Site icon Слушна

Ці можа ў маладых быць інсульт? Тэст

Працягваем замацоўваць карысную інфармацыю пра здароўе, якую агучвалі ў нашых матэрыялах гастраэнтэролагі, мануальныя тэрапеўты, неўролагі, клетачныя хірургі, гінеколагі і псіхатэрапеўты.

Праверце, ці сапраўды вы ведаеце «лагістыку» пякоткі і як адрозніць эрозію шыйкі маткі ад псеўдаэрозіі.

Чаму ў некаторых людзей пры нахілах пачынаецца пякотка?

  1. Кіслата са страўніка выліваецца ў стрававод, адсюль і паленне.
  2. Сціскаецца страўнік, ежа прэсуецца, ад гэтага дыскамфорт.
  3. Галаўны мозг такім чынам дасылае імпульс прыняць нармальнае становішча для прыёму ежы.

 Чаму небяспечна выцягваць шыю наперад?

  1. У сэнсе, нельга? Глупства, выцягваю – і да гэтага часу жывы.
  2. Можа заклініць шыйны пазванок і звесці сківіцу.
  3. Бо павялічваецца нагрузка на пазваночнік.

Пры біпалярным расстройстве псіхатэрапеўты просяць пацыентаў маляваць у календары хмары і сонейкі. Навошта?

  1. Каб людзі маглі адсочваць перапады ў сваім настроі і своечасова звяртацца да ўрача.
  2. Гэта арт-тэрапія, якая часам дапамагае пры псіхічных захворваннях.
  3. Назіранне за надвор'ем дапамагае адэкватна ацэньваць рэальнасць.

Ці можа вырасці новы храсток у суставе пры артрозе 3-4 ступені?

  1. Можа, калі ўкараніць у нашу ДНК ген бессмяротнай медузы Turritopsis Nutricula, якая можа аднаўляць тканкі бясконцую колькасць разоў.
  2. Не, экстрасэнсам я не веру.
  3. Сёння гэта робяць пры дапамозе ствалавых клетак.

Ці можна паставіць дыягназ «эрозія шыйкі маткі» візуальна?

  1. Так. Мне ўрач пасля агляду адразу сказаў: гэта эрозія.
  2. Не. Трэба дадатковае даследаванне.
  3. Эрозія бачная па вылучэннях з шыйкі.

Ці можа быць інсульт у маладым узросце?

  1. Вядома не, гэта хвароба сталых.
  2. Можа, тромбы могуць быць у любым узросце.
  3. Не, у маладога мозгу вялікі рэзерв абароны.

Якое першае пытанне неабходна задаць доктару, калі вам прапануюць аперацыю або цяжкія антыбіётыкі?

  1. Гэта балюча?
  2. Што адбудзецца, калі я нічога не буду рабіць?
  3. Ці сапраўды гэта неабходна?

Exit mobile version