Site icon Слушна

Ці можа бяссонніца быць ад… снатворнага? Тэст па публікацыях

Працягваем замацоўваць карысную інфармацыю пра здароўе, якую агучвалі ў нашых матэрыялах урачы: гінеколагі, анколагі, псіхатэрапеўты, псіхіятры і рэпрадуктолагі.

Просты тэст на веды пра медыцину

Тэст.

1. Ці трэба для прафілактыкі рэцыдыву раку малочнай залозы пасля выдалення грудзей выдаляць яшчэ і яечнікі?

А. Трэба абавязкова, бо большасць пухлінаў малочнай залозы «сілкуюцца» жаночымі палавымі гармонамі, якія выдзяляюць яечнікі. Калі не атрымлівацца выдаліць усе клеткі пухліны, яны працягнуць «харчавацца» гармонамі яечнікаў, і пухліна з'явіцца зноў.

Б. Гэта вырашаецца індывідуальна.

В. Не. Навошта выдаляць здаровы орган? Гэта ж розныя сістэмы.

2. Ці можна верыць вынікам тэсту на сумяшчальнасць партнёраў для нараджэння дзяцей?

А. Так, гэта інфарматыўны тэст, які паказвае наяўнасць у жанчын антыспермальных антыцелаў, якія «змагаюцца» са сперматазоідамі.

Б. Не. Гэта маркетынгавы ход клінік. Несумяшчальнасці не існуе, хіба што паміж блізкімі сваякамі.

В. Не. Навошта яго наогул праходзіць, лепей шукаць прычыны бяздзетнасці ў хваробах.

3. Калі я адчуваю паніку і страх з-за адсутнасці смартфона пад рукой, дык я, напэўна, ...

А. … смартфонапсіхапат

Б. … весціфоб

В. … намафоб

4. Ці можа снатворнае прывесці да парушэння сну?

А. Не, вядома. Яно ж скіраванае на адваротнае – каб людзі засыналі.

Б. Можа – пры працяглым ужыванні.

В. Лепей снатворнае не піць, каб не прывыкаць, ёсць правераныя заспакаяльныя травяныя зборы.

5. Ці можна прызнаць чалавека недзеяздольным на падставе псіхічнага дыягназу?

А. Нельга. Не ўсе псіхічныя захворванні прыводзяць да няздольнасці разумець свае дзеянні.

Б. Можна. Гэта вельмі сур'ёзны дыягназ.

В. Трэба падыходзіць да ацэнкі комплексна, хвароба – не падстава пазбаўляць чалавека грамадзянскіх правоў.

Exit mobile version