Site icon Слушна

Аб’яднаная касмічнай тэматыкай. Выстаўку Наталлі Неўмяржыцкай прэзентавалі ў Мінску

Наталля Неўмяржыцкая

Мастацкая галерэя «Арт-фабрыка» апошнім часам усё часцей уражвае сваімі выставачнымі праектамі. Гэтым разам на тэрыторыі арт-прасторы адкрылі выстаўку таленавітай мастачкі Наталлі Неўмяржыцкай «Зоркі вельмі любяць казкі», прымеркаванай да Дня касманаўтыкі.

Выстаўка

У экспазіцыю ўвайшлі як ужо вядомыя публіцы работы Наталлі Неўмяржыцкай, так і новыя творы. Але ж усё яны так ці інакш аб'яднаны тэматыкай космасу, сусвету, зорак, разважанняў аб свеце, яго мінулым, сучаснасці і будучыні.

Мастачка прызнаецца, што любоў да космасу ў яе нарадзілася яшчэ з дзяцінства і ёй заўсёды падабалася разглядаць зорнае неба, вывучаць сузор'і і спрабаваць асэнсаваць сувязь чалавека з гэтай бязмежнай і таямнічай прасторай. Гэтыя ўражанні сталі натхненнем для яе шматлікіх работ, а тыя, у сваю чаргу, магчыма натхняць і вас на новыя творчыя пошукі і адкрыцці. Прыходзьце на выстаўку, каб праверыць.

На одной з работ беларуская мастачка намалявала пакой сваёй бабулі: у ім было ўсё, як на карціне — і кіслотныя ружовыя шпалеры, і шэры лінолеум, і жалезны ложак з дываном над ёй.

— Калі б я магла трапіць назад, прыйсці да бабулі, сесці на вялізны ложак, чамусьці ўсё роўна не даставаць нагамі да падлогі, хоць я ўжо і дарослая, што я магла б ёй расказаць пра будучыню? — задаецца пытаннем мастачка. — Адразу б маўчала. А потым я б сказала: «Я цябе люблю, а ўсё астатняе ў мяне добра. Мы вельмі маленькія пясчынкі ў кругазвароце часу, падзей. Усё, што ў нас ёсць — гэта каханне». А яна б мне адказала: «І я цябе люблю. Я таксама так лічу. Дарэчы, я табе новы скафандр пашыла, срэбны. На Камароўцы тканіну ў фарцоўшчыкаў здабыла. Адчувала, што ты хутка будзеш. Адгадала».

Наталля Неўмяржыцкая адкрыла ў сабе мастака, калі працавала галоўным бухгалтарам. Цяпер яна піша містычныя карціны, падобныя на фэнтэзійныя апавяданні ў фарбах, лічыць, што ў лічбах ёсць нешта чароўнае, не баіцца крытыкі і робіць тое, што падабаецца.

Адразу заўважна, наколькі для Наталлі важны колер у мастацтве. На выстаўцы вы не ўбачыце дзёрзскіх і рэзкіх адценняў, наадварот, тут ў паветры адчуваецца пяшчотнасць, цеплыня, а зорнае неба, спецыяльна «арганізаванае» праектарам, дадае фантазійнасці і элементы кінаэфектаў экспазіцыі.

Работы аўтара максімальна адлюстроўваюць яе ўнутраны свет. Калі паглядзець на Наталлю, вы ўбачыце перад сабой вытанчаную, шчырую і інтэлегентную дзяўчыну. Такія ж і яе карціны: яны літаральна адразу прыцягваюць вока сваёй глыбінёй і сэнсамі дабрыні.

Многія карціны аўтара звязаныя з яе дзіцячымі ўспамінамі. Асабліва з прыездамі да бабулі і іх стасункамі. Наталля ўспамінае бабулю вельмі добрай, выхаванай і працавітай. Таму прадстаўлены праект для мастачкі — своеасаблівы дазвол гледачам убачыць і адчуць важныя моманты яе жыцця, а таксама атрымаць асалоду ад той самай энергіі дабрыні, якая ёсць як і ў самой асобе Наталлі Неўмяржыцкай, так і ў яе матацкіх гісторыях на палатне.

Кранальныя ўспаміны. Мастачка Марыя Богдан прэзентавала персанальную выстаўку

Exit mobile version