Site icon Слушна

“Гарачы доктар” Дзмітрый Трафімчык

«Слушна» пачынае знаёміць сваіх чытачоў з самымі гарачымі дактарамі нашай краіны, удзельнікамі конкурсу «Гарачы доктар 2018».

Першы ўдзельнік – Дзмітрый Трафімчык, гінеколаг, у прафесіі ўжо 15 гадоў. Не ўяўляе сваё жыццё без жанчын. І яны адказваюць яму ўзаемнасцю! У аддзяленні аператыўнай гінекалогіі 1-й ГКБ Мінска, дзе працуе доктар, дамы з задавальненнем давяраюцца гінеколагу-мужчыне, вядомаму сваім асцярожным і далікатным стаўленнем да пацыентак.

Дома ў Дзмітрыя таксама жаночае царства. З працы дадому мужа і бацьку чакаюць жонка і 2 дачкі, якіх ён радуе кулінарнымі вынаходствамі. Хобі Дзмітрыя – кулінарыя. Па прызнанні доктара, лепш за ўсё ў яго атрымліваецца плоў і блінцы з разнастайнымі начынкамі.

Exit mobile version