Site icon Слушна

3 ліпеня – Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Штогод 3 ліпеня ў нашай краіне святкуецца знакавая падзея — Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 73 гады таму ў выніку аперацыі «Багратыён» Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Раней, у перыяд з 1991 па 1996 год, Дзень незалежнасці адзначаўся 27 ліпеня. Святкаванне было прымеркавана да даты выхаду БССР са складу Савецкага саюза.

Перанесці Дзень незалежнасці вырашылі ў 1996 годзе па выніках рэспубліканскага рэферэндуму, праведзенага па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі. У выніку 11 снежня 1996 года быў зацверджаны дэкрэт № 1 «Аб устанаўленні дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь». Такім чынам, на ўсёй постсавецкай прасторы толькі Беларусь святкуе Дзень незалежнасці не як дату выхаду з Савецкага саюза, а як дзень памяці, як магчымасць аддаць даніну павагі героям-вызваліцелям нашай краіны ад нямецкіх войскаў.

Традыцыйна 3 ліпеня ў Рэспубліцы Беларусь — дзень непрацоўны. Да святкавання прымеркавана правядзенне ваеннага параду, вялікай колькасці культурна-масавых мерапрыемстваў, а завяршаюцца ўрачыстасці святочным салютам.

Exit mobile version