Site icon Слушна

Ці можа ў дзяцей балець галава ад бацькоў? Тэст

Праверце, ці ведаеце вы, чаму немаўляты крычаць па начах і ці можна набраць вагу з-за стрэсу. Працягваем замацоўваць карысную інфармацыю пра здароўе, якую агучвалі ў нашых матэрыялах дзіцячыя неўролагі, пластычныя хірургі, псіхатэрапеўты, гінеколагі і рэаніматолагі.

  1. Ці можа ўзнікнуць рак жаночых палавых органаў пасля клімаксу?

А. Вядома. Клімакс – не абарона.

Б. Не. Рэпрадуктыўная сістэма «супакойваецца» і ўжо не схільная да фактараў рызыкі.

В. Можа, але значна радзей.

  1. Калі малыш пастаянна прачынаецца ноччу, крычыць, не даецца на рукі, гэта трэба лячыць?

А. Вядома. Трэба ісці да неўролага.

Б. Не. Гэта нармальна для нованароджаных.

В. Трэба ўмець закалыхваць, выконваць распарадак дня, тады дзеці не будуць крычаць ноччу.

  1. Ці можна лячыць узроставыя змены скуры ствалавымі клеткамі?

А. Пакуль не. Вучоныя над гэтым працуюць, але гэта яшчэ не хутка зробіцца даступным.

Б. Не. Гэта чарговы рэкламны трук медыцынскага бізнэсу.

В. Можна. Гэтаму метаду ўжо некалькі гадоў.

  1. Навошта ў рэанімацыях пацыентаў часам фіксуюць да ложка?

А. Каб не перашкаджалі працаваць урачам і медсёстрам.

Б. Каб пацыент не нашкодзіў сабе і навакольным, бо свядомасць у стрэсавай сітуацыі не заўсёды ясная.

В. Так зручней праводзіць рэанімацыйныя мерапрыемствы.

  1. Часта бацькі кажуць сваім дзецям: «У мяне ад цябе галава баліць!». А можа быць зваротная сітуацыя – балець галава ад бацькоў?

А. Так. Ад бацькоў, у асноўным, галава і «пухне», калі яны шмат хочуць ад свайго дзіцяці.

Б. Не. У дзіцячым узросце галаўны боль не характэрны: моцны імунітэт і няма ніякіх клопатаў.

В. Не. Галава баліць ад унутраных фізіялагічных прычынаў, а не ад знешніх раздражняльнікаў.

  1. Ці можна набраць вагу з-за стрэсу?

А. Нельга. У стрэсе чалавек усё роўна захоўвае кантроль і не мяняе свае харчовыя звычкі.

Б. Не. Вага набіраецца з-за гарманальных парушэнняў, захворванняў, а не з-за псіхалагічнага дыскамфорту.

В. Можна, калі «заядаць» праблемы і эмоцыі замест таго, каб вырашаць іх і прапрацоўваць.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Exit mobile version