Site icon Слушна

Цікавая літаратура і знаёмства з аўтарамі. У Мінску адбудзецца фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды»

Фестываль дзіцячай кнігі 1

Дзіцячая кніга — не проста занятак для дзетак, але яшчэ і ўспамін на ўсё жыццё. Часцяком бывае, што ў дарослым узросце мы часта ўспамінаем казкі і апавяданні, якія калісьці чыталі нам бацькі, а пасля і самі чытаем іх услых сваім дзецям.

Гэта асаблівае пачуццё ад кранальных успамінаў заўсёды хочацца зберагчы, схаваць, каб нікуды не знікла настальгічная сувязь з мінулым. 2 чэрвеня ў жыхароў і гасцей Мінска будзе выдатная магчымасць звярнуцца да кніжных успамінаў і пазнаёміцца з навінкамі сучаснай дзіцячай літаратуры і яе аўтарамі на фестывалі «Міхасёвы прыгоды», які адбудзецца ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Я.Коласа.

Міхасёвы прыгоды

Падчас мерапрыемства пройдуць творчыя сустрэчы з многімі сучаснымі аўтарамі. Удзельнікі змогуць пазнаёміцца з пісьменнікамі Інай Фраловай, Жанай Міус, Віктарам Кажурам, Людмілай Рублеўскай, Таццянай Дашкевіч, Кацярынай Хадасевіч-Лісавай.

На пляцоўцы музея таксама адбудуцца лялечныя прадстаўленні па матывах беларускіх народных казак у апрацоўцы Якуба Коласа   «Воўк-дурань», «Як кот звяроў напалохаў».

Патрапіўшы на фестываль, вы паглыбіцеся ў атмасферу сапраўднага сямейнага свята, зможаце адчуць «смак» і каларыт нашай роднай мовы, і ў выніку перамесціцеся ў краіну дзяцінства.

Exit mobile version