Site icon Слушна

Чорнае поле (філасофская казка) + аўдыё

Чорнае поле (казка)

 

https://bel.24health.by/wp-content/uploads/2022/11/Chornae-pole.mp3?_=1

 

Чорнавокая жанчына сядзела і плакала. Яе слезы цяклі па белых шчоках. Побач сядзелі дзве блакітнавокія сяброўкі. Яны прыціскалася да яе, выціралі слёзы жанчыны.

У чорных вачах адлюстроўвалася ўсё чорнае, што мела яна ў душы. І калі зазірнуць туды, то можна ўбачыць, што чорнае поле засеяна нібыта да канца краявіду.

Адна сяброўка падала сурветку, белую, як снег, каб параўнаць яго з чорным полем унутры. Другая дзякуючы святлу гэтай сурветкі зазірнула ўнутр. Яна трымала ў руках ключы ад сваёй кватэры.

Чорнае поле. Казка Яны Цэглы

Чорнавокая жанчына не супрацьстаяла і  толькі дазваляла рэкам цекчы па плячыма і сцёгнах. З хірургічнай дакладнасцю сяброўка вострым ключом ад кватэры, пачала шкрэбсці поле з чорнымі ягадамі. Усе напружана назіралі, чакаючы, як зацягнецца справа.

Сяброўка з белай сурвэткай першая охнула, калі ўбачыла, што не ягады былі чорныя, а зямля.

— Чорназём — самая пладародная глеба! — сказала сяброўка з ключамі.

— А чаму там усё чорнае? — запыталася чорнавокая жанчына, не адчуваючы болю.

— Пыл, гэта пыл! — закрычала сяброўка з сурвэткай, пужаючы іншых наведвальнікаў кавярні ля чыгуначнай станцыі.

Усе зачаравана сядзелі і глядзелі, як чорныя вочы жанчыны заззялі і першыя кроплі зялёнага, пладароднага, вітальнага нарадзіліся ў глыбіні.

— Прыйдзе час і задзьме вецер, — паабяцала сяброўка з сурветкай і, азірнуўшыся ўбачыла, што наплакала яна да калена слёз.

Сяброўка з ключамі скінула куртку і нырнула ў ваду салёную. Яны з гора разам патрапілі на мора.

Дзяўчынка, якая з’ела сонца (казка)

Exit mobile version