Бананавыя пончыкі — страва даволі каларыйная, аднак часам можна сябе імі папесціць. Бананы будзем выкарыстоўваць для гатавання цеста. Пончыкі атрымліваюцца хрумсткія з паўсалодкім смакам.
Пакрокавы рэцэцпт прапнуе блогер Святлана Карніцкая.
Інгрэдыенты для пончыкаў
- Сухія дрожджы — 5 гр.
- Цёплая вада — 60 мл.
- Банан —2 шт. (150 г)
- Цукар — 50 гр.
- Сметанковы алей — 50 гр.
- Мука — 280 гр.
- Раслінны алей — 400 мл.
- Цукровая пудра — 50 гр.
Спосаб прыгатавання
Падрыхтуйце ўсе неабходныя прадукты. Масла сметанковае можна дастаць загадзя.
Пачысціце бананы.
Сухія дрожджы растапіце ў цёплай вадзе.
Бананы нарэжце на кавалачкі, дадайце распалены сметанковы алей і цукар.
Узбіваем блэндэрам усё да аднастайнага стану (калі няма блэндэра: перктрыце вельмі добра відэльцам).
Злучаем дражджавую сумесь з бананавай, змешваем.
Затым паступова дадаём прасеяную муку, замешваем цеста. Яно будзе вельмі мяккім і ліпкім.
Накрываем міску з цестам талеркай (аўтар выкарыстоўвала рондаль, накрыла вечкам і ручніком) і пакідаем пры пакаёвай тэмпературы на гадзіну падымацца.
Пры ніжэйшай тэмпературы навакольнага асяроддзя растойка цеста можа заняць больш часу. Гатовае цеста вымешваем з мукой і разразаем так, каб атрымаліся квадрацікі. Рукамі раскочваем шарыкі, кладзем іх на муку.
Разаграваем алей на сярэднім агні, можна ў рондалі ці на патэльні. Абсмажваем прыкладна 4-6 хвілін, важна, каб яны падрумяніліся, звяртаем увагу, каб яны не прыгаралі.
Смажам пончыкі да румянай скарыначкі, кладзём іх на папяровыя ручнікі, каб тыя увабралі лішні тлушч.
Гатовыя пончыкі пасыпаем цукровай пудрай. Смачней за ўсё ёсці іх цёплымі, але тут ужо на ваш смак.
Смачна есці!