Site icon Слушна

Чые мікробы ў бальніцы мацнейшыя: наведвальніка або хворага? Тэст

Працягваем замацоўваць карысную інфармацыю пра здароўе, якую здабылі, адказваючы на запыты чытачоў. Прайдзіце тэст – і даведайцеся, наколькі вы прасунутыя ў медыцыне. Паехалі!

Медыцынскі тэст

1.Ці можа хелікабактар выклікаць у дзяцей праблемы са скурай?

Ці можа хелікабактар выклікаць у дзяцей праблемы са скурай?

А. Вядома, не: гэтая бактэрыя выклікае толькі гастрыт.

Б. Можа, бо стан СКТ уплывае на здароўе скуры і іншых органаў.

В. Хелікабактар можа выклікаць алергію, але не экзэму.

Падрабязна пра ўзаемасувязь скуры, харчавання і страўнікава-кішэчных інфекцый – тут.

2.Яйцаклетку апладняе не самы хуткі, а самы спелы сперматазоід. Ці можна павысіць спеласць спермы?

А. Можна: вітамінамі і адмовіўшыся ад курэння ды алкаголю.

Б. Нельга, гэты працэс па-за нашым уплывам. Колькі ёсць, столькі ёсць.

В. Думаю, ужо вынайшлі лекі ад гэтай праблемы.

Адказ А: Калі колькасць функцыянальна спелых сперматазоідаў 60-70%, паўплываць на працэс можна: вылечыць інфекцыі, нармалізаваць масу цела, адмовіцца ад цыгарэт і алкаголю, прапіць вітаміны, пасядзець у баракамеры. Калі працэнт спелых сперматазоідаў ніжэйшы за 60%, без рэпрадуктыўных тэхналогій не абысціся.

Падрабязна пра метады прафілактыкі і лячэння бясплоддзя – тут.

3.Ці трэба піць антыбіётыкі пры падлеткавых прышчах?

А. Яшчэ чаго! Прышчы самі пройдуць з узростам, галоўнае – не выціскаць.

Б. Трэба, калі прышчоў шмат і яны не праходзяць доўгі час.

В. Не, нашы бабулі спраўляліся з гэтым звычайным настоем рамонка.

Адказ Б: Праціраць скуру адварамі ваўчкоў, аптэчнага рамонка, святаянніка вельмі добра, але на пачатковай стадыі развіцця прышчыкаў. Пры прышчах сярэдняй цяжкасці, калі вузельчыкава-гнайнічковых высыпанняў больш 10 (10-40), магчымае прымяненне антыбактэрыяльных сродкаў. У гэтым выпадку дэрматолаг абавязкова бярэ гнойнае змесціва пустулы (гнайнічка) на мікрафлору і адчувальнасць яе да антыбіётыкаў.

Падрабязна пра лячэнне і прафілактыку падлеткавага акнэ – тут.

4.Людзям пасля інсульту рэабілітолагі часта прапануюць надзімаць паветраныя шары або пускаць бурбалкі праз трубачку ў бутэльку з вадой. Навошта?

А. Каб не памерці ад суму: пасля інсульту ляжыш цэлы дзень у ложку.

Б. Гэта дыхальная гімнастыка для заспакаення нервовай сістэмы, што немалаважна ў пасляінсультны перыяд аднаўлення.

В. Прафілактыка застойнай пнеўманіі.

Адказ В: У маларухомага або паралізаванага пасля інсульту чалавека ёсць рызыка развіцця застойнай пнеўманіі. Каб яе не было, важныя паўнавартасны ўдых і выдых. Таму можна спрабаваць надзімаць паветраныя шары або выдыхаць паветра праз трубачку ў бутэльку.

Падрабязна пра хатнюю рэабілітацыю пасля інсульту – тут.

5.Ці пазбаўляе выдаленне міндалінаў ад павышанага стрэптакока ў крыві?

А. Не, бо стрэптакок «жыве» не толькі ў міндалінах.

Б. Вядома, таму ўсе іх выдаляюць, калі часта хварэюць на ангіну.

В. Міндаліны нельга выдаляць, яны частка арганізма, як і апендыцыт.

Адказ А: Выдаленне міндалінаў не пазбаўляе нас ад стрэптакока, бо ён лакалізуецца ў лімфоіднай тканцы, якая ёсць ва ўсім арганізме. Пытанне пра выдаленне міндалінаў можна разглядаць у выпадку дэкампенсаванага хранічнага танзіліту, калі на міндалінах – рубцовыя змены, у лакунах – пастаянныя гнойныя пробкі.

Падрабязна пра кантроль паказчыка АСЛ-О – тут.

6.Ці можна ствалавымі клеткамі вылечыць астэапароз каленных суставаў?

А. Было б добра, бо страшна ставіць эндапратэз.

Б. Нам да гэтага яшчэ далёка. Трэба ехаць у Ізраіль.

В. Можна. Ствалавыя клеткі лёгка вылучыць з нашай жа тканкі.

Адказ В: Сёння ў Беларусі ствалавымі клеткамі лечаць шэраг захворванняў, у тым ліку дэгенератыўныя захворванні суставаў, у прыватнасці, астэаартоз. Методыка ўхваленая Міністэрствам аховы здароўя Беларусі як эфектыўная і бяспечная.

Падрабязна пра лячэнне ствалавымі клеткамі – тут.

7.Наведваючы родных і сяброў у бальніцы, мы разносім дадатковыя мікробы або, наадварот, нашы мікробы дапамагаюць змагацца з ўнутрыбальнічнымі?

А. Мікробы здаровага наведвальніка мацнейшыя за мікробы хворага пацыента, а значыць, перамогуць у гэтай сутычцы.

Б.  Наведвальнікі могуць прынесці ў бальніцу дадатковую заразу.

В. Хутчэй наведвальнікі заразяцца, бо бальнічная флора – вельмі агрэсіўная і ўстойлівая да ўсяго.

Адказ А: Ужо даказана, што наведванне пацыентаў не звязанае з павелічэннем распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў у стацыянарах. Наадварот, адзначаецца зніжэнне агульнага ўзроўню інфекцый, бо прыўнесеныя арганізмы дапамагаюць змагацца са шпітальнай флорай.

Падрабязнасці аб правілах наведвання бальніц – тут.

https://bel.24health.by/ci-mozhna-zabycca-na-cyazhkiya-emocyi-kab-zrabilasya-lyagchej-test/

Exit mobile version