Site icon Слушна

Бліны з тушанай капустай і грыбамі. Пакрокавы рэцэпт

Бліны з тушанай капустай і грыбами — вельмі смачныя, з хрумсткай скарыначкай і сакавітым начыннем. Іх можна падаваць як самастойную страву, са смятанай або соусам, а таксама ў якасці дадатку да першых страў.

Як правільна падрыхтаваць грыбы, сабраныя ў лесе, да замарозкі?

Як перабраць грыбы?

Спачатку трэба перабраць грыбы, адрэзаць лішняе. Калі мы гатуем, напрыклад, апенькі, неабходна зразаць ножку на 3/4, калі грыб пабольш, ножка будзе сухая, яе зразаем цалкам, буйны капялюшык разразаем на некалькі частак.

Перабіраем грыбы, пасля замочваем у халоднай вадзе на 5-10 хвілін, зліваем ваду з лясным брудам. Затым нам спатрэбяцца буйныя рондалі для варэння. Трэба разумець, што грыбы ўварацца, іх стане значна менш.

Перад замарозкай варым грыбы ў два этапы. Першы раз пасля кіпення вады хвілін 10. Другі — зліваем ваду і варым грыбы мінімальна 40-60 хвілін. Зліваем ваду і даем грыбам астыць. Пасля раскладваем іх па пакуначках і замарожваем.

Замарожаныя грыбы гатуюцца 15-20 хвілін пасля закіпання. Калі будзем смажыць іх на патэльні, варыць не трэба, можна адразу выкладваць на агонь.

Прыгатуем сёння рэцэпт бліноў з начыннем з апенек і тушанай капусты.

 Інгрэдыенты для начыння

  • Грыбы — 300 гр.
  • Цыбуля — 1 шт.
  • Морква — 2 шт.
  • Капуста — палова невялікага качана
  • Раслінны алей — для смажання
  • Таматавая паста — некалькі сталовых лыжак
  • Соль, часнок молаты, молаты чорны перац — па смаку

Інгрэдыенты для бліноў

  • Малако — 500 мл.
  • Яйкі — 3 шт.
  • Мука — 200 гр.
  • Масла сметанковае (або расліннае) — 30 гр. (2 ст. л.)
  • Цукар — 30 гр. (2 ст. л.)
  • Соль — 2-3 гр (1/2 ч. л.)

Спосаб прыгатавання

Гатуем бліны.

Змешваем яйкі, цукар і соль да аднастайнасці міксерам, калатоўкай ці проста відэльцам. Дадаем да яечнай масы невялікую частку малака, прыкладна 100-150 мл. Дадаем муку, астатняе малако і змешваем міксерам. Пасля дадаём сметанковы растоплены алей. Смажым бліны.

Гатуем начынне.

Рэжам лук на кавалачкі, і засмажваем да празрыстасці на патэльні.

Рэжам грыбы (у нашым выпадку апенькі) на маленькія кавалачкі. Кладзём на патэльню і смажым хвілін 5-7.

Моркву трэба надзерці на буйнай тарцы, кладзем яе на патэльню. Дадаем алей і працягваем смажыць і памешваць пры неабходнасці.

Пасля нашаткоўваем капусту нажом, дадаём на патэльню, змешваем з іншымі інгрэдыентамі і накрываем вечкам.

Праз 5 хвілін дадаём таматавую пасту і спецыі, солім.

Закрываем вечкам і тушым нашу капусту прыкладна хвілін 20, але важна глядзець па гатоўнасці, капуста павінна стаць мяккай.

Затым бяром блінчык і выкладваем 2-3 лыжкі начыння ў сяэдзіну і заварочваем.

Бліны захоўваем у халадзільніку, іх можна есці халоднымі ці можна падагрэць у мікрахвалеўцы. Смачна есці!

Духмяныя лісічкі са смятанай. Пакрокавы рэцэпт

Exit mobile version