На мінулым тыдні ў маёй любімай бабулі здарыўся другі інсульт. І зараз яна не можа ўстаць з ложка. І я пачала разважаць, чаму так адбылося... Мая бабуля ўсё жыццё пражыла ў прыватным доме з участкам і з гаспадаркай. І не так даўно па збегу абставінаў пераехала ў кватэру ў вялікім горадзе, дзе амаль нікога не ведала. Праз пару гадоў у яе здарыўся першы інсульт, і яна перастала хадзіць, магла толькі сядзець. Адбылося моцнае ўзрушэнне, і праз некаторы час на фоне сядзячага ладу жыцця другі інсульт. І зараз усё, што я магу для яе зрабіць, – гэта тэлефанаваць часцей і арганізоўваць паліятыўную падтрымку.
І я падумала, што я магу зрабіць, маючы адукацыю ўрача і псіхолага, каб хаця б маіх сяброў і блізкіх як мага радзей тычыліся такія цяжкія станы.
Хваробы сэрца і сасудаў шмат у чым абумоўлены ладам жыцця. Бо самым галоўным фактарам рызыкі развіцця захворванняў сэрца і сасудаў і смерці ад іх з'яўляецца павышаны артэрыяльны ціск. А разам з ім недастатковая фізічная актыўнасць, спажыванне тытуню, павышаны ўзровень цукру ў крыві, залішняя вага і атлусценне. Гэта значыць, тыя фактары рызыкі, якія шмат у чым залежаць ад нашых паводзінаў і звычак. А значыць, ёсць магчымасць гэтыя звычкі мадыфікаваць і кіраваць імі!
У дарослых умераная фізічная актыўнасць на працягу 150 хвілін у тыдзень (або яе эквівалент), па разліках спецыялістаў СААЗ, здольная знізіць рызыку ішэмічнай хваробы сэрца прыкладна на 30%, рызыку дыябету – на 27%!
Па меркаванні псіхолагаў, каб звычка сфармавалася, неабходна паўтараць дзеянне на працягу дваццаці аднаго дня…
Так пры падтрымцы інфармацыйнага партала Здаровыя людзі нарадзіўся праект «21 дзень да здаровага сэрца» – марафон, які падтрымлівае фарміраванне карысных для здароўя звычак.
Гэты праект для вас, калі:
- вы цікавіцеся здароўем, упэўненыя, што ваша добрае самаадчуванне ў вашых руках і хочаце больш ведаць пра гэта (у праекце будзе шмат карыснай і даступнай інфармацыі пра здароўе і пра тое, як яго захаваць);
- вы не ўяўляеце, што здольныя ўнесці значны ўклад ва ўмацаванне свайго здароўя (але ў групе пры падтрымцы куратара вы пераканаецеся, што ўсё рэальна);
- вас ці вашых блізкіх закранулі праблемы захворванняў сэрца і сасудаў і вам важна ведаць, што вы можаце зрабіць прама зараз, каб не дапусціць ускладненняў або захворванняў у блізкіх (у праекце вы атрымаеце неабходныя навыкі і веды, каб стаць прыкладам для свайго наваколля);
- вы дапытлівыя і лёгкія на пад'ём, а фармат маленькіх штодзённых заданняў для паляпшэння свайго жыцця, якія вы будзеце атрымліваць у закрытай групе ў сацсетцы, вам падабаецца;
- вы хочаце пашырыць кола знаёмстваў і пагутарыць з аднадумцамі з усёй краіны.
Каб узяць удзел у праекце «21 дзень да здаровага сэрца», трэба:
- прыняць рашэнне, што вам гэта цікава і трэба;
- падаць заяўку ў закрытую групу ў сацсетку «Укантакце».