
Дыярэя — вядомая са старажытнасці малапрыемная хвароба, барацьбу з якой чалавецтва вядзе не адно тысячагоддзе. Часам ад яе памірала больш людзей чым ад брушнога тыфу. Раней у вёсках ваніты і панос у дзяцей тлумачылі тым, што малое ўпала з лавы ці калыскі і перавярнулася. Тады клікалі бабку-знахарку, якая тройчы пераварочвала дзіцёнка.

Эпідэміі дызентэрыі вядомыя чалавецтву са старажытных часоў. Упершыню тэрмін «дызентэрыя» быў уведзены Гіпакратам для апісання захворвання, пры якім назіраюцца часты стул з крывава-слізевымі выдзяленнямі, што не моцна адрозніваецца ад сучаснага клінічнага вызначэння дызентэрыі. Крывавы панос (чырвонка, крываўка, бягунка, бледная кабыліца, чырвоная дыярэя) на 1823 год апісаны ў медыцынскай літаратуры як сур’ёзная пагроза для жыцця, якая патрабуе неадкладнага ўмяшання спецыялістаў.
Эпідэміі гэтай хваробы суправаджалі многія ваенныя кампаніі, часта ад яе гінула салдат болей, чым непасрэдна падчас баёў. Пра эпідэміі дызентэрыі падчас ваенных кампаній вядома яшчэ з часоў Старажытнай Грэцыі. Ад крывавага паносу шмат воінаў памерла ў Крымскую (1853–1856), руска-турэцкую (1877–1878) і японскую (1904–1905) войны. У 1920 годзе ў Петраградзе за паўгода хвароба забрала жыцці 19 % ад тых, хто захварэў. Падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША прыкладна кожная чацвёртая смерць была з-за дызентэрыі.
Нараўне з грыпам і брушным тыфам дызентэрыя адыгрывала важную ролю ў Першай сусветнай вайне, падчас якой у салдат былі дрэнныя санітарныя ўмовы, і інфекцыя перадавалася фекальна-аральным шляхам або праз заражаную ежу ці ваду.
У Другой сусветнай вайне смяротнасць ад дызентэрыі значна знізілася, чаму паспрыяла і з’яўленне антыбіётыкаў. Тым не менш, прыкладна ад 40 да 50 % нямецкіх і італьянскіх частак мелі дызентэрыю.

На тэрыторыі Беларусі такія эпідэміі здараліся даволі часта. Неўраджаі, якія перыядычна паўтараліся, голад, вайна 1812 года ў значнай меры паўплывалі на эканамічнае становішча і стан здароўя насельніцтва. Цяжка працякалі і паўтараліся эпідэміі сыпнога і брушнога тыфу, дызентэрыі, воспы. Асабліва ў перыяд напалеонаўскіх войнаў 1807 і 1812 гадоў.
Ад стыхійных бедстваў і эпідэмій больш за ўсё пакутавалі найбяднейшыя пласты насельніцтва. Як адзначалася ў справаздачах, у першую чаргу цярпелі сяляне, за імі — гарадская бедната. Так, з 1803-га па 1810 год насельніцтва Гродзенскай губерні зменшылася на 0,7 %, або на 4 224 чалавекі, з 1810-га па 1816-ы — на 9,4 %, або на 50 637 чалавек.
Паводле архіўных звестак, у 1833 годзе шмат людзей памерла ад дыярэі каля Слуцка. У 1844 годзе ў адным з маёнткаў каля Віцебска захварэла 60 чалавек, з іх 11 памерла. У 1845 годзе ў Лідскім павеце на панос захварэла 253 чалавека, а памерла 30.
У пачатку 20 стагоддзя па многіх паветах смяротнасць ад крывавага паносу складала 15 %. Уводзіліся каранцінныя меры. Для хворых рабілі часовыя лячэбніцы. Памерлых хавалі на асобных могілках і ў трунах, напоўненых негашанай вапнай.
Вялікая эпідэмія чырвонкі здарылася ў 1885 годзе ў Нясвіжы. Мяшчане, якія жылі ў прадмесці горада (Новае места) сабралі грошы па дамах і зрабілі два драўляныя крыжы. Адзін з іх паставілі на плошчы Новага места, каля помніка Святога Вікенція, а другі ў полі, на перакрыжаванні малых дарог, якія вялі ва ўрочышча Крыж. Абодва крыжы абнеслі драўлянай агароджай. У горадзе і наваколлі ўсе ведалі, што крыжы пастаўлены для абароны ад крывавага паносу і абракаліся каля іх.

У народнай медыцыне існавалі розныя метады лячэння паносу. Гэта разнастайныя настоянкі — на кары чаромхі, дуба, з сушанага мухамора на гарэлцы; адвары — з мяты і чарніц, кропу, рамонку, піжмы ды розных араматычных зёлак; парашкі — з насення шчаўя, сушаных брусніц, ільнянога і канаплянага насення. Эфектыўным сродкам лічылі гарэлку з соллю. Пры дзіцячых кішэчных хваробах выкарыстоўвалі корань крывахлёбкі.
На жывот клалі прыпаркі са скарынак жытняга хлеба. Елі розныя крупяныя кашы, асабліва ячменную з мёдам і цукрам, бруснічным ці парэчкавым сокам. Рэкамендавалі печаныя яблыкі, кісель з сухіх чарніц, гатаванае малако і пракіпячонае чырвонае віно. Сярэднявечныя лячэбнікі раілі высушаную заечую кроў, зваранае разам сала, масла і ягады чарніц, галубінае мяса, спалены заечы памёт з воцатам.
А каб цэлы год не балеў страўнік, лічылі даўней беларусы, трэба пацерці лоб адшчыпнутай часткаю новых пладоў, ад шчаўя і да капусты, перш чым іх спажываць. Таксама верылі, каб не было паносу ад не вельмі спелых ягад, першую ягаду трэба раздушыць у сябе на твары.

Прамінанне (пралазіны, працягванне, прадзяванне) чалавека або хатняй жывёлы праз рознага кшталту адтуліны, шчыліны, праломы і дзіркі — магічны рытуал, які ў беларусаў мінулага сімвалізаваў акт нараджэння (адраджэння) і служыў для пазбаўлення ад хвароб і павелічэння жыццёвай энергіі.
У шматлікіх абрадах згадваюцца пралазіны хворага праз расшчэплены ствол дрэва, дупло, адтуліну паміж двума дрэвамі, якія растуць з аднаго кораня, паміж каранямі дрэва, якія выходзяць вонкі, праз вобад бочкі ды інш. Хворы нібыта заставаўся па той бок адтуліны, а на гэтым з’яўляўся яго здаровы двайнік. Часта такое ўжывалася і для прафілактыкі, напрыклад, пры ўзнікненні масавых хвароб або мору.

Ва ўсходніх і заходніх славян паўсюдна была распаўсюджана падобная практыка. Асабліва часта працягвалі дзяцей, якія пакутвалі на рахіт і бессань, слабых, хворых на эпілепсію. Як правіла, бацькі, стоячы па абодва бакі ад дрэва, тройчы перадавалі адно аднаму дзіця праз адтуліну. Пры гэтым на дрэве пакідалі кашулю дзіцяці, а таксама сачылі за тым, ці зарасце дрэва пасля гэтага. Калі яно зарастала, чакалі акрыяння.
Шырока распаўсюджаным сродкам лячэння хвароб лічылі працягванне хворага праз дупло святога дрэва.
Пры дзіцячых хваробах дзяўчынак вадзілі лячыць да бяроз, а хлопчыкаў — да дубоў. Многія дрэвы лячылі ўсіх.
У пачатку 20 стагоддзя вельмі папулярнымі лічыліся тры “лекавыя” ліпы каля вёскі Капланцы на тэрыторыі цяперашняга Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці.
Непадалёк знаходзяцца Святое возера і Святы ручай, над вытокам якога калісьці стаяла каплічка.
Па пэўных датах каля ліп адбываліся фэсты з кірмашамі. Адна з ліп згарэла ад удару маланкі, а астатнія дзве яшчэ доўга працягвалі “лячыць” людзей. Хвораму трэба было пралезці праз адтуліну ў дрэве, потым разарваць на сабе тую частку адзення, якая датыкалася хворага месца. Шматкі старой вопраткі пакідалі каля дрэў і апраналі новае адзенне.
У некаторых месцах на хворага надзявалі сарочку так, каб ён, калі пралазіў праз дупло, пакідаў яе ў дрэве. Пры гэтым існавала табу: старое адзенне ні ў якім разе нельга было падбіраць, інакш хвароба магла перайсці на таго, хто яго ўзяў.

Каля вёскі Заазер’е Бялыніцкага раёна Магілёўшчыны на скрыжаванні трох дарог яшчэ не так даўно стаяў каменны крыж і раслі дзве бярозы. Сюды хадзілі “ачышчацца”. Вопратку вешалі на галінкі бяроз і на каленях тройчы прапаўзалі паміж крыжам і бярозамі. Пасля апраналіся ў чыстае адзенне, прынесенае з сабой.
У Крупскім раёне Мінскай вобласці на тэрыторыі Выдрыцкага сельсавета, паміж вёскамі Гумны і Вялікае Горадна, каля лясной дарогі знаходзіцца “лекавая” хвоя са скразным дуплом. Патрапіць туды можна па трасе М 1. Каля Барысава трэба павярнуць на вёску Вялікая Ухалода і прасёлкамі даехаць да вёскі Гумны. Сасна знаходзіцца пры лясной дарозе перад развілкай на шляху ў вёску Вялікае Горадна.
У народзе лічылася, што калі тройчы пралезці праз дупло гэтай хвоі, то не застанецца ніякіх хвароб. Пры набліжэнні да хвоі трэба было зняць верхняе адзенне і ісці далей моўчкі. Каля дрэва неабходна было прагаварыць малітву і потым тройчы пралезці праз дупло з захаду на ўсход, затым распрануцца дагала і сказаць: ”як я скідаю з сябе гэтыя майны, так хай з мяне сыдуць усе хваробы”. Потым пакінуць на дрэве старое адзенне, апрануцца ў новае і моўчкі сыйсці. Па павер’ях, аголенасць мусіла абараніць чалавека ад уплыву дэманічных сіл.
Больш за ўсё абрад працягвання здзяйснялі з дзецьмі. Каб засцерагчы дзіця ад сурокаў, маці працягвала яго паміж сваіх ног. Таксама пры суроках дзіця тры разы працягвалі праз хамут кабылы, а потым надзявалі на яе. Пасля нараджэння дзіцяці для таго, каб яно не было хвараблівым, перадавалі дзіця праз акно з дому на вуліцу і назад. А каб народжанаму ў безмесяцовыя дні дзіцяці не пагражала бясплоднасць, то перад хрышчэннем яго не выносілі праз дзверы, а гэтак жа перадавалі кумам праз акно. Ад пярэпалаху дзіцёнка працягвалі праз мужчынскія нагавіцы.
З лекавай мэтай пралазілі праз дзіркі ў валунах. Каля вёскі Горкі ў Дзятлаўскім раёне Гродзеншчыны на вяршыні гары ляжыць велізарная камлыга, якая некалі расчапілася, і ў яе сярэдзіне ўтварыўся праход. Каб пазбавіцца ад якой-небудзь хваробы, трэба тройчы пралезці праз гэты праход.
Выкарыстоўвалі і такі метад народнай медыцыны як праліванне вадкасці скрозь адтуліну раздвоенага дрэва ці ўтвораную паміж каранямі дрэва, або праз дзірку ад сука ў дошцы. Ад вар’яцтва пілі ваду пралітую праз шчыліну ад раздвоенага і потым зноў зрослага ў іншым месцы дрэва. Такая вада нібыта дапамагала і ад укусаў змяі.
Праз адтуліны ў камянях пралівалі ваду, і пасля такога дзеяння яна станавілася лекавай. На ўзгорку паміж вёскамі Ператок і Дубнікі ў Любанскім раёне Мінскай вобласці ляжыць невялікі камень з мноствам невялікіх паглыбленняў і адтулін.

У народзе гэты камень завуць Божы Камень, Святы Камень або Божы Слядок. Здаўна да каменя хадзілі на маладзік, а потым — на свята Юр’я. Раней лічылі, што ісці да каменя трэба босым і па дарозе ні з кім не размаўляць. Каменю ахвяравалі яйкі, садавіну і гародніну, сыр, масла, самаробнае палатно і ручнікі, а таксама грошы.
Паломнікі неслі з сабой ваду, пралівалі яе праз адтуліны каменя і збіралі ў посуд. Па павер’ях, пралітая такім чынам вада дапамагала вылечыць рэўматызм, запаленні і розныя застарэлыя хваробы.
З лекавымі мэтамі ваду пралівалі і праз адтуліны каменных сякерак. Так рабілі і з каменнымі ці глінянымі праселкамі — грузікамі для верацяна. Такія з’ёмныя праселкі з’явіліся яшчэ ў эпоху неаліта і выйшлі з ужытку ў часы позняга сярэднявечча. Але нават у 20 стагоддзі выпадкова знойдзеная праселка выкарыстоўвалася як знахарскі сродак і называлі яе “памачнік”.
Вадой, якая працякала праз ручку дзвярэй і дзвярныя петлі, нашы продкі здымалі сурокі і другія негатыўныя з’явы. Гэты рытуал выконвалі ў асноўным на поўню або на маладзік.

Праліванне вады рабілі і праз розныя гаспадарчыя рэчы — рэшата, замкі, дзвярныя петлі, шчыпцы для вуголля ды інш. Так, ваду пралітую праз рэшата, надзялялі гаючымі ўласцівасцямі і выкарыстоўвалі ў народнай медыцыне.
На Палессі з лячэбнымі ці прафілактычнымі мэтамі палівалі вадой праз рэшата дзіцёнка, ад сполаху абмывалі дзіця вадой, прапушчанай папярэдне праз перавернутае рэшата, і давалі потым папіць яе. Пры эпідэміі або мору такім жа спосабам палівалі вуліцу.

Ёсць беларускія гарады, добра вядомыя не толькі ў краіне, але і за яе межамі. Нясвіж — адно з такіх мястэчак. У 1586 годзе з рук караля Стэфана Баторыя горад атрымаў Магдэбургскае права (дазвол на самакiраванне) i свой уласны герб.
Адной з галоўных славутасцей мясцовасці з’яўляецца Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс, якому больш за 490 гадоў. Работы па яго рэстаўрацыi занялi амаль дзясяцiгоддзе i цалкам скончылiся ў 2004. Яшчэ праз год Нясвiжскi замак быў унесены у спic аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. З 2016 ён змещчаны на беларускiх банкнотах намiналам у 100 рублёў.
Вы можаце пабачыць Нясвiжскi замак, вандруючы по краiне самастойна, альбо разам з TravelAgency.by. А мы сёння раскажам самыя цікавыя факты пра гісторыю стварэння палацава-замкавага комплекса i яго існаванне ў далёкія часы.

Першапачаткова Нясвіжскі замак быў драўляны. Каменная версія з'явілася ў 1583 годзе пры Мікалае Хрыстафоры Радзівіле Сіротке. Замак лічыўся адным з найлепшых абарончых збудаванняў ВКЛ.
Такая стойкасць паўплывала на ход вайны і дала перавагу Рэчы Паспалітай. У падзяку сойм на 4 гады вызваліў горад Нясвіж ад ваенных пастояў і падаткаў.

У час Паўночнай вайны ў 1706 годзе шведскае войска на чале з Карлам ХІІ разрабавала замак і знішчыла яго ўмацаванні.
Замак стаў цэнтрам культурнага жыцця, а абарончая функцыя адышла на другі план. У палацы былі створаны Тэатральная зала, капліца, друкарня, багатая бібліятэка, партрэтная галерэя, калекцыі зброі і каштоўнасцяў.

Радзівілы вярнуліся ў Нясвіж і заняліся аднаўленнем замка, а таксама стварэннем аднаго з найбуйнейшых ландшафтных паркаў у Еўропе.
У пачатку Другой сусветнай вайны яго арыштавалі і вывезлі ў Маскву. Пазней князь эміграваў у Еўропу.

У гады нямецкай акупацыі ў замку размяшчаўся ваенны шпіталь, пасля — санаторый (1944-2001 гг.).
Як і бацька, Караль выкарыстаў гэтую фразу ў якасці звароту, але толькі не да жанчын, а да мужчын — ад прыяцеляў да караля, чые імёны таксама выляталі з яго галавы. Пане Каханку быў вядомы вясёлым норавам і любоўю да выдумак, за што яго за вочы называлі баронам Мюнхгаўзенам. Аднойчы Кароль выкаціў на гарадскі пляц бочку віна і частаваў усіх жадаючых, надзеўшыся ў гарнітур старажытнагрэцкага бога вінаробства Вакха. А другі раз летнім вечарам ён паабяцаў гасцям, што раніцай наступіць зіма, і ўсыпаў дарогу да замка соллю, якая каштавала вялікіх грошай. Па гэтай дарозе Пане Каханку катаў гасцей у санях, запрэжаных парай мядзведзяў.
Часам пасля паўночы ў калідорах ці ў двары бачаць постаць жанчыны ў чорным. Нібыта гэта здань польскай каралевы Барбары Радзівіл, жонкі Жыгімонта II Аўгуста.
Барбара і спадчыннік Польскага Каралеўства Жыгімонт пакахалі адзін аднаго і таемна абвянчаліся. Калі Жыгімонт у 1548 годзе стаў польскім каралём, ён прадставіў Барбару як сваю каралеву. Аднак гэты расклад вельмі не спадабаўся маці юнага караля, Боне Сфорцы, бо ўскладняў палітычную сітуацыю. Бона ўсімі сіламі спрабавала знерваваць шлюб, аднак Барбару каранавалі, і свякроў адступілася. Вось толькі не мінула і гады, як каралева памерла. Гісторыкі лічаць, што раптоўная смерць Барбары магла стаць вынікам атручэння: прадстаўнікі роду Сфорца славіліся па ўсёй Еўропе як знаўцы ядаў.

Яна валодала некалькімі мовамі, вывучала гісторыю і літаратуру. Стаўшы гаспадыняй Нясвіжскага замка, пані Уршуля захапілася драматургіяй. Яна пісала ўласныя п'есы і адаптавала для аматарскага тэатра творы Мальера і Бакачча. Адна з тэатральных пляцовак размяшчалася ў замку. У якасці сцэны выступала паляна паміж возерам і ровам, а глядзельнай залай служыў балкон другога паверха. Княгіня пісала п'есы аб скажонасцях кахання, неабходнасці адукацыі і цнотах. Да нашых дзён дайшло 16 аўтарскіх камедый і трагедый.
Жанчыны-сімвалы беларускай гісторыі. Топ-11 цікавых біяграфій
Пазней у замку пабудавалі асобную залу з рухомай сцэнай. Пані Уршуля выступала ў ролі не толькі сцэнарыста і рэжысёра, але і стваральніка спецэфектаў. Напрыклад, каб імітаваць гук дажджу, выкарыстоўвалася кола з барабанам, напалову напоўненым збожжам, а для стварэння гуку ветра — туга нацягнутае на валікі палатно. Узноўленыя тэатральныя машыны XVIII стагоддзя можна ўбачыць у залах замка. Гіды прыводзяць іх у рух падчас экскурсій.

На яго сценах красуецца мноства паляўнічых трафеяў: пудзілы звяроў і птушак, аленевыя і ласіныя рогі.
Ганаровае месца ў зале займае вялікі більярдны стол, які для Радзівілаў па спецзаказе вырабіла амерыканская фірма Bruswik у 1896 годзе. Падобных сталоў у замку было чатыры, але захаваўся толькі «Манарх» у Паляўнічай зале. Стол не мяняў палажэнне з моманту ўстаноўкі з-за вялікай вагі: яго не змаглі зрушыць ні афіцэры нямецкай арміі, ні адміністрацыя беларускага санаторыя. Цяжар забяспечвае тры ўнутраныя мармуровыя панэлі таўшчынёй каля пяці сантыметраў.
Яшчэ ля стала быў асаблівы сакрэт: ён умеў падыгрываць гаспадару. Па загадзе князя яго ўстанавілі пад невялікім нахілам, які можна было павялічыць, націснуўшы на дошкі падлогі. Калі гаспадар прайграваў, хтосьці са слуг уставаў на патрэбныя дошкі. Стол нахіляўся, адпраўляючы шар суперніка міма лузы.

Іх уладкоўвалі, каб у выпадку небяспекі гаспадары маглі бяспечна пакінуць замак, а слугі і абаронцы — папоўніць запасы ежы і зброі. Выяўлены два кароткія замураваныя шляхі, якія вядуць да рова, і 50-метровы ход да азёр. Яшчэ пра адно расказала Эльжбета Радзівіл — апошняя прадстаўніца роду, якая жыла ў Нясвіжы. Паводле яе слоў, чатырохкіламетровы ход размяшчаўся пад кухняй.
Па адной з легенд, ад Нясвіжскага замка ёсць падземны шлях да замка ў Міры.
Замкавы, Стары, Японскі, Англійскі і Новы. Агульная плошча паркаў — каля 100 гектараў. Часцей за ўсё турысты наведваюць Стары парк, які лічыцца самым прыгожым. У XIX–XX стагоддзях саджанцы дрэў для парка княгіня Марыя дэ Кастэлян заказвала з нямецкага гадавальніка Радзівілаў. Каля ўваходу ў парк знаходзіцца камень з падзячным надпісам княгіні ад яе жонка Антонія. Турысты прыпісваюць яму чароўныя ўласцівасці: лічыцца, што калі пакінуць ля падножжа манетку, то спраўдзіцца жаданне.
У Старым парку ёсць незвычайны помнік — скульптура ганчакоў з лаўровым вянком. Яго ўсталявалі па загадзе Антонія Радзівіла, заўзятага паляўнічага. Ганчачы выратавала гаспадара ад нападу параненага мядзведзя. У падзяку князь устанавіў сабаку помнік.
На другім баку Дзікай сажалкі, насупраць замка, знаходзіцца Марысін парк. Назву ён атрымаў з легенды пра князёўну Марысю, выхаванку Радзівілаў. Паводле падання, Марыся закахалася ў прасталюдзіна. Закаханыя дамовіліся, што падчас балю Марыся выслізне з замка і яны збягуць. Але маладога чалавека схапілі слугі, і ён не здолеў сустрэцца з дзяўчынай. Няшчасная Марыся доўга шукала каханага, але не знайшла і змерзла. Цяпер у Марысіным парку на востраве пасярод сажалкі можна ўбачыць альтанку са скульптурамі закаханых.
Што паглядзець у Нясвіжы акрамя замка? Топ-7 унікальных аб’ектаў

Маленькае мястэчка, з нетыповай для Беларусі назвай — Косава, добра вядома не толькі на радзіме, але і за яе межамі. Размешчаны яно ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Чым жа абумоўленая яго вядомасць?
У Косава размешчаны адзін з найпрыгажэйшых замкаў Беларусі, Косаўскі замак, а таксама тут знаходзіцца сядзіба Тадэвуша Касцюшкі, вядомага ваеннага і палітычнага дзеяча. А спланаваць падарожжа вам дапаможа беларускі тураператар TravelAgency.by.

Косаўскі замак з'яўляецца ўнікальным збудаваннем XIX стагоддзя. Ён выкананы ў стылі неаготыкі і не мае аналагаў у Беларусі. Кожны, хто наведае гэты комплекс, будзе ўражаны яго веліччу і духам Сярэднявечча. Палац Пуслоўскіх (гэта яго другая назва) размяшчаецца на ўзвышшы, адкуль адкрываецца неверагодны від на наваколле.
Палац у Беларусі належаў памешчыкам Пуслоўскім. Пабудаваны ён па праекце архітэктара Францыска Яшчольда пры Вандаліне Пуслоўскім. Замак мае 12 вежаў, па аналогіі з месяцамі года. Чатыры цэнтральныя вежы сімвалізуюць хлебныя месяцы года: май, чэрвень, ліпень і жнівень.
Фасад палаца — 120 метраў у даўжыню. Размяшчэнне і асаблівасць збудавання такія, што сонца прысутнічае ў кожным пакоі палаца. Існуе меркаванне, што гаспадары раней арганізоўвалі свята ў пакоі, пасля таго, як яго прыбіралі. А паколькі пакояў было каля 132-ух, можна ўявіць, што святы ў іх былі практычна пастаянна. Але гэта толькі адна з асаблівасцяў палаца Пуслоўскіх.
Пагаворваюць, што ў замку жыў леў, начамі яго выпускалі пагуляць па калідорах для аховы сну сваіх гаспадароў. Таксама была шкляная падлога, у якой плавалі экзатычныя рыбы. Цяпер навукоўцы вядуць спрэчку, ці мог існаваць такі «акварыум» на самой справе.
Яшчэ адна асаблівасць Косаўскага палаца — «музычныя» лесвіцы. Сцяна, побач з лесвіцай, якая вядзе ў парадную залу, мела асаблівую структуру. У ёй змяшчаліся трубчастыя косткі жывёл. А сама лесвіца была даволі вузкай і не мела поручняў. Калі дама паднімалася па ёй, яна дакраналася сцяны сваёй сукенкай і гук гэтага дотыку ўзмацняўся, з'яўлялася гучанне «музыкі», якая паведамляла гаспадароў аб з'яўленні госці.

Кожны пакой быў прызначаны для нейкага занятку. Так, грандыёзная Парадная Белая зала выкарыстоўвалася падчас цудоўных баляў і прыёмаў. Падлога ў ёй была празрыстая. Люстраная зала была адведзена пад вялікую сталовую. Сцены і столь тут былі ўпрыгожаны сотнямі прывезеных з Італіі люстэркаў. У Чорнай зале, аздобленай каштоўным чорным мармурам, мужчыны гулялі ў карты, а дам сюды не пускалі ні пад якой падставай. У Ружовай — музіцыравалі і слухалі запрошаных оперных спевакоў.
Апроч іншага, Косаўскі палац мог пахваліцца багацейшай калекцыяй твораў мастацтва і старажытнасцяў, вялікай бібліятэкай, дзе захоўвалася больш за 10 тысяч кніг.
Нажаль, выдатны палац чакаў незайздросны лёс. Нашчадак Казіміра Пуслоўскага Леанід прайграўся ў азартныя гульні і быў вымушаны прадаць маёнтак з малатка за 700 тыс. рублёў. З тых часоў Косаўскі замак пайшоў па руках: новы гаспадар купец Аляксандраў неўзабаве перапрадаў яго княгіні Ганне Трубяцкой, тая падарыла княгіні Абамелек, якая прадала палац прынцу Пятру Альдэнбургскаму, а пры Мікалаю II замак выкупілі пад чынавенства.
Нядзіўна, што палац Пуслоўскіх паступова губляў сваю веліч, а неўзабаве пачаў трухлець і разбурацца. Падчас Першай сусветнай вайны былі знішчаны цудоўныя сады і аранжарэя, знесена фамільная капліца. Падчас Другой сусветнай на тэрыторыі палаца акупанты ўчынілі яўрэйскае гета, а пазней яго падпалілі. Пажар бушаваў тут 10 дзён, так што знутры палац выгарэў дашчэнту — захаваліся толькі каменныя сцены.
У беларускай кінастужцы «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле аднайменнага твора Яна Баршчэўскага разваліны Косаўскага палаца паслужылі выдатнай дэкарацыяй. Тут здымалі містычную гісторыю аб пярэваратнях.
Самая рамантычная легенда расказвае пра вялікі падземны ход, перасоўвацца па якім можна было на карэце. Нібыта вядзе ён да Пружанскага замка з Пуслоўскіх скляпоў, а гэта прыкладна 30 кіламетраў.
Пражывае ў замку і прывід, ім стала жонка графа. Яна была настолькі незадаволеная пройгрышам сына, што да гэтага часу шукае яго, каб зрабіць яму вывалачку. Мясцовыя жыхары называюць прывядзенне Чорнай дамай і расказваюць, што яна з'яўляецца перад кожным, хто надумае сябе няварта паводзіць у яе ўладаннях.

Рэалізацыя ўзнаўлення палаца заняла каля 17 гадоў. Сёння палац — не толькі музей, дзе вы атрымаеце сапраўднае задавальненне ад ўбачанага, але і грамадска-культурнае месца. Тут праходзяць балі, тэматычныя мерапрыемствы, можна зняць нумар у атмасферным гатэлі і смачна паабедаць у рэстаране.
Фасад, вокны з вітражамі, інтэр'еры ключавых залаў — рэстаўрацыя палаца вялася паэтапна. Як толькі памяшканні здаваліся ў эксплуатацыю, пачыналася іх уладкаванне. Набываліся антыкварная мэбля, посуд. У канцы 2017 года ў пяці залах адкрылася часовая музейна-выставачная экспазіцыя. А ў 2019-м стварылі дзяржаўную ўстанову культуры «Косаўскі палацава-паркавы комплекс», у склад якой увайшлі два аб'екты — Палац Пуслоўскіх і Мемарыяльны музей-сядзіба Т. Касцюшкі. Музейны кластар надаў новы імпульс развіццю турыстычнага патэнцыялу — у сярэднім комплекс штогод наведваюць 35 тысяч гасцей.
Непасрэдна ў палацы сем экспазіцыйных залаў — на цокальным, першым і другім паверхах. Адноўлены Белая, Ізумрудная, Рубінавая залы… У свой час сярод гасцей палаца бывалі Напалеон Орда, Генрык Сянкевіч, Эліза Ажэшка, Юзэф Пілсудскі, Вацлаў Ластоўскі…
Адлегласць ад Мінска да Косаўскага замка складае 220 км, таму можна знайсці некалькі варыянтаў як дабрацца да палаца. Найбольш зручны — гэта аўтамабіль. Неабходна рухацца па трасе М1 да Косава, праехаць населены пункт і далей па паказальніках вы даедзеце да замка. Месца для паркоўкі ёсць і яно бясплатнае. Калі раптам у вас няма ўласнага аўтамабіля, не адчайвайцеся, бо вас чакае таксама займальнае падарожжа на грамадскім транспарце. Вы можаце дабрацца да Івацэвічаў на аўтобусе ці электрычцы, а там перасесці на прыгарадны аўтобус да Косава.

Безумоўна, турысты, якія едуць у Косава паглядзець палац, пасля абавязкова імкнуцца наведаць унікальны музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі.
У 2003 годзе тут пачаліся раскопкі, падчас якіх і быў знойдзены падвал і фундамент старога будынка сядзібы. На яго аснове пачалося будаўніцтва дома па літаграфіях Міхаіла Кулешы і Напалеона Орды.
За сем з паловай месяцаў работы былі завершаны, і 23 верасня 2004 года адбылося ўрачыстае адкрыццё. Музей складаецца з дзвюх частак — гістарычнай і мемарыяльнай.
![]()
Гістарычная частка дэманструе аблічча дома, у якім калісьці жыла сям'я Касцюшкі. У час раскопак было знойдзена мноства аўтэнтычных прадметаў побыту 18 стагоддзя. Сярод іх — старажытныя манеты, посуд, кафляныя пліткі. Усе гэтыя гістарычныя каштоўнасці можна ўбачыць у музеі.
Сядзіба знешне вельмі набліжана да інтэр'ера часоў Касцюшкі, трапіўшы сюды, можна ў думках перамясціцца ў мінулае. У мемарыяльным пакоі знаходзяцца асабістыя рэчы Тадэвуша, яго малюнкі і рэчы, якія сведчаць пра жыццё героя.

Агледзеўшы прыгожы Косаўскі палац і сядзібу Тадэвуша Касцюшкі, можна адправіцца па дарозе Р44 да руін палаца Сапегаў у Ружанах. Пераадолеўшы хвілін за 20 адлегласць у 25 кіламетраў вы патрапіце ў невялікі горад Ружаны, у якім некалькі соцень гадоў таму жыў найбагацейшы род Сапегаў, другі па значнасці княскі род тых мясцін, пасля Радзівілаў.
Палац Сапегаў мае доўгую і не вельмі шчаслівую гісторыю. У канцы 16 стагоддзя Леў Сапега, канцлер Вялікага княства Літоўскага, задумаў пабудаваць у Ружанах сваю рэзідэнцыю.

Будаўніцтва палаца было скончана ў 1602 годзе, але яго першапачатковы выгляд быў сціплым, гэта была хутчэй крэпасць, чым замак. А ў 1700 годзе стары замак быў цалкам спалены і разрабаваны падчас войнаў паміж суседзямі. У 1770 годзе Аляксандр Сапега зноў адбудоўвае замак для сваёй каханай жонкі, запрасіўшы саксонскага архітэктара Я. Бекера. На гэты раз задума была грандыёзная: палац адстроілі у стылі класіцызму з калонамі, вакол раскінуўся парк, аранжарэі. Пры Аляксандры ў палацы адкрылі цудоўны тэатр.
У сярэдзіне 19-га стагоддзя Палац Сапегаў перайшоў ва ўласнасць Расійскай імперыі. Замак здымалі у арэнду габрэі Пінасы, пры якіх тут разгарнуліся суконныя мануфактуры і іншыя вытворчыя цэхі. У 1914 годзе па недаглядзе прачак замак згарэў. Палац часткова аднавілі, але ў 1944 годзе тут зноў адбыўся пажар. Пасля вайны мясцовыя жыхары паціху разабралі цэглу на аднаўленне жылля пасля вайны.

Ружанскі палац — адно з самых прыгожых архітэктурных збудаванняў Новага часу, якія захаваліся сёння ў Беларусі. Дакладней, чые руіны дайшлі да нашых дзён. Яго па праве называюць беларускім Версалем.
Доўгія гады Ружанскі палац знаходзіўся ў дрэнным стане. Каб аднавіць яго, патрэбны былі вялізныя сродкі. Толькі ў 2008 годзе тут пачалася маштабная рэстаўрацыя. Зараз ужо поўнасцю адноўлена ўязная брама і два флігелі побач з ёй. У адным з іх знаходзіцца музей. На тэрыторыю палацавага комплексу можна патрапіць без праблем, уваход адкрыты для ўсіх жадаючых. І, апынуўшыся ўнутры, адразу разумееш, чаму Ружаны выклікаюць вялікую цікавасць у турыстаў. Нягледзячы на разбурэнні, палац да гэтага часу дзівіць сваёй прыгажосцю і веліччу.
Магчыма, вам будзе цікава:
Падрабязна пра славутасці Брэста і Брэсцкай вобласці
Неагатычная капліца-пахавальня роду Ажэшка ў вёсцы Заказель. Чаму варта яе ўбачыць?

Калі вы лічыце, што ўсе беларускія палацы знаходзяцца на захадзе нашай краіны, то вам тэрмінова трэба ехаць з беларускім тураператарам TravelAgency.by у Жылічы — пасёлак у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці! Тут знаходзіцца Жыліцкі палацава-паркавы комплекс Булгакаў — помнік архітэктуры XIX - XX стагоддзяў. У яго ўваходзяць сам палац з аранжарэяй, парк, некалькі штучных вадаёмаў.

Палац быў пабудаваны па замове Ігната Булгакава ў 1825 годзе і па праекце архітэктара Караля Падчашынскага на беразе ракі Добасна. Будынак называюць беларускай копіяй «Версаля». Паней палац быў нават большы, чым рэзідэнцыя Радзівілаў у Нясвіжы.
Булгак актыўна займаўся справамі Бабруйска: аднавіў школу, вырашаў многія сацыяльныя праблемы. Неяк у горад прыехаў архітэктар, бацька якога быў дойлідам у Радзівілаў. Ігнацій зразумеў, што надышоў момант здзейсніць яго даўнюю мару і пабудаваць у маёнтку палац, які перасягнуў бы ўсе іншыя сядзібы ў акрузе. Знакаміты архітэктар падрыхтаваў праект, і ў 1820-х мясцовыя майстры сталі яго будаваць.

Булгакі былі вельмі багатыя, адукаваныя і прадпрымальныя. Аб апошнім гаворыць адзін гістарычны факт: у аранжарэі Булгакаў вырошчваліся ананасы, якія здавалі напракат тым, хто хацеў пусціць пыл вочы. Дакладна вядома, што адзін з Булгакаў выйграў у карты тытул грэцкага прынца. Але ў 1917 годзе яны былі вымушаны ўсё пакінуць і ўцякаць за мяжу. Нашчадкі Булгакаў і сёння жывуць у Польшчы і Італіі.
Палацавы ансамбль узводзілі на вялізнай тэрыторыі, дзе быў разбіты парк са скульптурамі, басейнамі і масткамі. Казалі, што алеі парка ўтваралі літары імя ўладальніка.

Галоўная архітэктурная і дызайнерская асаблівасць палаца, якая захавалася нягледзячы на войны, — драўляныя разныя столі. Іх вышыня ўсюды розная, кожная столь — твор мастацтва, які можна разглядаць гадзінамі. Менавіта таму ў вас сапраўды закружыцца галава — адвесці погляд немагчыма.
Калі быў узведзены галоўны корпус, да яго дабудавалі прыдворную царкву і жылыя памяшканні. Усяго ў палацы налічвалася больш за 100 пакояў. Інтэр'ер сядзібы захапляў кожнага шматлікімі дэкаратыўнымі дэталямі, упрыгожваннямі з дрэва і дарагой мэбляй.
Абсалютна ўсё аздоблены сусальным золатам. Сюжэты не паўтараюцца. На адным — барэльеф першай жонкі Ігната Булгака Ізабелы, якая рана памерла. У некаторых месцах рэстаўратары пакідалі фрагменты гістарычнай фарбы, каб наведвальнікі бачылі, што інтэр'ер вытрыманы ў тых жа колерах, што і пры Булгаках.

Падлога — таксама «фішка» палаца. Яна зроблена з 5 відаў драўніны. Ёсць нават 3D-пол — ён сапраўды здаецца аб'ёмным. Захаваліся шматлікія дапаможныя будынкі палаца, яны, праўда, пакуль не адноўлены. Але планы ёсць. У тым ліку, па стварэнні карэтнага двара.
Палацавы комплекс замкнуты ў прамавугольнік. Архітэктура яго вытрымана ў класічных традыцыях пачатку XIX стагоддзя. Інтэр'ер шматлікіх памяшканняў адрозніваецца багаццем дэкаратыўнага афармлення: ляпныя арнаментаваныя ўпрыгожванні, калоны, порцікі з граніту і гіпсу. Захаваны печы, адноўлены каміны.
Залы комплекса напаўняюцца антыкварнай мэбляй, а таксама сучаснымі копіямі мэблі XIX стагоддзя, карцінамі, нанова ствараецца аранжарэя, разбураная ў гады вайны, і капліца. Тым не менш, экскурсіі па залах ужо праводзяцца.
Вакол замка знаходзіцца пакуль яшчэ дзікі парк у некалькі дзясяткаў гектараў і закансерваваны будынак стайні. Але гэты кантраст надае палацу жывапіснасці.

У гаспадара сядзібы было дзевяць дзяцей, пасля яго смерці сядзіба «Добасна» (гэта назва паходзіць ад аднайменнай ракі) перайшла самаму малодшаму з іх, Эдгару. Але той не надаваў маёнтку столькі сіл, як бацька, і большую частку часу праводзіў за мяжой. У Жылічы ён прыязджаў толькі ўлетку, у кожны прыезд уладкоўваў грандыёзныя балі. У адсутнасць жа гаспадара ўсімі справамі сядзібы займаліся ўпраўляючыя.
Цікавы факт: у 1869 годзе ў аднаго з кіраўнікоў сядзібы нарадзіўся сын, які стаў пазней вядомым літаратарам, ён праславіўся пад псеўданімам Ядвігін Ш.
Пазней Эдгар прадаў маёнтак пляменніку Мечыславу-Эмануілу. Але хутка адбылася рэвалюцыя. Апошні ўладальнік палаца змог вывезці толькі некаторыя каштоўныя рэчы і эміграваў у Францыю.

Яшчэ ў часы росквіту ў сядзібе паспелі пабываць Напалеон Орда, які адлюстраваў Жылічы на сваіх малюнках. А таксама фатограф Ян Булгак, які стварыў здымкі цудоўнага палацавага комплексу.
Палацу ў Жылічах амаль 200 гадоў. Ён перажыў дзве сусветныя войны, не раз мяняў уладальнікаў. Але выстаяў і ацалеў.
Пасля Вялікай Айчыннай у яго засялілі аграрны тэхнікум, для якога пазней пабудавалі асобнае памяшканне побач. А сядзіба Булгакаў пачала патроху прыходзіць у запусценне. Але, на шчасце, з 2009 года палац пачалі рэстаўрыраваць. Працы ішлі актыўна. І ў пачатку 2023 года, нарэшце, былі завершаны.

Падчас экскурсіі цікава і з падрабязнасцямі расказваюць пра гісторыю стварэння комплексу, яго няпросты лёс, а таксама пра род Булгакаў, дзякуючы якому ў Магілёўшчыны зараз ёсць такая архітэктурная каштоўнасць. Аднак, каб яна стала годнай канкурэнцыяй, напрыклад, таму ж замку ў Нясвіжы, трэба яшчэ шмат чаго стварыць для камфорту вандроўнікаў. У тым ліку, для тых, хто нават прыедзе ў Жылічы ўсяго на адзін дзень.
Падарожжа, хоць і аднаго дня, адназначна патрабуе перакусу, асабліва калі вы прыехалі сям'ёй. Можна тэрмас і бутэрброды ўзяць з сабой, нешта дакупіць у мясцовай краме і размясціцца на лужку парка комплексу — балазе, ён вялікі, і ёсць магчымасць адасобіцца.
Ці, магчыма, давядзецца ехаць у Бабруйск. Тут таксама можна правесці цэлы дзень, таму што ёсць што паглядзець.
Апынуўся на стыку некалькіх культур. 10 уражлівых месцаў Бабруйска

Халодны верасень, але сыты.
Верасень — з досвіткам дзень.
У верасні і ліст на дрэве не трымаецца.
У верасні адна ягада, дый то горкая рабіна.
Як настане верасень — гаспадарам поўна гумно і кішэнь.
Вресень, руин, риень, зарев — гэтым старабеларускім найменням дзявятага месяца года адпавядае сучаснае беларускае верасень, што паходзіць ад слова «верас» (менавіта ў гэты час расліна пачынае красаваць). Ва ўкраінскай мове першы месяц восені таксама вересень, у чэшскай – zaři, польскай – wrzesień.
У англічан, французаў і немцаў – варыянты рымскага september. Рымскі september меў 29 дзён (адзін дзень дадаў Юлій Цэзар у 46 годзе). Рымляне прысвячалі яго Вулкану, богу агню, і святкавалі Вулканаліі, забіваючы ў ахвяру парася і цяля. У старажытных грэкаў на працягу дзевяці дзён адбываліся «містэрыі», таемныя культы. У іх прымалі ўдзел толькі пасвячоныя, якія рабілі ахвяры з захаваннем асаблівых абрадаў.
Неспрыяльныя ўмовы надвор’я верасня — выпадкі частых дажджоў, ранніх замаразкаў, вялікіх вятроў. Сяляне стараюцца ўбраць бульбу, агародніну і садавіну. Дрэвы мяняюць сваю афарбоўку, каб пазней засвоіць сонечную энергію: чырвонае, карычневае, пунсовае і жоўтае лісце робіць гэта лепш, чым зялёнае.
Пасля першых замаразкаў, звычайна тое назіраецца ў сярэдзіне месяца, пачынаецца лістапад. Шматгадовыя назіранні за звялай прыродай і паводзінамі жывёлы адлюстраваны ў мудрых народных прыкметах. Каток-вуркаток вымываецца і сцены шкрабае — на непагадзь, а на спіне качаецца — на добрае надвор’е. Імклівыя павучкі па хованках разбягаюцца — непагадзь наступае.
Плятуць свае красёнцы павукі ў паўднёвым напрамку — пацяплее, а ў паўночным — пахаладае. Цецярукі на верхалінах дрэў расселіся — на яснае надвор’е. Воблакі цягнуцца з поўначы на поўдзень — на сонечнае надвор’е, а наадварот — чакай непагадзь.
Вераснёўскія перуны абяцаюць цёплую восень. Тлушчам пер’е ў гусей, качак і курэй пакрываецца — халады набліжаюцца. Воблакі нізка сцелюцца — чакай халадоў.
Туманы на зямлю прылягаюць — пацяплее хутка. Калі лісты на дрэвах моцна трымаюцца — абавязкова чакай позняй зімы.

У гэты дзень лічылася, што прыйшоў час убіраць буракі. Іх вельмі цанілі, лічылі, што яны лечаць ад хвароб. Нашы продкі прыкмецілі, што 1 верасня часта дзьме цёплы паўднёвы вецер, які так і звалі – цяпляк. Казалі: «Бацечка поўдзень пусціў вецер на авёс-даўгарост».
Былі такія прыкметы: якое надвор'е сёння, такім яно будзе цэлую восень; туман з раніцы прарочыў снежную зіму; калі вецер дзьме поўдня, то ўраджай аўса будзе багаты.
У старыя часы ў гэты дзень ушаноўвалі мужчын. Важна было накрыць багаты стол, прыгатаваць шмат смачных страў, каб гаспадар дома быў заўсёды задаволеным і сытым — тады і працаваць будзе добра ды спрытна.
Па народных прыкметах, калі журавы ляцяць высока і не спяшаюцца, то восень будзе цёплай.
У гэты дзень жанчыны займаліся льном, раскладвалі яго для прасушкі, церабілі і часалі ўжо гатовы, каб атрымаць валокны, з якіх потым спрадзецца нітка. Кросны былі, бадай, у кожнай хаце, ткалі і на продаж, і на пасаг, і для штодзённага ўжытку.
Калі 3 верасня было ясна, то ведалі, што на працягу яшчэ некалькіх дзён будзе трымацца добрае надвор'е.
У старыя часы гэты дзень называлі Агафон Гуменнік. Лічылі, што «на Агафона лясун з лесу ў поле выходзіць, бегае па сёлах і вёсках, раскідвае снапы па гумнах». Таму ў ноч на 4 верасня сяляне ў кажухах навыварат вартавалі гумны з чапёламі ў руках, бо калі «ёсць у гумне – будзе і ў торбе».
Была такая прыкмета: калі на Агафона ясны дзень, то сонечнае надвор'е пратрымаецца яшчэ чатыры тыдні.

Гэты дзень у некаторых месцах Беларусі лічыўся ўдалым для азімай сяўбы. Але ж у іншых месцах да 5 верасня было супрацьлеглае стаўленне. Раней у лясах да гэтага часу паспявалі брусніцы і журавіны.
Былі такія прыкметы: калі жураўлі цягнуцца на поўдзень, то зіма прыйдзе рана; калі іх клін ляціць нізка, то вялікіх маразоў не будзе; калі журавы ляцяць моўчкі і хутка, то трэба чакаць хуткай непагадзі.
Нашы продкі лічылі, што гэты дзень павінен быць ціхім, інакш ільняное насенне абсыплецца. У народзе было павер'е, што 6 верасня лепш не хадзіць у лес па ягады і грыбы, бо «хто ў гэты дзень з хаты выходзіць, вяртаецца абпалены і сам сябе не памятае».
Была такая прыкмета: калі ў гэты дзень ішоў дождж, то людзі лічылі, што восень будзе сухой, а ўраджай наступнага года багатым.
У некаторых месцах Беларусі гэта быў дзень Баўтрамея, ягонае імя рыфмавалі з адпаведнымі аграрнымі працамі: «Прыйшоў Баўтрамей – жыта на зіму сей». У іншых мясцінах у гэты дзень малацілі жыта і запасаліся грыбамі.
Была такая прыкмета: якое надвор'е 7 верасня, такім яно і ўсю восень будзе. У гэты дзень у старыя часы адляталі ў вырай буслы.
З гэтым днём нашы продкі звязвалі ўборку аўса: «Адрыян з Наталляй аўсы канчаюць касіць». Па традыцыі ў гэты дзень людзі выносілі з песнямі з поля ў двор апошні аўсяны сноп. Увечары частаваліся талакном на кіслым малаку або на вадзе з мёдам і аўсянымі блінамі.
Былі такія прыкметы: халодная раніца абяцае раннюю і халодную зіму; калі да гэтага дня не апала лістота з бярозы і дуба, то зіма будзе суровай.
У гэты дзень збіралі рабіну і каліну.
Былі такія прыкметы: вялікі ўраджай рабіны — да марозу; навальніца — прадвеснік цёплай восені.

У гэты час сяляне спяшаліся прыбраць ураджай перад вераснёвай непагаддзю, вывазілі снапы, складалі хлеб у скірды, таму дзень гэты называлі скірднікам: «Сава скірды зладзіць, на розум наставіць».
У старыя часы гэты дзень называлі Іван Калінавік, Іван Нішчымны (Посны). Па метэаралагічных назіраннях нашых продкаў дзень Івана Нішчымнага канчаткова завяршае летнюю пару. Прыбіралі агароды, сушылі і апрацоўвалі лён ды каноплі, збіралі ягады каліны. На Магілёўшчыне стараліся паболей заараць і засеяць жыта, якое, як разлічвалі, будзе асабліва ўмалотнае.
Былі такія прыкметы: калі менавіта сёння жураўлі ляцяць на на поўдзень, то восень будзе кароткай, а снег пойдзе рана; калі шпакі доўга не ўлятаюць, то восень будзе сухой; калі цёмнымі вечарамі па небе цягнуцца чароды гракоў, то надвор'е будзе добрым.
У гэты дзень было прынята накрываць багатыя сталы, клікаць гасцей і ладзіць застоллі. На абед беларускія гаспадыні абавязкова падавалі ячную кашу з тварагом.
Была такая прыкмета: калі птушкі 12 верасня высока кружаць і не жадаюць адлятаць, то восень будзе цёплай, сухой і працяглай.
«На Купрыянаў дзень журавы на балоце дамаўляюцца, якім шляхам-дарогаю на цёплыя воды ляцець». – казалі раней у народзе. У старыя часы ў гэты дзень нашы продкі збіралі ўраджай буракоў, бульбы, морквы, журавін. Дарэчы, журавіны нельга было збіраць раней – гэта, па прыкметах, магло наклікаць бяду на чалавека.
Былі такія прыкметы: калі жураўлі ляцяць нізка, то да канца восені будзе цёпла; калі дразды раскрычаліся, то будзе дождж; калі сустрэлі вожыка, то хутка пацяплее.
У гэты дзень нашы продкі праводзілі абрад «Жаніцьба коміна» – так адзначалі свята агню перад надыходам халодных месяцаў. Комін упрыгожвалі ручнікамі, стужкамі, кветкамі, «частавалі» гарэлкай, кідалі ў печ трошкі сала, збожжа, арэхаў, выказвалі пажаданні аб дабрабыце, вадзілі карагоды і пелі песні.
Беларускія ручнікі. Сюжэтнасць і адметнасці рэгіянальнага ткацтва
Былі такія прыкметы: калі дзень ясны, то восень будзе пагодлівай; калі дзень дажджлівы, то восень будзе сырой; калі дзікія гусі ляцяць на зімоўку, то зіма будзе ранняй.

У старыя часы на гэты дзень была такая прыказка: «На Фядота і Руфіну не выганяй з двара скаціну, выганіш — бяду нажывеш».
У гэты дзень прыбіралі ёўні (халодныя гаспадарчыя будыніны), уцяплялі, абкурвалі верасам і маліліся аб дабрабыце свайго статку. Была такая прыкмета: калі 15 верасня ідзе дождж — восень будзе сухой, лічылі нашы продкі.
У гэты дзень гаспадыні прыбіралі ўсялякую старызну ў хаце, ветрылі дабро з куфраў. Трэба было абавязкова вымыць брудныя рэчы, вычысціць абутак. Тое, што зусім было непрыдатнае, кідалі ў вогнішча, якое распальвалі на градках.
Былі такія прыкметы: калі сонца схіле чырвонага колеру, то хутка будуць халады і замаразкі; калі на елі шмат шышак, то зіма будзе цёплай; калі сёння грыміць гром, то восень будзе цёплай.
Вавіла-познія вілы — так называлі гэты дзень у старыя часы. Жанчыны 17 верасня выкопвалі цыбулю.
Была такая прыкмета: шмат шалупіння на цыбулі — зіма будзе вельмі халоднай.
У народзе гэты дзень лічыўся шчаслівым для прадказанняў, таму на Захара і Лізавету наведвалі варажбітак і знахароў. Добра высаджваць 18 верасня цыбуліны цюльпанаў.
Была такая прыкмета: якое надвор'е сёння, такой і зіма будзе, калі на рабіне лісце ўжо пажаўцела, то зіма будзе ранняй і халоднай; калі на рабіне шмат ягад, то восень будзе дажджлівай.
Нашы продкі прыкмецілі, што звычайна ў гэты час надыходзіць пахаладанне — Міхайлаўскія замаразкі. Людзі верылі: хто 19 верасня распаліць агонь у печы, у таго здарыцца пажар. У гэты дзень шмат у якіх мясцінах забаранялася працаваць.
Былі такія прыкметы: калі гэты дзень цёплы, то зіма таксама будзе цёплай; а вось калі пасля гэтага дня на дрэвах з'явіцца іней, то зімой будзе шмат снегу.

Раней у гэты час пачынаўся гандаль рэпчатай цыбуляй. Гэтая гародніна грала важную ролю ў харчаванні, ёй таксама прыпісвалі гаючую сілу: «цыбуля ды лазня – усім кіруюць», «цыбуля з часныком родныя браты».
Была такая прыкмета: калі на цыбулі шмат шалупіння, то маразы зімой будуць моцныя.
Як смачна прыгатаваць цыбульнікі? Пакрокавы рэцэпт
У гэты дзень адзначалася адно з найстаражытнейшых і найболей важных свят, якое завяршала сельскагаспадарчы цыкл. Багачом называўся кошык са збожжам, у сярэдзіну якога ўстаўлялі свечку. З гэтым кошыкам сяляне абыходзілі двары, грукаліся ў кожную хату, зазіралі нават у гумно. У час абыходу спявалі дажынкавыя і восеньскія песні.
Назіралі на Багача і за жывёлай, прыкмячалі: калі пасля 21 верасня быдла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя. Была такая прыкмета: калі сёння добрае надвор'е, то і ўся восень павінна быць такой.
Дзень восеньскага раўнадзенства. Нашы продкі працягвалі святкаваць Багач. Акрамя гэтага віншавалі маладых маці і абавязкова ўшаноўвалі павітух, бо гэты дзень лічылі іхным днём.
Былі такія прыкметы: калі сёння не пачалося бабіна лета, то яшчэ доўга не будзе цяплець; калі з вішні не апала лісце, то замаразкі будуць не хутка.
У гэтую пару малыя і дарослыя адпраўляліся ў лес, каб назапасіць для ежы рабіну, якая пасля першых замаразкаў станавілася саладзейшаю. Чырвоны колер ягад звязваў гэта дрэва ў народнай свядомасці з ахоўнай магіяй. Яе выкарыстоўвалі таксама ў вясельным абрадзе для аховы жывёлы.
Былі такія прыкметы: калі на рабіне шмат ягад, то восень будзе вільготнай, а зіма суровай, калі вецер сёння дзьме з захаду, то будзе дождж, а калі з усходу — будзе пахмурна.
У гэты дзень маладыя дзяўчаты збіраліся на Хвядорыны вячоркі — на ігрышчы, жаніхоў выглядаць.
Былі такія прыкметы: калі вавёркі актыўна закапваюць арэхі, то хутка надыдуць маразы; калі прайшоў дождж і з'явілася вясёлка, то хутка прыйдзе бабіна лета. А яшчэ нашы продкі верылі, што калі сёння вы ўбачыце пчалу, то зіма будзе позняй і цёплай.

Па народным павер'і, змеі з гэтага дня перабіраюцца з палёў у лясы. Лічыцца, што 25 верасня вельмі важная для паляўнічых дата: у апошні раз у годзе можна падстрэліць якога-небудзь звера і вярнуцца дадому са здабычай.
Раней на гэты дзень былі такія прыкметы: калі дрэвы стаяць ужо без лістоты, то зіма сёлета будзе ранняй; калі надвор'е сонечнае, то яно будзе ясным яшчэ цэлы тыдзень.
Нашы продкі лічылі, што з гэтага дня спыняецца ўсякі рост раслін: «З Карнея корань у зямлі не расце, а дубее». Таму раней менавіта сёння пачыналі прыбіраць караняплоды і карэнні: «Карнееў дзень на двары, усякі карэньчык у сваёй нары».
Былі такія прыкметы: калі куры пачалі ліняць, то зіма будзе цёплай; калі сёння пройдзе дождж, то наступныя дні будзе добрае надвор'е.
Узвіжанне (Здзвіжанне). У гэты дзень адзначалася свята «закрывання» зямлі на зіму, якое было звязана з вужамі. Лічылася, што сонца і прырода «грае, здзвігаецца». Да гэтага часу ўсе азімыя і яравыя павінны быць звезены з поля, лічылі нашы продкі. Па народных павер'ях, 27 верасня выпаўзалі ўсе змеі і збіраліся разам, каб адправіцца на зімовы сон.
Былі такія прыкметы: калі раніцай раптам здарыўся мароз, то зіма будзе ранняй; калі вецер дзьме з поўначы, то кастрычнік будзе цёплым.
Раней гэты дзень называлі рэпарэз, ён замыкаў земляробчы год. Рэпа вельмі шанавалася сялянамі: «Рэпа – мяса, рэж ды еж». З яе раней рабілі заціркі і кашы, запраўкі мясных і рыбных страў.
У гэты дзень назіралі за чародамі гусакоў, якія адляталі ў вырай. «Гусакі ляцяць – зіміцу на хвасце цягнуць, снег нясуць».
Нашы продкі сёння займаліся нарыхтоўкай капусты на зіму. Звычайна рабілі гэта разам, збіраючыся на так званыя капусныя вечарынкі.
Самая смачная ежа ў пост. Гатуем капуснякі разам з блогерам
Былі такія прыкметы: калі сёння цёпла і суха, то зіма будзе позняй і мяккай; калі грыміць гром, то зімой будзе вельмі мала снегу; ясная ноч — да трывалай зімы.

30 верасня
Па старадаўняй традыцыі сёння належала паплакаць аб родных і блізкіх. Потым моладзь збіралася на вечарыны, дзяўчаты шапталі на каханне, на замужжа.
Была прыкмета: калі раніцай гэтага дня пахмурна – надвор'е ў бліжэйшыя дні будзе добрым.
One fine body…