Site icon Слушна

Ад традыцыйнага да ўнікальнага. Гатуем макавыя сінабоны з маскарпонэ і згушчонкай

сінабоны

Мусіць, кожны з нас хоць раз купляў у супермаркеце закручаную ў слімак булачку з карыцай, якую завуць «сінабон». І ... хутчэй за ўсё, па гусце яна была сухаватая і прэсная. Так, падробкі, яны такія. Сама назва «сіннабон» стала ўжо як бы намінальнай. Але насамрэч існуе адна адзіная арыгінальная, найсмачная і самая духмяная булачка, рэцэптурныя фішачкі якой ужо доўгія гады захоўваюцца ў строгім сакрэце.

Гаспадыні імкнуцца паўтарыць той самы рэцэпт. Але ў выніку ў кожнай атрымліваецца свой — унікальны. Блогер Святлана Карніцкая прапануе нам прыгатаваць сінабоны разам з ёй па яе уласнай рэцэптуры.

Інгрэдыенты для цеста

  • Малако цёплае — 300 мл
  • Дрожджы сухія — 8 г
  • Цукар — 100 г
  • Соль — 1  г л
  • Масла сметанковае ратопленае — 80 г
  • Яйка — 2 шт
  • Мука — 4-5 шклянак (525-700 г)

Інгрэдыенты для начыння

  • Мак — 100 г
  • Малако — 200 мл
  • Цукар — 80 г
  • Слівовы алей — 30 г

Інгрэдыенты для крэму

  • Сыр маскарпонэ — 100 г
  • Згушчонка — 100 мл
  • Малако — 50 мл

Спосаб прыгатавання

Гатуем цеста

Інгрэдыенты

У кубак наліваем малако 300 мл, дадаем сухія дрожджы 8 г і падаграваем у мікрахвалеўцы, каб малако стала цёплае, змешваем лыжкай. Далей пераліваем у міску, дадаем цукар, соль, алей сметанковы растоплены і яйкі.

Змешваем добра, блэндэрам  альбо венцам. Прасейваем муку, і дадаем 4,5 шклянкі мукі.

Замешваем цеста, накрываем і даем яму пастаяць у цёплым месцы — 1 гадзіну.

Лайфхак: каб цеста паднялося, можна паставіць у выключаную духавую шафу ўніз, а зверху паставіць кубкі з кіпенем.

Гатуем начынне для булачак

Пакуль падымаецца цеста можна рабіць начынне. У рондаль дадаем малако, муку, даводзім да кіпення і варым на слабым агні, увесь час змешваючы. Неабходна, каб выкіпела ўся вадкасць.

Затым, калі вада выкіпіць, дадаем цукар і масла сметанковае. Галоўнае, каб не было вадкасці ў маку, каб сумесь не стала яшчэ больш вадкай. Калі пасля сумесь стане вельмі вадкай, лішняе можна прыбраць марляй.

Павінна атрымацца сакавітая кансістэнцыя.

Начынне гатовае

Праз гадзіну дастаем наша цеста, на стол насыпаем крыху мукі. Трэба штосьці падаслаць пад цеста, каб зручна было потым разразаць нажом на кавалачкі.

Калі неабходна, дадаем крыху мукі ў цеста, яно не павінна прыліпаць да рук.

Раскочваем тонка.

Укладваем начынне па ўсёй паверхні, размяркоўваем раўнамерна. Закручваем у рулет.

Разразаем на роўныя часткі нажом акуратна. І выкладваем на бляху, засланую пергаментнай паперай, можна ў шкляную форму, папярэдне змазаўшы сметанковым алеем.

Змазваем жаўтком.

Ставім у духоўку на 30 хвілін пры 180 градусах і глядзім, каб яны не падгарэлі, духоўку не адчыняем.

Дастаём, няхай астываюць.

Гатуем крэм

Змешваем сыр маскарпоне 100 г, згушчонку 100 мл. Узбіваем блэндэрам, маса будзе густая. Дадаем крыху малака 50 мл і далей узбіваем, крэм павінен быць сярэдняй гушчыні каб прапітаць булачкі.

Інгрэдыенты для крэму можна дадаваць і больш па колькасці, тут ужо на ваш густ.

 

Чакаем, калі нашы булачкі астынуць і паліваем іх цалкам крэмам.

На ноч прыбраць іх у халадзільнік, потым падаграваць у мікрахвалеўцы.

Густ атрымліваецца сакавіты і ў меру салодкі.

Смачна есці!

https://bel.24health.by/shakaladny-keks-z-glazuraj-xutki-pakrokavy-recept/

Exit mobile version