Site icon Слушна

Бульбяныя бліны з часнаком і сырам. Пакрокавы рэцэпт

Бульба – адзін з галоўных прадуктаў на стале беларусаў. У XVIII стагоддзі бульба з’явілася на тэрыторыі Беларусі, а з XIХ стала адыгрываць важную ролю ў нацыянальнай кухні. Дзякуючы шматлікім сем’ям, у якіх захоўваюцца арыгінальныя рэцэпты, традыцыі прыгатавання страў з бульбы жывуць, шануюцца і маюць усе падставы для далейшага існавання.

Бульба — гэта не толькі дранікі ды бабка. Але яшчэ і шмат цікавых і нават трансфарміраваных да сучаснасці рэцэптаў. Напраклад, бульбяныя бліны з сырам і часнаком — смачная хатняя страва, якую можна падаваць у якасці гарніра альбо як самастойную вячэру.

Рэцэпт бульбяных бліноў прапануе блогер Святлана Карніцкая.

Інгрэдыенты для цеста

  • Мука — 250 гр.
  • Дрожджы свежыя — 10 гр.
  • Бульба вараная – 130 гр. (2 сярэднія бульбы)
  • Цукар — 1 ч.л.
  • Соль — 1 ч.л.
  • Масла сметанковае — 20 гр.
  • Малако — 120 мл.

Інгрэдыенты для начыння

  • Смятана для змазвання — 150 гр.
  • Часнок — 2-3 зубчыка
  • Сыр — 50-100 гр.

Інгрэдыенты

Спосаб прыгатавання

Часнок пачысціць, надзерці на тарцы або выціснуць пры дапамозе часночніцы, заліць вадой і адставіць у бок.

Чысцім бульбу і ставім варыцца, у гэты час гатуем цеста.

Трэба ўзяць частку цёплага малака, выліць у міску да дрожджаў, змяшаць. Аўтар выкарыстоўвала замарожаныя дрожджы, таму яшчэ падагрэла малако з дрожджамі, яны павінны быць цёплымі.

Дадаем цукар, соль, пару лыжак мукі.

Інгрэдыенты змешваем калатоўкай, накрываем ручніком і ставім у цёплае месца на 25 хвілін.

Тым часам, калі зварылася бульба, зліваем ваду, і гатуем пюрэ, солім, дадаём сметанковае масла. Затым даводзім да кіпення астатняе малако ў мікрахвалеўцы і дадаем у пюрэ, змешваем.

Дадаем у пюрэ крыху прасеянай мукі,  таксама змешваем.

Затым дастаем з цёплага месца рошчыну.

І дадаем наша пюрэ ў рошчыну.

Затым падсыпаем астатнюю муку і замешваем мяккае цеста. Накрываем і ставім у цёплае месца на 25 хвілін.

Гатовае цеста павінна павялічыцца ў 2 разы

Дзелім цеста на 5 частак, і робім з цеста шарыкі. Рэцэпт разлічаны на 5 вялікіх бліноў.

Раскочваем кожны шарык у круг па дыяметры вашай патэльні.

Разаграваем патэльню і смажым на ёй блін да залацістага колеру з абодвух бакоў.

Выкладваем блін на папяровы ручнік, змазваем яго часнаком.

Затым змазваем цёплы блін смятанай і пасыпаем цёртым сырам. Разаграваем ў мікрахвалеўцы, каб сыр расплавіўся.

Смачна есці!

Як прыгатаваць бліны з прыпёкам? Пакрокавы рэцэпт

Exit mobile version