Site icon Слушна

Чым парадаваць сваіх мужчын? Рыхтуем падарункі да 23-га лютага

Падарунки на 23 лютага

Сёння 23 лютага — гэта свята для ўсіх прадстаўнікоў моцнага полу. І калі ў вас ёсць каханы чалавек, то вас, напэўна, хвалюе пытанне, што падарыць яму на 23 лютага.

Акрамя таго, часткай падарунка можа стаць святочная атмасфера, створаная вашымі рукамі. Напрыклад, ваша каронная страва, вячэра на дваіх, уласнаручна намаляваная паштоўка, вязаны шалік. Разам з асноўным прэзентам гэта пакажа дарагому чалавеку вашу любоў і клопат, вашыя шчырыя пачуцці.

Мы падабралі для вас спіс падарункаў на любы густ і коштавай катэгорыі.

Цацка-антыстрэс

Цацка-антыстрэс

Мяккія цацкі можна камячыць, кідаць, скручваць. Часта яны ідуць з напаўняльнікам у выглядзе ўспененага полістыролу, які дае своеасаблівы масажны эфект.

Падушка - масажор для шыі і спіны

Мужчыны ў нашым рытме жыцця не менш схільныя да стрэсаў на працы, сым нават дамы. Ім таксама часам  трэба скідаць напругу. Як варыянт, сертыфікат на сеанс да масажыста, які стане выдатным падарункам.

Чахол на мабільны тэлефон

Можна набыць абсалютна розныя віды чахлоў. З мацаваннем на руку для спартсмена, чахол-кніжка, чахол-рамень, проста чахол з гумарам. У гонар свята выбірайце тэматычныя подпісы ці малюнкі: «Мой герой», «Мой Супермэн», «Сапраўдны мужчына»…

Бесправадная зарадка

Калонка для музыкі

Столік для ноўтбука складны

Ювелірныя ўпрыгожанні

Так-так, такі падарунак можа быць арыгінальным. Да прыкладу, замоўце індывідуальны дызайн у майстра-ювеліра ці падбярыце з гатовых вырабаў тое, што як падыдзе характару і ладу жыцця вашага мужчыны.

Масажны кілімок

Мужчынскі наручны гадзіннік

Набор з пляшкай і чаркамі

Ёсць тэматычныя наборы — можна для рыбака.

Набор камянёў для віскі

Знатаку арыстакратычнага напою набор з адмысловых камянёў у індывідуальным мяшочку сапраўды прыйдзецца даспадобы.

Скрэтч-карта свету

Выдатны падарунак для вандроўцы, які зможа абазначаць свой шлях кожны раз пасля новай паездкі.

Тэпцікі з падсветкай

Так-так, ёсць і такія. Цяпер, устаўшы ноччу папіць вады, мужчына не рызыкуе адбіць палец аб ножку крэсла або вушак дзвярэй.

Падагравальнік для кружкі ад USB

Адна з самых распаўсюджаных праблем для тых, хто шмат часу праводзіць за камп'ютарам — халодны чай ці кава. А ўсё таму, што ў запале працы часта проста забываецца прыгатаваны напой. І гэты партатыўны награвальнік праблему вырашае, падтрымліваючы тэмпературу ў кубку.

Шар прадказанняў

Той самы шар, які стаў папулярным пасля старога-добрага фільма «Траса 60», акрамя таго, ён засвяціўся яшчэ і ў такіх вядомых серыялах, як «Доктар Хаус», «Тэорыя вялікага выбуху» і нават у нашумелым мультсерыяле «Сімпсаны». Акрамя стандартных «так», «не» і «магчыма», шарык прапануе яшчэ з дзясятак варыянтаў адказаў.

Дыванок для фізічных нагрузак

Кніга-сейф

Для аматараў пачытаць ці тых, хто захоўвае свае сакрэты.

Набор для чысткі абутку

Калі ваш мужчына педантычны ў побыце і аддае перавагу класічнаму стылю ў вопратцы, гэты стыльна аформлены набор для чысткі абутку будзе арыгінальным падарункам.

Партатыўны жорсткі дыск

Здымнае сховішча на 500 ГБ ці 1 ТБ дазволяць заўсёды мець пад рукой неабходную інфармацыю, персанальную аўдыётэку ці падборку фільмаў на вечар.

Арганайзер для дробязяў або скрыначка для інструментаў

Чахлы на сядзенні аўтамабіля

Аўтамабілісту можна падарыць карысныя аксэсуары і гаджэты ў машыну. Напрыклад, з падагрэвам, масажныя, дэкаратыўныя.

Відэарэгістратар

Улічваючы падвышаную аварыйнасць на дарогах і выпадкі махлярства, гэта вельмі патрэбны прыбор.

Партатыўны пыласос

Таксама добры прэзент. Не заўсёды ёсць патрэба заязджаць на аўтамыйку дзеля дробнага смецця ў салоне, а кампактны гаджэт лёгка збярэ крошкі і іншую дробязь.

Букет з каўбасы ці вяленай рыбы

А таксама букет з віскі і вытрыманым сырам. Нават букет з цукерак, калі ваш мужчына яшчэ той ласун. Акрамя букетаў карыстаюцца попытам і наборы вяленага мяса, бо мужчыны - прызнаныя паляўнічыя і мясаеды.

Сертыфікат

У наш час можна падарыць сертыфікат на любыя паслугі. Гэта можа быць, як адзенне ў любімым магазіне, так і паход на гульню «Віртуальнай рэальнасці». Можна падарыць сертыфікат на актыўнасць: паход у трэнажорную залу, басейн, гульню ў тэніс. Проста падумайце, якія захапленні ў вашага мужчыны.

Любіце сваіх мужчын і песціце не толькі па святах.

https://bel.24health.by/yak-prynyata-pravodzic-maslenichny-tydzen-gistoryya-tradycyi-svyata/

Exit mobile version