Такія дэсерты гатуюца хутка і проста. Асноўным інгрэдыентам дэсерту з'яўляецца жэлацін. Ён вырабляецца з жывёльнага калагена – бялку.
Жалацін можа быць карысным для вашага здароўя. Ён можа станоўча ўплываць на здароўе костак. можа дапамагчы паменшыць боль у суставах, дапамагчы паменшыць наступствы старэння скуры.
Галоўнае растварыць жэлацін у патрэбнай прапорцыі.
Жэлацін можна купіць, як у звычайнай ўпакоўцы, так можна набыць і гатовае жэле са смакам і проста заліць у патрэбнай прапорцыі вадой. Нам спатрэбіцца смятана альбо творожная маса, ягады ці садавіна, какао.
Блогер Святлана Карніцкая прапануе некалькі спосабаў.
Варыянт 1. Мяккі тварог, апельсінавае жэле, бружмель (можна замарожаныя чарніцы, клубніцы, вішні).
Інгрэдыенты
- Жэле апельсінавае
- Тварог мяккі — 150 г.
- Смятана — 2 ст.л.
- Цукар — 1-2 ст.л. па смаку
- Жэлацін — 20 г
- Ягады — жменя
Спосаб прыгатавання
Заліваем апельсінавае жэле (320 гр.) кіпенем Гэтага дастаткова будзе на 2-4 порцыі, у залежнасці ад формы.
Добра размешваем, каб растварыўся жэлацін. Затым разліваем па формах і даем пастаяць хвілін 10 пры пакаёвай тэмпературы.
Ставім у лядоўню на 20-25 хвілін, не больш. І гатуем другі пласт. Калі паставіць у халадзільнік будзе застываць доўга.
Самае важнае прыгатаваць жэлацін! Не разбаўляем яго кіпенем. Трэба заліць жэлацін цёплай вадой прыкладна палову кружкі на 20 г. і затым паставіць у мікрахвалёўку па крыху разаграваць і памешваць, тады ён хутка растварыцца і не страціць свае ўласцівасці. Пакідаем на 5-10 хвілін.
Гатуем другі пласт дэсерта. Дадаем у чару міксера тварог мяккі, смятану пару лыжак, цукар па смаку. Узбіваем міксерам пару хвілін і затым дадаем наш жэлацін і зноў узбіваем. Другі пласт гатовы.
Дастаём з маразілкі нашы дэсерты з 1-ым пластом і заліваем тварожны пласт. Ставім у халадзільнік на 20-30 хвілін. Тварожны пласт застыне хутка.
Дастаём і дадаем ягады. Ставім у халадзільнік да поўнага застывання. Пасля атрымліваем асалоду ад дэсерту!
Варыянт 2. Мяккі тварог з какавай, малінай, ягадамі бружмелі з сокам
Інгрэдыенты
- Тварог мяккі — 150 - 200 г.
- Смятана — 2 ст.л.
- Цукар — 1-2 ст.л. па смаку
- Какава — 1-1,5 ст.л. па смаку
- Жэлацін — 20 г. для тварожнай масы, 10-20 г. для ягаднай масы
- Ягады — палову шклянкі
- Сок або проста вада — 1/3 кружкі
- Маліна — 10-15 ягад
Спосаб прыгатавання
1-шы пласт. Падрыхтоўваем жэлацін. Узбіваем міксерам тварог, смятану і какава.
Дадаем жэлацін і добра ўзбіваем.
Разліваем першы пласт з какавы па формах і ставім у халадзільнік на хвілін 20-30.
Дастаем з халадзільніка і кладзём туды замарожаную маліну. Ставім назад на хвілін 10.
2-гі пласт. Узбіваем блэндарам паўшклянкі ягад бружмелі з цукрам, сокам або вадой. Дадаем разведзены жэлацін.
Заліваем наш дэсерт зверху першага пласта і ягад маліны.
Ставім у халадзільнік да застывання.
Варыянт 3. Смятана, цукар, жэлацін, клубніцы свежыя
інгрэдыенты:
- Смятана — 300 г.
- Жэлацін —20 г.
- Цукар — 1-2 ст.л. па смаку
- Клубніцы — па смаку
Спосаб прыгатавання
Змяшаць добра на высокай хуткасці міксерам смятану, цукар (хвіліны 3-4). Чым лепш узаб'ецца смятана з цукрам, тым больш паветраная будзе кансістэнцыя.
Дадаць разведзены цёплай вадой жэлацін 10-12 г. і ўзбіць блэндарам. Разліць па формах. Паставіць у халадзільнік на хвілін 15, каб крыху загусцеў наш дэсерт.
Дастаём з халадзільніка і дадаем зверху кавалачкі клубніц.
Пакідаем да застывання.
Дэсерт са смятанай атрымліваецца па кансістэнцыі як пудынг, па гусце — вельмі смачна, а таксама хутка і проста.
Смачна есці!
https://bel.24health.by/smachny-yak-byccam-tort-recept-markounaga-keksa/