2 верасня Беларуская асацыяцыя каноэ і алімпійскі чэмпіён Аляксандр Багдановіч упершыню на мінскай вадзе правядуць адкрытыя спаборніцтвы «Зорная рэгата» з удзелам наймацнейшых прадстаўнікоў беларускага веславання. Тэрыторыяй гонак стане акваторыя р. Свіслач.
Сярод удзельнікаў рэгаты:
- алімпійскі чэмпіён, прызёр Алімпійскіх гульняў, пераможца і прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы Раман Пятрушэнка (байдарка);
- алімпійскі чэмпіён, прызёр Алімпійскіх гульняў, пераможца і прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы Вадзім Махнёў (байдарка);
- алімпійскі чэмпіён, прызёр Алімпійскіх гульняў, пераможца і прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы Андрэй Багдановіч (каноэ);
- чэмпіён свету, прызёр чэмпіянатаў Еўропы Арцём Козыр (каноэ);
- чэмпіён Еўропы, прызёр чэмпіянатаў Еўропы Алег Юрэня (байдарка);
- бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка свету і Еўропы Вольга Худэнка (байдарка);
- бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка свету і Еўропы Надзея Лепяшко (байдарка);
- чэмпіёнка свету і Еўропы Каміла Бобр (каноэ) і многія іншыя.
Прызавы фонд рэгаты:
1 м – 600 р., 2 м – 400 р., 3 м – 200 р.
З 13.00 на набярэжнай гасцей мерапрыемства чакае жывая музыка, забавы, смачная ежа. А таксама майстар-клас ад Школы мастацкай гімнастыкі сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў у Лондане ў групавых практыкаваннях Аляксандры Наркевіч. Пасля паказальнага выступлення вучаніц школы ўсе дзеці, якія захочуць, змогуць далучыцца да трэніроўкі і паспрабаваць сябе ў гэтым спорце.
У 17.00 пачатак спаборніцтваў
Таксама ў праграме:
1. Заезд на sup-дошках, у якім зможа паўдзельнічаць кожны, хто пажадае.
Прызавы фонд: 1 м – 300 р., 2 м – 200 р., 3 м – 100 р.
2. Гонкі на драганботах (dragon boats)
Гісторыя гонак на гэтых велізарных каноэ з галовамі драконаў пачалася ў Кітаі больш за 2000 гадоў таму. 2 верасня вы ўпершыню ўбачыце іх на мінскай вадзе!
З 19.30 канцэртная праграма: вулічны электронны LIVE-band INTELLIGENCY, рок-гурт NIZKIZ
Хэдлайнер: гурт J МОРС.
Быць далучаным да вялікага і важнага – проста!
Прадоўжы сваё лета! #загребайэмоции разам з намі!
Уваход: бясплатны.