02.05.2024
02.05.2024

Асэнсаванне традыцый і гісторыі. Як студэнты БДАМ адлюстравалі нацыянальную спадчыну ў дыпломных работах?

logo
Адметнасць беларусаў
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Беларускія традыцыі ў сучасным мастацтве — вельмі важны складнік развіцця сучаснай нацыянальнай культуры. Маладыя аўтары часцяком звяртаюцца да каранёў, каб глыбей арыентавацца ў той ці іншай тэматыцы.

У Арт-гасцёўні «Высокае месца» адбылося адкрыццё выстаўкі кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў «Культурныя коды», прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Выстаўка

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў тэма захавання гістарычнай спадчыны і культурнага кода Беларусі з'яўляецца адной з ключавых у працэсе навучання творчым спецыяльнасцям,

вялікая ўвага надаецца народным традыцыям і іх пераасэнсаванню новымі пакаленнямі беларусаў.

Выставачны праект «Культурныя коды» прадстаўляе курсавыя і дыпломныя праекты апошніх гадоў студэнтаў і выпускнікоў кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма па напрамках спецыяльнасці мастацкі тэкстыль, касцюм, кераміка, метал, шкло.

Выстаўка

— Выстаўка прысвечана асэнсаванню нашым маладым пакаленнем значных культурных момантаў і традыцый, — адзначыла на адкрыцці загадчыца кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма БДАМ Аляксандра Дзятлава. — Выкарыстоўваючы традыцыйныя тэхнікі, абапіраючыся на эпас, традыцыйную культуру Беларусі, мовай сучасных матэрыялаў студэнты транслююць свае веды і перажыванні гледачу. Яны вучацца суперажываць і і шанаваць, тое, што атрымалі ад папярэдніх пакаленняў.

Выстаўка "Культурныя коды"

Студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў удумліва працуюць з крыніцамі — музейнымі калекцыямі, помнікамі архітэктуры, а таксама з нематэрыяльнымі культурнымі каштоўнасцямі з мэтай стварэння арыгінальных сучасных твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма.

Выставачны праект «Культурныя коды» дэманструе беражлівае і, разам з тым, творчае пераасэнсаванне традыцый дэкаратыўнага мастацтва ў кампазіцыі, фармальна-пластычных рашэннях, матэрыялах, тэхніках выканання, арнаментальных кампазіцыях.

Выстаўка

Усяго ў экспазіцыі прадстаўлены 104 работы. Кожная з іх прысвечана важнай падзеі альбо пэўнаму чалавеку ў гісторыі Беларусі. Напрыклад, калекцыя «Таямніцы Гальшанскага замка» дэманструе лёс замка ў мінулыя часы і зараз. Мастак менавіта на тканевых хустках адлюстраваў, як раней праходзілі рыцарскія турніры, як сёння яны ператварыліся ў фестывалі і як таемныя праходы з старажытных дзён сталі экскурсійнымі аб'ектамі.

Выстаўка

 

Яшчэ адзін цікавы праект «У зачараваным царстве» — з’яўляецца разработкай мастацкіх вобразаў калекцый тканяў і тэкстыльных аксэсуараў па матывам твораў Максіма Багдановіча. Тут будзе цікава не толькі аматарам мастацтва, гісторыі і літаратуры, але ж і модніцам, якія убачаць прыгожыя сукенкі і нават калекцыю сумак. У сваім дыпломным праекце аўтар паказала той факт, што паэт у пачатку творчага шляху ўяўляў сабе Беларусь толькі па казках і легендах, якія знаходзіў на паліцах бацькоўскай бібліятэкі. Таму раннія вершы Багдановіча аб роднай прыродзе населены міфалагічнымі істотамі з беларускага фальклору. Класік іх аб'яднаў «У зачараваным царстве», а аўтар так назвала сваю тэкстыльную калекцыю.

У зачараваным царстве

Ад друку і роспісу на тканіне да валодання тэхнікай тонкага ткацтва — юныя мастакі-дызайнеры тэкстылю сумяшчаюць традыцыйныя тэхнікі з наватарскімі. Ведаюць, дзе іх прымяняць у сучаснай прасторы розных інтэр'ераў.

Выстаўка "Екльтурныя коды"

Адна з мастацкіх калекцый прысвечана Язэпу Драздовічу. Аўтар у тэхніцы тафтынгу (ручнога стварэння дывана) паказаў падарожжы беларускага мастака. Дыван выкарыстоўваецца і ў калекцыі «Элемент», прысвечанай вывучэнню радыяцыі і наступствам чарнобыльскай аварыі. Адзін са студэнтаў паказаў сваё бачанне нашага традыцыйнага свята Купалле ў шкле.

Радзівілы праз час

«Радзівілы. Праз час». Калекцыя інтэр'ерных тканін і тэкстыльных аб'ектаў — таксама вынік доўгай працы. У аснове дыпломнага праекта — характэрныя вобразы жанчын — прадстаўніц роду Радзівілаў, а таксама гістарычныя артэфакты з Нясвіжскага замка.

Шкло

Маладыя мастакі, якія працуюць у розных кірунках, спалучаючы традыцыйныя тэхнікі з новымі, эксперыментальнымі прыёмамі, ствараюць унікальныя творы мастацтва, якія становяцца часткай культурнага кода беларускай нацыі.

Уладзімір Пракапцоў

Асоба, мастак, настаўнік. Выстаўку да 85-годдзя Васіля Шаранговіча прадставілі ў НММ

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама