21 чэрвеня, у Міжнародны дзень ёгі, Falcon Club праводзіць адкрыты занятак па ёзе на вулічнай пляцоўцы для ўсіх жадаючых.
90-хвілінны занятак правядзе трэнер па ёзе Вера Прарочанка. У праграму ўключаны:
- Фізічныя практыкаванні (асаны);
- Дыхальныя практыкі (пранаямы);
- Тэхнікі паслаблення (медытацыя, ёга-нідра).
Збор усіх жадаючых наведаць гэта бясплатнае мерапрыемства адбудзецца ў 18.40 на рэсэпшэне Falcon Club Fitness.
Пры сабе трэба мець кілімок (калі вы не член клуба) і цёплае адзенне, каб працэс медытацыі прайшоў з большым камфортам і эфектыўнасцю.