Здавалася б, просты на першы погляд занятак можа стаць сур'ёзным выпрабаваннем, калі гаворка заходзіць пра бег у вышыню, ды яшчэ і з перападамі вышыні ў 100 метраў. Не кожны вырашыцца на такое, але супрацоўнікаў кампаніі velcom і яшчэ пяці бегавых клубаў Мінска нішто не можа спыніць на шляху дапамогі «сонечным» дзецям, якія знаходзяцца ў Дзіцячым доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.
Бо ў гэтым выпадку бег – не проста спосаб падтрымання фізічнай формы на належным узроўні, а яшчэ і магчымасць прыняць удзел у акцыі SunRun Challenge, мэтай якой з'яўляецца збор сродкаў на рэабілітацыйнае абсталяванне для гэтых дзяцей.
«Выхаванцы інтэрнатаў маюць патрэбу ў штодзённай увазе і клопаце. І гэта не толькі зносіны і прафесійны догляд, але і рэабілітацыйнае абсталяванне, ад якога наўпрост залежыць жыццё і здароўе дзяцей. Я ўдзячны кампаніі velcom і ўсім спартсменам за ўдзел у вертыкальным забегу «да сонца».
Спадзяюся, ён натхніць і іншых беларусаў і стане пачаткам вялікай добрай справы», – адзначыў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак, які сам прабег вертыкальную дыстанцыю разам з удзельнікамі забегу.
Прыміце і вы ўдзел у акцыі! Выходзьце на прабежку з 21 па 24 чэрвеня, публікуйце свае вынікі з хэштэгам #velcombegom і канвертуйце кіладжоўлі энергіі ў грашовыя сродкі!