У самага папулярнага напою ў свеце ёсць некалькі сваіх свят: першы дзень гарбаты — 15 снежня, другі — 21 мая.
Але толькі вам вырашаць, калі дзень гарбаты наступіць на вашай кухні. Але зімовы дзень, здаецца, усё ж больш актуальны, бо менавіта зімой мы не можам ніводнага вечара пражыць без кубка гарачага духмянага напою.
Гісторыя ўзнікнення Дня гарбаты
Гарбата з’яўляецца адным з самых старажытных напояў. Адзін з першых імператараў Кітая Шэнь Нун у трэцім тысячагоддзі да нашай эры, паводле легенды, прыдумаў акунуць духмянае лісце ў кіпень, каб вылечыцца. Аднак напэўна ніхто не ведае, дзе ўпершыню сталі вырошчваць і піць гарбату: у Кітаі альбл Індыі. Абедзве краіны прэтэндуюць на званне радзімы духмянага напою.
У Еўропе гарбата прыжылася толькі 400 гадоў таму. У Брытаніі існаваў нават спецыяльны «Закон гарбаты», які дазваляў ім выгадна гандляваць гэтым экзатычным прадуктам па ўсім свеце. У XVIII стагоддзі, калі свет трэсла ад рэвалюцый і вызваленчых войн, адна з акцый пратэсту атрымала назву «Бостанскае чаяванне»: амерыканцы папросту знішчылі партыю ангельскага тавара, пакідаўшы ўсю гарбату з караблёў у мора. У выніку прынялі Сусветную дэкларацыю правоў працаўнікоў гарбатнай індустрыі. А шмат пазней у гэты дзень, 15 снежня, зацвердзілі Дзень гарбаты.
Цікавыя факты пра гарбату
- Кожную секунду ў свеце выпіваецца 15 тысяч кубкаў гарбаты
- Да XVII стагоддзя гарбату не ферментавалі: пілі толькі зялёную, белую ці жоўтую
- У эпоху Новага часу папулярным прадметам ужытку была гарбатная скрыня. Такі спецыяльны куфэрак для захоўвання каштоўнай гарбаты і цукру. Яго нават замыкалі на замок!
- У 100 грамах гарбаты кафеіну больш, чым у каве. А ў кубку — прыкладна напалову менш. Усё таму, што для смачнага напою нам трэба менш заваркі.
- Вось ужо 300 гадоў з лішнім у Лондане кожны год праводзіцца міжнародны гарбатны аўкцыён. На гэтых таргах свае парадкі: стаўкі робяць, пакуль гарыць свечка. Хто апошні назваў суму, той і забірае каштоўны тавар.
- Халодная нарбата была вынайдзена ў 1904 годзе ў Сэнт-Луісе. Адзін з удзельнікаў Сусветнай выставы, гандляр гарбатай, збіраўся паіць гасцей гарачым пітвом, але, паколькі была моцная спякота, зарыентаваўся і дадаў да гарбаты лёд. Кліенты выбудоўваліся ў чаргу, каб атрымаць асвяжальны напой.
- Гарбатныя пакуначкі наогул прыдуманы па памылцы. У 1908 годзе прадавец з Нью-Ёрку прыдумаў фасаваць чайнае лісце ў шаўковыя мяшочкі. Рэстаратары не зразумелі, што мяшочак — гэта толькі ўпакоўка, і заварвалі напой, не вымаючы лісце з мяшочка.
Традыцыі Міжнароднага дня гарбаты
У краінах-вытворцах дзень нацыянальнага прадукта адзначаць умеюць.
Напрыклад, ладзяць экскурсіі на вытворчасць і дэгустацыі розных гатункаў. Такі спрытны маркетынгавы ход хутка адаптавалі пад сябе розныя пастаўшчыкі, крамы і кафэ, дзе любяць гарбату.
Не варта забывацца і пра народныя традыцыі. Жыхары Паднябеснай, якія шануюць свае звычаі, ладзяць поўныя таінстваў і мудрых загадак гарбатныя цырымоніі. Пабываць на такім мерапрыемстве — значыць, дакрануцца да старадаўняга этыкету.
А на Русі здаўна была вельмі папулярная традыцыя сабрацца ў самавара ўсёй сям'ёй і пачаставацца гарачай гарбатай з прысмакамі. Вось так, за кубачкам духмянага напою, можна сядзець гадзінамі. Калі дома сядзець сумна, можна адправіцца на выстаўку ці майстар-клас, наведаць семінар па «гарбатнай» тэме ці краму ў пошуках акцыі ці новых гатункаў. Такія мерапрыемствы нярэдка ладзяць у Дзень гарбаты.
Віды напітку з гарбатнага ліста
Чорны
Рэзкі, духмяны, танізавальны, сусветна вядомы і самы папулярны. Добры ў натуральным выглядзе, і з рознымі дабаўкамі.
Зялёны
З больш тонкім і травяністым густам, зялёная гарбата бадзёрыць не менш чорнай і дорыць цэлую палітру смакавых нюансаў.
Белы
Самы далікатны, выраблены з маладых нырак. Амаль зусім не ферментаваны, багаты вітамінамі, з чароўным кветкавым водарам.
Пуэр
Спелая ферментаваная гарбата — некаторыя гатункі вытрымліваюцца да 50 гадоў! Бывае і чорная, і зялёная, але заўсёды вельмі танізавальная.
Улун
Лісце сярэдняй ферментацыі: цямнеюць толькі кончыкі ліста, а сярэдзіна застаецца свежай і зялёнай. Гарбатная сям'я з вельмі разнастайным густам і водарам, напоі могуць быць рознай ступені крэпасці.
Жоўты
Самы рэдкі ў свеце: здабыць яго можна толькі ў Кітаі, і тое не ўсюды. На смак падобны на белы, але па водары багацей, бліжэй да зялёнага.
Чаму гарбата — гэта добры падарунак?
Напой, вядомы шмат стагоддзяў, аброс мноствам пазітыўных значэнняў і канатацый. Па-першае, гэта эліксір здароўя: абсалютна ўсе гатункі карысныя для сардэчна-сасудзістай і нервовай сістэмы, дапамагаюць страваванню, надаюць бадзёрасці і павышаюць тонус. Па-другое, гарбата здаўна лічыцца сімвалам дабрабыту, даўгалецця і высокага статусу. Нарэшце, разнастайнасць гарбаты настолькі вялікая, што можна абраць густ для любога гурмана.
Правільнае харчаванне і гарбата
Карысныя ўласцівасці гарбаты залежаць ад яе віду. Зялёная і белая характарызуецца найболей магутнымі сродкамі для ачышчэння арганізма, паляпшэння працы сэрца, актывізуе абмен рэчываў. Паколькі гэта неферментаваныя віды гарбаты, яны захоўваюць вітаміны і карысныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў зялёным лісце. Слабая чорная нарбата уваходзіць у правільнае харчаванне пры атручваннях, розных парушэннях працы ЖКТ. А вось занадта моцны, наадварот, можа раздражняць сценкі страўніка і нават выклікаць пякотку, таму яго не рэкамендуюць піць нашча.
Усе віды гарбаты валодаюць такімі ўласцівасцямі:
- Мачагоннае. У прыватнасці, дапамагае здымаць ацёкі.
- Ачышчальнае. Выводзіць яды і таксіны з арганізма.
- Падбадзёрлівае. Ухіляе дрымотнасць і стомленасць.
Лекары рэкамендуюць піць гарбату без цукру, бо менавіта так яе карысныя ўласцівасці выяўляюцца лепш за ўсё. Калі ж вы аддаеце перавагу салодкаму нарою, то калі гарбата крыху астыне, дадайце ў яе лыжку мёда.
Гарбата ў дыетах
Адной з найболей папулярных уласцівасцяў гарбаты лічыцца яе ўплыў на нармалізацыю вагі. І часцей за ўсё ў кантэксце дыеты для пахудання згадваюцца менавіта зялёныя гатункі. Даказана, што яны:
- Спрыяюць паніжэнню халестэрыну ў крыві, што памяншае пачуццё голаду
- Чысцяць арганізм ад таксінаў і спрыяюць выводзінам дзындраў
- Спрыяе расшчапленню тлушчаў
- Паскараюць метабалізм
- Акрамя зялёнай гарбаты, дыета для пахудання можа ўключаць і чорную гарбату пуэр. Гэта адзін з найболей вядомых кітайскіх гатункаў, які нярэдка завуць напоем прыгажосці і маладосці
Дыетолагі рэкамендуюць піць гарбату для пахудання прахалоднай, бо так арганізму трэба будзе затраціць яшчэ некаторую колькасць энергіі на тое, каб нагрэць напой.
Густ, прыгажосць і здароўе: гарбата з дабаўкамі
Зялёная і чорная гарбата — выдатная аснова для лячэбных напояў рознага дзеяння. Так, напрыклад, іх можна дапоўніць такімі карыснымі дабаўкамі:
- Імбір. Дапамагае захаваць прыгажосць і здароўе, бо садзейнічае зніжэнню вагі, дапамагае змагацца з інфекцыямі і выдатна танізуе.
- Скарыначкі цытрусавых / шыпшыннік. Дадатковая порцыя вітаміна С у восеньска-вясновы перыяд.
- Карыца. Паляпшае страваванне, сагравае і павялічвае лібіда.
- Язмін. Выдатны напой пры гастрыце, хранічнай стомленасці і гіпертаніі.
- Кардамон. Здымае галаўныя болі і дапамагае нармалізаваць працу ЖКТ.
- Таксама ў шматлікіх традыцыях гарбата п'ецца з малаком, такое спалучэнне выдатна дапамагае пры прастудных захворваннях, здымае боль у горле і памяншае прыступы кашлю.
https://bel.24health.by/kofe-rastushhij-pod-nogami-polza-vred-i-vliyanie-na-organizm-cikoriya/