4 жніўня спаўняецца 105 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Антонавіча Брыля, больш вядомага як Янка Брыль.
Ён пражыў насычанае сумленнае жыццё, стаў жывым класікам і памёр не дажыўшы месяц да 90-годдзя. З нагоды знакавай падзеі сабралі падборку цікавых і малавядомых фактаў пра жыццё беларускага аўтара.
Біяграфія Янкі Брыля
Пісьменнік нарадзіўся ў Адэсе, дзе працаваў тады яго бацька, ва ўзросце 5 гадоў з бацькамі вярнуўся ў Беларусь.
Скончыў толькі 7 класаў школы, бо пасля смерці бацькі ўзяў на сябе асноўны цяжар клопатаў па гаспадарцы.
Усё жыццё справаў разабрацца - паляк ён, рускі, ці ўкраінец. Альбо ўвогуле беларус? Адказ шукаў у сваіх творах, у падарожжах, у творцаў, якіх паважаў.
Маці моцна паўплывала на Янку Брыля. Яна вечарамі прасіла дзяцей чытаць кнігі ўслых. Жанчына імкнулася абраць літаратуру, якая б уразіла дзіцячае сэрца.
Яго любімыя пісьменнікі - Кузьма Чорны, Мікалай Гогаль, Фёдар Дастаеўскі. Але больш за ўсё цікавіўся творчасцю Льва Талстога, якім Янка Брыль быў захоплены ў юнацтве.
Не гледзячы на агульнае супраціўленне вайне і вайсковым дзеянням, у 1939 годзе трапіў у польскае войска, у марскую пехоту, дзе хутка вылучыўся. Таму што быў высокім, статным мужчынам з добрым голасам.
Трапіў ў палон, адкуль двойчы спрабаваў збегчы. У першы раз вярнулі, другая спроба скончылася паспяхова.
Пасля пабега стаў партызанам, ды ў атрадзе ўзначаліў выданне газеты "Сцяг свабоды".
Званне народнага пісьменніка Беларусі Брылю прысвоіў Пётр Машэраў, падкрэсліваючы яго талент і эстэтычны стыль творцы.
Сябраваў з Алесем Адамовічам, Уладзімірам Караткевічам, Максімам Танкам.
На першае спатканне са сваёй будучай жонкай прыйшоў з кнігай "Крытыка чыстага розуму" І. Канта.
Смалісты - так даследчыкі называюць творчы стыль Янка Брыль.
Добра спяваў. Ведаў рускія, украінскія, польскія і, канечне, беларускія песні. Любімая песня пісьменніка - "Цячэ вада ў ярок".