Site icon Слушна

Адзін дом, 6 пакояў, 12 лёсаў – і 72 неверагодныя гісторыі

Выстаўка ў музеі Янкі Купалы.

Усё гэта можна пабачыць падчас сентыментальнага падарожжа па ўнікальнай выстаўцы «Дом успамінаў», зладжанай Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы. Яна створаная ў фармаце жывой гісторыі разам з удзельнікамі аднайменнага наватарскага праекта, чые асабістыя гісторыі і лёсы сталі часткай гісторыі нашай краіны.

Выстаўка ў музеі Янкі Купалы.

У праекце ўзялі ўдзел людзі ва ўзросце «60+», якія з'яўляюцца своеасаблівымі медыятарамі паміж пакаленнямі сучаснікаў Янкі Купалы і беларусамі 21-га стагоддзя. У гарадской прасторы музей стаў дадатковай пляцоўкай для навучання і адпачынку, сяброўскіх сустрэчаў і ўспамінаў.

11 чалавек атрымалі ўнікальную магчымасць вывучаць калекцыі музея, знаёміцца з таямніцамі музейнай справы. А іх уласныя ўспаміны, дакументы з сямейных архіваў сталі неацэннай крыніцай інфармацыі для стварэння выстаўкі.

Выставачная прастора нагадвае дом, кожны пакой якога напоўнены ўспамінамі, што захоўваюцца ў фотаздымках, прадметах гардэроба, кнігах, музычных пласцінках, цацках ды іншых дарагіх сэрцу рэчах. У цэнтры ўвагі – сямейныя артэфакты, у тым ліку з сям’і Луцэвічаў, за якімі – гісторыя асобы, народа, краіны.

Выстаўка працуе да 28 лютага 2021 года. Уваход для наведвальнікаў ва ўзросце «60+» – бясплатны.

Exit mobile version