1 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. У лістападзе 1949 года гэтае свята было афіцыйна зацверджана ў Парыжы рашэннем кангрэса Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын.
А ў першы раз адзначылі яго ў 1950 годзе. Менавіта пасля гэтага традыцыя стала штогадовай. Дарэчы, у свята ёсць і свой сцяг. На ім намаляваны зямны шар, вакол якога, ўзяўшыся за рукі, стаяць дзеці.
Права на адукацыю і абарону
На думку галоўнага спецыяліста ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай працы Міністэрства адукацыі Беларусі Алены Сімаковай, абарона дзяцей – гэта, у тым ліку, стварэнне ўмоў для годнага выхавання, знаходжання дзіцяці не толькі ў сям'і, але і ў розных дзяржаўных і недзяржаўных установах і арганізацыях.
У 1990 годзе наша краіна ратыфікавала Канвенцыю ААН пра правы дзіцяці. Такім чынам, Беларусь пацвердзіла сваю прыхільнасць да ўдзелу ў дзейнасці па стварэнні для дзяцей бяспечных і паўнавартасных умоў для жыцця і кіруецца пры гэтым міжнароднымі стандартамі. Кожныя пяць гадоў у рэспубліцы прымаецца Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і абароне іх правоў.
Яна дадала таксама, што ў нашай краіне дзейнічае Нацыянальная камісія па правах дзіцяці, мэта якой – кантроль выканання правоў і законных інтарэсаў дзяцей.
Кожнае дзіця мае права на атрыманне даступнай і якаснай адукацыі. Напрыклад, толькі дашкольную адукацыю ў нашай краіне ўмінулых гадах навучальным годзе атрымалі больш за 95% дзяцей ад 3 да 6 гадоў.
Нямала робіцца і для таго, каб адукацыю маглі атрымаць дзеці з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Так, акрамя дашкольных і агульнаадукацыйных устаноў, дзе могуць навучацца такія дзеці, створана сетка ўстаноў прафесійнай адукацыі, у якіх дзеці з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця вывучаюць асновы прафесіі.
Выхаванне дзяцей у няпоўнай сям'і: міфы і рэальнасць
У краіне рэалізуюцца мерапрыемствы па арганізацыі безбар'ернага асяроддзя для дзяцей-інвалідаў. Тым самым для такіх дзяцей і іх бацькоў паляпшаецца даступнасць адукацыі, спорту і паслуг аховы здароўя.
Зрэшты, у юных беларусаў ёсць магчымасць атрымліваць не толькі асноўную адукацыю. У 2017-2018 годзе кожны трэці навучэнец, а гэта каля 390 тыс. дзяцей, займаліся ў розным развіваючых цэнтрах, гуртках і аб'яднаннях па інтарэсах.
Значная ўвага надаецца і аздараўленню дзяцей. Штогод больш за трэццюю частку ўсіх дзяцей школьнага ўзросту адпачывае ў аздараўленчых установах адукацыі.
Калі і як фарміруецца адказнасць у дзяцей? Меркаванне неўролага і псіхолагаў
На жаль, штогод дзеці застаюцца без апекі бацькоў. Але ж менавіта ў сям'і дзіця вучыцца адказнасці, любові і павазе, узаемадапамозе і прыхільнасці. Менавіта таму захаванне сям'і з'яўляецца адным з важных напрамкаў у абароне правоў дзяцей. Больш за 80% дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, пражываюць у сем'ях-усынавіцеляў, апякунскіх сем'ях і дамах сямейнага тыпу, падкрэсліла Алена Сімакова.
Права на ахову здароўя
Як адзначыла галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі і экспертызы Міністэрства аховы здароўя Беларусі Валянціна Ваўчок, сёння ў Беларусі прыкладна 1 млн. 800 дзяцей.
У рэспубліцы захаваны ўчасткавы прынцып аказання меддапамогі. Дзеці да трох забяспечваюцца бясплатнымі лекамі. Малышы ва ўзросце да 5 гадоў шпіталізуюцца ў стацыянар з адным з бацькоў.
Дзіцячая смяротнасць у нашай краіне, паведаміла Валянціна Ваўчок, адна з самых нізкіх не толькі сярод краін СНД, але і ў Еўропе, і ЗША.
Штогод зніжаецца дзіцячая смяротнасць ва ўзросце ад 0 да 17 гадоў.
Разам з тым, асаблівую ўвагу Валянціна Ваўчок звярнула на праблему дзіцячага траўматызму. Па выніках 4 месяцаў, па папярэдніх дадзеных, памерла 162 дзіцяці. З іх 32 – у выніку знешніх прычын. Гэтыя лічбы – усяго толькі статыстыка, але за кожнай з іх стаіць жыццё маленькага чалавека. Прычым вінаватымі ў гібелі дзяцей, часам, становіцца няўважлівасць і безадказнасць бацькоў, упэўнена спецыяліст.
https://bel.24health.by/backi-i-dzeci-yak-zrabic-tatau-bolsh-ucyagnutymi-u-vyxavanne/