У 1988 годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя аб'явіла 31 мая Сусветным днём без тытуню. Штогод у гэты дзень праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на прыцягненне ўвагі да праблемы тытунекурэння і барацьбы з гэтай згубнай звычкай.
Толькі ўдумайцеся: смерць кожнага дзясятага дарослага жыхара планеты звязана з тытунекурэннем. З 6 мільёнаў чалавек, якія памерлі з-за "тытунёвай эпідэміі", 600 тысяч - гэта пасіўныя курцы, якія падвергліся ўздзеянню тытунёвага дыму.
І сёння, 31 мая 2017 года, давайце задумаемся, ці вартая цыгарэта таго, каб разам з яе дымам выдзімаць уласнае жыццё?