Блізіцца Вялікдзень — адно з самых важных і ўрачыстых святаў хрысціян. Гаспадыні загадзя рыхтуюцца да яго: прыбіраюцца ў хаце, прадумваюць меню святочнага стала, у тым ліку вырашаюць, як прыгожа прыгатаваць і падаць галоўныя яго сімвалы.
Абавязковым атрыбутам велікодных святкаванняў з’яўляецца хлеб (булка, паска). Беларусы тут не адышлі ад сваёй спрадвечнай традыцыі: цеста вымешвалі асабліва старанна, дабаўляючы ў яго даволі багата яек і масла. Каб дрожджы добра «выхадзіліся», а хлеб быў не ацеслівы, а пышны, лёгкі, цеста некалькі раз асаджвалі, пры гэтым усе дзеянні з цестам трэба было рабіць у поўнай цішыні. Калі цеста «паспела», яго раскладвалі па спецыяльна прыгатаваных формах, а зверху апаясвалі касой і рабілі крыжык.
Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве Алена Браніславаўна ведае не адзін рэцэпт велікодных булак. Але гэтым разам дзеліцца з намі асаблівасцямі прыгатавання незвычайнай паскі — на бульбяным адвары і з бульбяным пюрэ.
Інгрэдыенты для апары
- Малако цёплае — 0,5 л
- Цукар — 30 гр
- Дрожджы свежыя — 30 гр
- Мука (каб апара атрымалася кансістэнцыі густой смятаны)
Інгрэдыенты для заваркі
- Адварная бульба — 230 гр
- Бульбяны адвар — 170 гр
- Мука — 40 гр
Інгрэдыенты для цеста
- Уся апара
- Уся заварка
- Яйкі — 3 шт
- Цукар — 200 гр
- Масла вяршковае — 150 гр
- Соль — 10 гр
- Мука — 1,3 кг
- Рызынкі — 200 гр
Спосаб прыгатавання
Бульбу адварыць у несалёнай вадзе.
Перацерці праз сіта, дадаць гарачы адвар, муку, добра перамяшаць, пакінуць да поўнага астывання.
Для апары дрожджы распусціць у цёплае малако, дадаць муку і цукар, пакінуць на браджэнне на 30 хвілін.
Гатовыя апара і заварка.
Змяшаць гатовую апару і заварку.
Дадаць цукар, яйкі, соль, муку.
Замясіць ліпкае мяккае цеста, дадаць мяккае масла.
Умясіць у цеста рызынкі.
Цеста пакласці ў кснтэйнер на браджэнне на 2 гадзіны, два разы абмяць.
Гатовае цеста перакласці на стол, падзяліць на патрэбную колькасць булак, пакласці ў формы, каб яны займалі 1/3 формы.
Даць поўную растойку адну гадзіну.
Інгрэдыенты для глазуры
- Жэлацін — 1 г л
- Вада — 4 ст л
- Сок лімона — 1 г л
- Цукар — 180 гр
Цукар і 4 лыжкі вады ускіпяціць да растварэння цукру.
Жэлацін замачыць двума лыжкамі вады, даць набухнуць, разагрэць, уліць у гарачы сіроп, дадаць сок лімона, узбіць міксерам да бяла.
Кожную паску абмакнуць у глазур, адразу упрыгожыць па густу: газура хутка застывае.
https://bel.24health.by/yak-prygatavc-prosta-smachna-kulichy-na-vyalikdzen-parady-kulinarnaga-blogera/