Site icon Слушна

80 гадоў з дня нараджэння Таісы Бондар. Якім быў жыццёвы шлях беларускай пісьменніцы?

20 лютага спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння Таісы Мікалаеўны Бондар (1945–2005), беларускай пісьменніцы, паэткі, перакладчыцы, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2004). Яе мастацкае слова ўзбагаціла беларускую літаратуру другой паловы ХХ стагоддзя.

Таіса Мікалеўна Бондар нарадзілася ў Рудзенску Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Бацька загінуў на фронце. Пазней у сваіх творах яна часта звярталася да асэнсавання свайго бязрадаснага пасляваеннага дзяцінства. Працавала на прамкамбінаце, затым – піянерважатай у Рудзенскай сярэдняй школе, з 1965 г. — у дзіцячай бібліятэцы. У 1967 г. завочна скончыла факультэт англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (зараз – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт). Некаторы час жыла ў г. Фалешты (Малдова), выкладала гісторыю мастацтва ў майстэрні раённага дома культуры.

У 1977 г. Таісія Бондар вярнулася ў Беларусь. Працавала пазаштатным карэспандэнтам газеты «Вячэрні Мінск», у 1978-1981 гг. — загадчыкам аддзела выяўленчага мастацтва, архітэктуры і вытворчай эстэтыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З 1981 г. была загадчыцай аддзела культуры часопіса «Беларусь», потым адказным сакратаром і намеснікам галоўнага рэдактара. Па ініцыятыве Таісіі Мікалаеўны быў заснаваны часопіс «Сусветная літаратура», з 1996 г. з'яўлялася яго галоўным рэдактарам. З 2002 года ўзначальвала рэдакцыйна-выдавецкую ўстанову «Літаратура і Мастацтва», сябрам Саюза пісьменнікаў БССР стала ў 1978 г.

Дэбют Таісіі Бондар у друку адбыўся ў 1970 годзе, калі ў газеце «Літаратура і мастацтва» было надрукавана некалькі яе вершаў.

Праз чатыры гады быў выдадзены першы зборнік паэзіі «Захапленне». Затым выходзілі кнігі лірыкі «Акно ў восень» (1977), «...І голас набыла душа» (1980), «Святочны снег» (1981), «Чырвоны месяц года» (1985), «Спадчынны боль» (1987), «Адна» (1981), эрні...» (1995).

Асноўныя матывы паэтычнай творчасці Таісы Бондар — асэнсаванне гістарычнага шляху, які прайшоў беларускі народ, яго багатая песенная спадчына, памяць аб гадах барацьбы і гераізму, імкненне да веры. Вялікую ўвагу аўтар надавала разважанню над лёсам жанчыны, праблемам сям'і, тэме кахання, адзіноты, пошуку свайго прызначэння ў жыцці. Яна адна з першых у беларускай паэзіі другой паловы ХХ ст. актыўна ўвяла ў творчасць рэлігійную тэму і жанр малітвы. У 2015 г. да 70-годдзя паэткі быў выдадзены новы зборнік «Спрадвечныя сцежкі», у які ўвайшлі творы розных гадоў: вершы, кароткія паэмы-песні, у тым ліку паводле народных легенд, паэма «Мы родам з вайны».

Творчасць Таісы Бондар прыпала на 80–90-я гады. На сцэну жыцця, у літаратуру, прэсу, кінематограф, на тэлебачанне выйшлі новыя героі: злодзеі, забойцы, жанчыны лёгкіх паводзін.

Таіса Мікалаеўна глыбока перажывала ломку, якая адбывалася з грамадствам і творчымі людзьмі. Героі яе кніг, сумленныя, прыстойныя людзі, сталі як быццам не патрэбныя, бо ў літаратуру дашлі зусім іншыя героі.

Адказы на пытанні, якія ставіла жыццё, яна шукала ў філасофіі, у рэлігійных вучэннях. Спецыяльна пабывала ў Індыі, дзе перад ёй нібы адкрыўся іншы свет

У 1980-я гады Таісія Мікалаеўна стала вядомай як майстар прозы. Былі апублікаваны зборнікі апавяданняў і аповесцей «Сінія яблыкі», «Час, калі нас любілі», «Паветраны замак на дваіх». Падзеяй у беларускай літаратуры стаў яе гістарычны раман пра Еўфрасінню Полацкую «Спакуса» (1989), дзе закранаюцца глыбінныя філасофскія праблемы, паказаны ўзаемаадносіны пакаленняў. Становішча жанчыны ў сучасным грамадстве, прага вырвацца за межы будзённасці, пошук сапраўднага кахання – усё гэта знайшло адлюстраванне ў рамане «Пазначаная» (2000). Таіса Бондар з'яўляецца аўтарам фантасмагарыі «Пусты п'едэстал» (2003), рамана-містэрыі «Павуціна» (2004) і інш.

У яе творах адбіліся сумневы, расчараванні, трывогі і пакуты чалавека, які не хоча быць ахвярай абставін, а імкнецца зразумець сэнс жыцця.

Таіса Бондар напісала шэраг даследчых партрэтаў пра беларускіх мастакоў. Гэтыя нарысы публікаваліся ў літаратурна-мастацкім і грамадска-палітычным часопісе «Сяброўства народаў», часопісе «Беларусь». Выступала ў друку з крытычнымі артыкуламі, публіцыстычнымі нататкамі, займалася перакладам твораў малдаўскіх, румынскіх, англійскіх аўтараў. Пераклала на рускую мову лірычныя творы індыйскага паэта Кабіра («Песні кахання», 2003). Пісьменніца шмат падарожнічала, наведала Індыю, Кітай, захаплялася ўсходняй філасофіяй і рэлігіяй.

Да творчасці Таісы Мікалаеўны заўсёды з цікавасцю ставіліся на яе малой радзіме. Праводзіліся творчыя сустрэчы з зямлячкай, канферэнцыі, кніжныя выстаўкі, прысвечаныя творчасці пісьменніцы. У гонар 60-гадовага юбілею ў 2005 годзе была арганізавана вечарына ў раённым Палацы культуры ў Мар'інай Горцы. Зямлячцы прысвоілі званне «Ганаровая грамадзянка Мар'інай Горкі».

У Таісы Мікалаеўны было няшмат сяброў. Лепш за ўсё яна адчувала сябе ў асяроддзі мастакоў, сяброў рана памерлага мужа, таксама мастака. Яны збіраліся ў кагосьці на кватэры, у Таісы Мікалаеўны на дачы. Там яна была сабой, ёй заўсёды даручалася варыць каву, таму што вельмі смачная кава атрымлівалася толькі ў яе.

Яна здавалася заўсёды такой моцнай, ніколі ні на што не скардзілася. Ніхто і не мог падумаць, што ў яе могуць быць праблемы са здароўем. Толькі пасля смерці стала зразумела, што ў яе быў рак...

Гэта была жанчына незвычайнага розуму і таленту, якая пайшла ад нас у росквіце сваіх здольнасцяў і магчымасцяў, не паспеўшы завяршыць шматлікіх сваіх задумак. Пісьменніца пайшла з жыцця, але прамяністай зорачкай засталося ў нашай літаратуры яе імя, засталіся кнігі і людзі, якія яе ведалі і любілі.

Юбілейная кніжная выстаўка «Сіла – у духоўнасці, праўда – у каханні…», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Таісы Мікалаеўны, адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы 18 лютага.

У раздзеле экспазіцыі «Паэзія жыцця» шырока прадстаўлена літаратурная спадчына аўтара. Гэта ў тым ліку зборнікі «Захапленне», «Акно ў восень», «Святочны снег», «Сінія яблыкі», а таксама раман «Мечаная», аповесць «Матылькі» і інш.

У раздзеле «На прасторах дабрыні» прадстаўлены пераклады, зробленыя Таісай Бондар з малдаўскай, румынскай, англійскай і іншых моў, а таксама пераклады твораў самой пісьменніцы на розныя мовы свету.

Заключны раздзел экспазіцыі «Зорка на небасхіле» прысвечаны літаратурна-крытычным публікацыям пра жыццё і творчасць аўтара, ён складаецца з падборкі даведачна-энцыклапедычнай літаратуры і перыядычных выданняў.

У цэлым экспазіцыя налічвае каля сотні дакументаў. Наведаць выстаўку можна па 16 сакавіка.

100 гадоў з дня нараджэння Івана Навуменкі. Успамінаем цікавыя факты з жыцця пісьменніка

Exit mobile version