Беларуская казка
Учора, стары дзед Чапля, ледзь не ўпаў ад пачутага. Яго маладая жонка Чапля ўпершыню вымавіла:
— Калі ты не маешь кампа і не сядзіш у сеціве, — цябе наогул няма на гэтым свеце.
— Ну ты, бабуля, даешь! — здівіліся, ужо падрослыя птушаняты, унукі Чаплі.
— Вы хочаце пазбавіць мяне даступнага асяроддзя ва ўсіх сферах жыццядзейнасці?
— Гэта ты пра што, бабуля?
— Пра інфармацыйную даступнасць!
І пайшла Чапля ў “Кантакт”, а можа і ў “Фэйсбук”, дзе са старымі і новымі сябрамі, з іншых лясоў, чаротаў і вадаёмаў размаўляла так, што было чуваць ва ўсіх гнёздах іх вялікай калоніі, дзе яны нядаўна загнездаваліся ў вусці ракі. Скайп раскаляўся. Вэб-камера высалапіла язык, быццам пяць сарок за хвост трымала.
Слухаў-слухаў стары Чапля, засумаваў, нават зніякавеў. Але ўраз сабраўся з думкамі і пачаў разважаць. “ Так гэта не можа далей працягвацца. Трэба знаходзіць нейкае выйсце. Чым я горшы за ўсіх. Прыеўся ужо гэты тэлевізар. А тут яшчэ прасунутая жонка. Вось і жаніся пасля на маладых…. А што калі…” І адправіў эсэмэску Бабру, які толькі і паспяваў хадзіць па хатах прадаваць камп'ютэры і падключаць інтэрнэт: “Выручай, дружа, знаходжуся ў інфармацыйным голадзе!”.
На яго паведамленне бабёр адрэгаваў імгненна. І ўжо праз якія паўгадзіны ён стаяў на парозе з рознакаляровымі скрынкамі ў руках.
— Жалеза заказвалі?
— Якое жалеза? — разгублена запытаў стары Чапля.
— Нічога, хутка дагоніш. Гэта камп'ютэр ці проста камп. Дарэчы, за падключэнне асобны кош.
— Згодны! Толькі хутчэй! — кажа дзед Чапля.
— Дзе твой ложак? Не здіўляйся! Цяпер па народнай звычцы перш чым зайсці ў новае жытло гаспадары напачатку пускаюць інтэрнэт.
Маладую жонку Чаплю гэты учынак дзеда асабліва ўзбудзіў, бо на бліжэйшым даляглядзе з’яўляўся канкурэнт. Яна і пужае, і папярэджае, абы толькі не абмяжоўваўся сваёй аўтаноміяй, толькі ад яе залежыў:
— Глядзі, даражэнькі, на ўводзе правадкі не пераблытай! Табе прынеслі ўзрыўчатку, — гэ-ээ, — з’едліва смяялася прасунутая жонка Чапля.
— Не пераблытаю, скора мы сустрэнімся с табой на інтэрнэт-прасторы і я тады пагляджу, чым вы там усе займаецеся! — хітра сказаў стары Чапля.
Дзед ужо адчуваў пах будучага кайфа паказваючы месца сваей дыслакацыі.
— Дзе пройдзе інтэрнэт-кабель, там і ложак трэба ставіць, — тлумачыў Бабёр. — Дарэчы, выбраў ты добры камп'ютэр. Тут і матрыца якасная і аператыўка вялікага аб’ёму. А вось клаву прапаную браць чорнага колеру, а то белага, бяруць толькі чайнікі. Яна, канешне, крыху даражэйшая, чым белая, але ж стыльная і практычная. Могу прадаць табе у растэрміноўку. Будзеш часткамі аддаваць са сваёй пенсіі.
Стары Чапля толькі лыпаў вачыма і ледзь прыаткрываў дзюбу, каб набраць паветра. Амаль што ніводнага слова, з таго, што сказаў Бабёр, ён не разумеў.
Бабёр, тым часам, тыцкаў розныя шнуры-кабелі, шчоўкаў па клаве і вадзіў мышкай, ажно пакуль не засвяціўся экран манітора. Стары Чапля стаяў побач, сачыў за кожным яго рухам, матляў галавою, быццам разбіраўся ў чым.
Якая справа – такая і слава (казка)+аўдыё
— Ну, вось і ўсё. Можаш цяпер балдзець, дружа! — заўсміхаўся Бабёр.
— Дзякуй табе, Бабёр! Цяпер я самадастатковая і сучасная асоба. Кожнага дастану!
Стары Чапля і Бабёр развіталіся.
Дзед Чапля пайшоў абустраіваць сваю “базу”. І пакуль ён там ледзь варушыўся, у суседнім пакойчыку ўжо зачыкініліся, у анлайн ігры з іншымі геймерамі, красуня - дачка Чапля з зяцем.
Яны настолькі паглыбіліся ў віртуальную прастору, што нават забыліся пра сваё малое птушанятка, якое нядаўна ў іх нарадзілася. Яно стала так моцна стукаць дзюбаю, відаць прагаладалася, але ж бацькі толькі праз некалькі хвілін устрапянулія, каб суцішыць яго.
— Дзе мой гаджэт? – чулася за другой сцяной. — Там уся мая памяць! Штучны інтэлект…
І раптам прымірэнча-сцішана:
— Сёння ў нас новы сеанс — “вектар рэжым, класічны эпізод 1, офісны раён, траса 1-1”, - даносіўся голас старэшага ўнука Чаплі, дзе з экранаў іх з сястрой планшэтаў узнікала і хавалася, пішчэла, узвывала, страляла і гарэла…
У дзеда аўтаматычна актывізаваліся ўсе прытушаныя функцыі: Ён удала зарэгістраваўся, дзе за лагін узяў сваё імя і прозвішча ШЭРАЯ_ЧАПЛЯ20. Апошнія лічбы, гэта яго узрост. Па птушыным меркам гэта вельмі многа. Бо толькі лічаныя чаплі могуць дажыць да 23 гадоў. А наш Чапля, хоць і стары, але стараўся не адставаць ад моладзі. Бо і жонка маладая, і дзеці, і ўнукі, і праўнукі не давалі яму цалкам пагрузіцца ў старасць.
Як толькі стары Чапля ўвайшоў у інтэрнэт, то адразу пачаў шпацыравать па ўсіх прасторах і глядзець, як тут усё уладкавана. У гэтым, ён хутка разабраўся, бо часта ад унукаў чуў пра браўзер, файлы кукі, а цяпер сам пра ўсё прачытаў і адразу забаніў, каб яны яму не вылазілі і не перашкаджалі лазіць па іншых сайтах.
Нечакана, сярод усяго гэтага незвычайнага камп’ютарнага тлуму, пачулася птушынае крактанне. І праўнучка, відаць, Wi-Fi злавіла, а зараз таксама прасілася:
— Лайкні мяне!
Вось цяпер, стары Чапля, пазнаў як з цікавасцю пражыць яшчэ доўга-доўга!
https://bel.24health.by/kon-buyan-i-yago-mary/