Site icon Слушна

«Дзень добрых спраў» пройдзе ў Мінску перад Новым годом

Новы год. Галоўная каштоўнасць – сям'я.

15 снежня ў Мінску пройдзе «Дзень добрых спраў». Кожны ахвочы, які прайшоў папярэднюю рэгістрацыю, зможа стаць донарам крыві.

Напярэдадні свята «Pernod Ricard Minsk» сумесна з Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій запрашаюць дапамагчы тым, каму неабходная донарская кроў. На «Дні добрых спраў» кожны ўдзельнік зможа даведацца пра вынікі сваіх аналізаў і групу крыві.

Для жадаючых прыняць удзел у праекце падрыхтуюць месцы для адпачынку, гарачыя напоі і прысмакі, памятныя сувеніры і фотазону.

У Беларусі 95 000 чалавек з'яўляюцца донарамі. Але ёсць і тыя, хто яшчэ ніколі не здаваў кроў, не адважваўся з-за недахопу часу ці сіл. «Дзень добрых спраў» - выдатная магчымасць зрабіць першы крок і дапамагчы захаваць жыццё многім людзям.

Рэгістрацыя працягнецца да 30 лістапада, пасля чаго на працягу двух тыдняў усе заяўкі будуць разгледжаныя РНПЦ. З 4 да 12 снежня ўдзельнікі, якія адпавядаюць медыцынскім патрабаванням, атрымаюць ліст з пацвярджэннем рэгістрацыі.

Зарэгістравацца можна з дапамогай анкеты па спасылцы https://goo.gl/forms/DLIo8Lp6DEzZCuFC3

Пра тое, ці можна Вам здаваць кроў, даведайцеся па спасылцы http://www.blood.by/donoram/kak-stat-donorom.

 

Exit mobile version