Site icon Слушна

Да дня нараджэння Алеся Бачылы. Лёс і яркія старонкі жыцця беларускага паэта

«Радзімая мая дарагая,

Ты ў шчасці жаданым жыві!

Я сэрцам табе прысягаю

У шчырай сыноўняй любві».

Вядомы беларускі паэт Алесь Бачыла нарадзіўся 2 сакавіка 1918 года ў вёсцы Лешніца, непадалёку ад Мінска.

Алесь Бачыла нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З маленства праяўляў цікавасць да вучобы. Бацька, бачачы гэта, адвёз яго разам са старэйшым братам у Мінск да сваёй сястры.

Скончыўшы сем класаў сярэдняй школы № 3, Алесь паступіў у педагагічны тэхнікум. Працоўную біяграфію пачаў у 16 гадоў, стаўшы настаўнікам Каралішчавіцкай няпоўнай сярэдняй школы. У ёй, а пазней у Сінілаўскай сярэдняй школе Мінскага раёна, выкладаў беларускую мову і літаратуру. Адначасова завочна вучыўся ў Мінскім настаўніцкім інстытуце.

Заканчэнне яго супала з прызывам у Чырвоную Армію. Трапіў ажно ў Прыволжскую ваенную акругу, дзе ў адной з часцей служыў старшым пісарам. Пасля быў намеснікам палітрука роты, потым — батарэі Закаўказскай ваеннай акругі. У гады Вялікай Айчыннай вайны — сакратар ваенкамата штаба арміі ў Іране, на Крымскім фронце. У далейшым — літаратурны супрацоўнік дывізійнай газеты «В бой за Родину!» — Варонежскі, 2-і Беларускі, 1-ы Прыбалтыйскі франты.

У мірны час паэт быў адказным сакратаром «Настаўніцкай газеты». Перайшоўшы ў «ЛіМ», быў загадчыкам аддзела публіцыстыкі, потым адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара. Некаторы час працаваў уласным карэспандэнтам «Литературной газеты» па Беларусі. З 1957 да 1972 года быў адказным сакратаром часопісам «Полымя», а да выхаду ў 1978 годзе на творчую працу — старшым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».

З першымі вершамі творца выступіў рана. «Найдзеная праўда» была апублікавана 20 лютага 1934 года ў газеце «Чырвоная змена». Другі верш – «На расстанні» – 11 снежня ў тым жа годзе ў часопісе «Піянеры Беларусі». Аднак гэтыя публікацыі, як і наступныя, уключаючы і тыя, што з'явіліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, нічым адметным не вызначаліся. Як і тое, што ўвайшло ў першы зборнік «Шляхі» (1947

У свой час Аляксандр Мікалаевіч адшукаў шмат матэрыялаў і дакументаў, звязаных з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча.

Алесь Бачыла здзейсніў падарожжа ў Яраслаўль, дзе сустрэўся са зводным братам паэта Паўлам Багдановічам, які перадаў даследчыку шмат матэрыялаў і дакументаў з сямейнага архіва. Пазней гэтыя матэрыялы былі перададзены на захаванне ў фонды Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, у фонды Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Падтрымліваў стасункі Алесь Мікалаевіч са стрыечнай сястрой паэта Ганнай Валасовіч-Гразновай, з Людвікай Сівіцкай-Войцік (Зоськай Верас) з іншымі асобамі, што ведалі Максіма Багдановіча.

У творчым багажы Алеся Бачылы кніга «Дарогамі Максіма», лібрэта оперы-паэмы «Зорка Венера», сцэнар дакументальнага фільма «Цярновы вянок паэта», шмат артыкулаў.

«Зорка Венера» — не адзінае лібрэта Алеся Бачылы, пакладзенае на музыку Юрыем Семянякам. Плён яго творчай садружнасці з Юрыем Уладзіміравічам і оперы «Калючая ружа», «Калі ападае лісце», аперэта «Паўлінка», а з Аляксеем Туранковым ён напісаў оперу «Яснае світанне». Былі ў яго і зборнікі гумарыстычных вершаў «Кавалер Мікіта» і «Мне купілі самакат», адрасаваныя дзецям. Двойчы пры жыцці выходзіла выбранае: «Снежная балада» (1968) і двухтомнік «Выбранае» (1978).

Шкада толькі, што не дачакаўся паэт Збору твораў у трох тамах: 4 студзеня 1983 года Алеся Мікалаевіча не стала. А дзякуючы трохтомніку можна прасачыць, наколькі шматгранным талентам ён валодаў. У два першыя тамы, што выйшлі ў 1986 годзе, увайшлі вершы, паэмы, лібрэта. Некаторыя з іх прадстаўлены і ў трэцім томе, што з’явіўся ў 1987-м. Цікавасць у ім уяўляюць і літаратурнакрытычныя артыкулы, напісаныя ў розны час, асобныя пераклады, зробленыя ім з іншым моў, а таксама аўтабіяграфія.

Кепска толькі тое, што сёння ўжо знайсці яго можна далёка не ва ўсіх бібліятэках. Праўда, некалькі гадоў назад аб выданні паэтычнай спадчыны свайго земляка парупіліся пухавіччане, і кніга «Радзіма мая дарагая» пабачыла свет у тагачасным выдавецтве «Літаратура і мастацтва».

200 год з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі. Цікавыя факты з жыцця паэта

Exit mobile version