Горад цацак і аўтамабілі
Для маленькіх гасцей гатовы велізарны горад-канструктар «Палессе» з забаўкамі на любы густ. Тут і свой міні-рэстаран, і салоны прыгажосці, і аўтамайстэрні. Побач з горадам стаіць дакладная копія аўтамабіля Geely Atlas у натуральную велічыню. На сапраўдным дарослым можна будзе пракаціцца на выставе.
Тэст-драйв калясак
Як выбраць каляску? Лёгка! На выставе можна пратэсціць гэту неабходную рэч у найбольш набліжаных да рэальных умовах. Спецыяльны трэк з пяском, травой і друзам дазволіць выпрабаваць упадабаную мадэль на трываласць і зручнасць.
Скокі на поніцыклах
14 кастрычніка малышы 2-4 гадоў паспрабуюць сябе ў ролі вершнікаў на поніцыклах. Генеральны медыяпартнёр фестывалю «Комсомольская правда» збірае заяўкі на ўдзел у спаборніцтвах. На скачках установяць рэкорды як па часе, так і па манеры кіравання.
Смачная падтрымка
У павільёне працуе спецыяльны food-market з прысмакамі для самых маленькіх. Там жа праходзяць дэгустацыі новых беларускіх гандлёвых марак дзіцячага харчавання «PIPA» і «Ложка в ладошке».
З пазнакай «зроблена ў XXI стагоддзі»
Брэнд AGU прапануе дзіцячыя прыборы, якімі бацькі могуць кіраваць з дапамогай свайго смартфона, TM Playgro – сучасныя цацкі, што дапамагаюць малому развівацца, брэнд NUK – тавары для дзяцей і мам, якія кормяць, Bubchen – сродкі па доглядзе скуры для маці і дзіцяці.
На будучыню
12 кастрычніка на выставе – Дзень будучых мам. Цяжарныя жанчыны пройдуць квэст «Радасці мацярынства». Ён дапаможа з лёгкасцю вывучыць і паспрабаваць тавары для дзяцей і трохі разабрацца ў пытаннях падрыхтоўкі да мацярынства. «Мамчына школа» з майстар-класамі, выступленні экспертаў, урач Дыяна Мардас зробяць працэс вучобы цікавым, карысным і ненапружаным. Сваім вопытам і сакрэтамі падрыхтоўкі да паспяховых родаў падзеліцца вядомы блогер Ніка Болзан.
Канцэнтрацыя шчасця
Па традыцыі ў дні выставы ў павільёне пройдзе фестываль двайнят «Шчасце ўдвая». Такой канцэнтрацыі двайнятак і трайнят на квадратны метр вы больш не ўбачыце нідзе: летась удзел у фестывальным парадзе прыняло каля 200 сем’яў. Сёлета гасцей будуць сустракаць L.O.L. SURPRISE – гэта вясёлыя і добрыя лялькі двайняткі, якія падрыхтавалі шмат сюрпрызаў, забаў і падарункаў. Адмысловыя ўдзельнікі фестывалю – Бонстыкі!
Быць у зоне камфорту
На выставе будзе зручна адпачываць сем’ям з дзецьмі ўсіх узростаў, і нават з немаўлятамі. Прадугледжаны паркінг для калясак і спецыяльная зона ад «Bella Baby Happy», дзе мамы змогуць адпачыць, змяніць падгузнік малышам, а таксама атрымаць кансультацыю спецыялістаў.
Уваход на выставу вольны!