Беларускае слова «цярцюха» азначае штосьці расцёртае. У Беларусі шмат дзе так называюць тоўчаную вараную бульбу – рассыпістае сухаватае пюрэ. У ананімнай беларускай паэме XIX ст. «Энеіда навыварат» – так называлі… таўчоны тытунь! Але ў апошні час гэтае слова часцей ужываецца як назва традыцыйнага супу з цёртай бульбы.
Упершыню ўвагу шырокай аўдыторыі гэтая страва прыцягнула дзякуючы кнізе Юрыя Качука «Моц смаку», які прывёз яе рэцэпт з Зельвенскага раёна. Уключылі гэты рэцэпт і ў афіцыйны зборнік рэцэптур беларускіх страў.
Гэтым разам рэцэпт бульбянога супа «Цярцюха» прапануе блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.
Інгрэдыенты (на дзве порцыі)
- Бульба — 500-600 гр.
- Цыбуля — 1 маленькая
- Морква — 1 маленькая
- Грудзінка — 200 гр.
- Любыя вэнджаныя вырабы: каўбаса, грудзінка, курыца (па смаку)
- Вяршкі любой тлустасці — 100 гр.
- Соль, спецыі па смаку
Спосаб прыгатавання
Грудзінку і вэнжданіну парэзаць на невялічкія кавалачкі.
Абсмажыць на невялікай колькасьці сметанковага масла да румянасці.
Скінуць ігнрэдыенты ў рондаль, пакінуўшы тлушч на патэльні.
Абсмажыць на гэтым тлушчы гародніну. Злучыць яе з грудзінкай і заліць 1-1,5 літрам вады. Даць закіпець 5-10 хвілін.
У гэты час надзерці бульбу на буйнай тарцы.
У кіпячы булён пакласці бульбу. Размяшайе, варыце суп 15-20 хвілін да гатоўнасці бульбы.
Уліць у суп вяршкі, даць закіпець. Зняць з агню. Суп «Цярцюха» гатовы.
Падаваць з зелянінай і грэнкамі з жытняга хлеба.
Смачна есці!
Малочны суп з бульбянымі клёцкамі. Самы смачны рэцэпт з фота