Каля 3 тысяч беларусаў прымуць удзел у акцыі «Ride4women», якая адбудзецца 8 ліпеня ў Мінску. Мерапрыемства прысвечана барацьбе з анкалагічнымі захворваннямі ў жанчын. У такіх велапрабегах у Еўропе ўжо 5 гадоў удзельнічаюць не толькі ўрачы, журналісты, прафесійныя велагоншчыкі, але і ўсе тыя, хто неабыякавы да гэтай вострай праблемы. Бо толькі рак шыйкі маткі прыводзіць да гібелі 24 тысяч жанчын у Еўропе штогод.
Акцыю падтрымліваюць і беларускія артысты. У 11.30 каля Палаца спорту пачнецца канцэрт, у якім возьмуць удзел Анзор Алімірзоеў, Palina, Alen Hit, Хелена Мерааі, Яўген Ермалковіч, Віталь Карпанаў, Ганна Шанюціна, Тэа, група «Дзядзька Ваня». Вядучы – Яўген Булка.
На выставе-кірмашы, якая будзе праходзіць там жа, госці мерапрыемства змогуць набыць рамесніцкія вырабы, зробленыя анкапацыентамі.
Арганізатары акцыі ў Беларусі – РНПЦ анкалогіі ім. М.М. Аляксандрава, Міністэрства аховы здароўя пры падтрымцы МУС РБ, МЗС РБ, Міністэрства інфармацыі, а таксама Еўрапейскага грамадства анкагінеколагаў.