У Мінску адкрылі Дні культуры Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Гэта адбылося ўпершыню за ўсю гісторыю кіргізска-беларускіх двухбаковых адносін.
У межах падзеі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) адкрылі выстаўку твораў Саюза мастакоў Кыргызскай Рэспублікі, на якой наведвальнікі могуць убачыць работы вядомых кыргызскіх майстроў Арыкава Боўнека. Чаюбекава Урмата і многіх іншых аўтараў, якія дэманструюць разнастайнасць стыляў і тэхнік, адлюстроўваюць прыгажосць прыроды, народныя традыцыі і дух свайго народа.
Прадстаўленая ў экспазіцыі творчасць кыргызскіх мастакоў – 30 твораў у тэхніцы алейнага і акрылавага жывапісу (нацюрморты, пейзажы, партрэты, жанравыя карціны) дэманструюць ўвесь спектр мастацкай індывідуальнасці сучаснага кыргызскага выяўленчага мастацтва.
Першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада падкрэсліў на адкрыцці праекта, што Беларусь рада ўпершыню прымаць Дні культуры Кыргызстана. «Гэта яскравае сведчанне імкнення дзвюх краін да супрацоўніцтва ў розных сферах», — падкрэсліў Валерый Іванавіч.
Намеснік міністра культуры, інфармацыі, спорту і маладзёжнай палітыкі Кыргызскай Рэспублікі Гульбара Абдыкалыкава падкрэсліла, што гэта выстаўка — унікальная магчымасць прадэманстраваць багацце кыргызскага мастацтва, прадставіць работы выдатных мастакоў і рамеснікаў, якія адлюстроўваюць шматвяковыя традыцыі народа. «Кыргызскае мастацтва, няхай гэта будзе жывапіс або рамяство, заўсёды было звязана з прыродай і глыбокай павагай да каранёў і спадчыны», — растлумачыла яна.
Такія выстаўкі спрыяюць яшчэ большаму збліжэнню нашых народаў, узбагачаючы нас разуменнем і павагай адна да адной.
Дні культуры Кыргызскай Рэспублікі — значная падзея, накіраваная на ўмацаванне сяброўства і культурнага абмену паміж Кыргызстанам і Беларуссю. У межах падзеі пройдуць розныя мерапрыемствы, якія дэманструюць самабытную культуру і традыцыі Кыргызстана, прапаноўваючы гледачу ўнікальную магчымасць убачыць традыцыйнае і сучаснае мастацтва краіны, яе багатую культурную спадчыну.
Кыргызы прывезлі ў Беларусь не толькі выяўленчае мастацтва. У кінатэатры «Перамога» пройдуць Дні кыргызскага кіно. Таксама ў праграме гала-канцэрт майстроў мастацтваў.
Унікальныя віды Екацерынбурга. Галерэя Міхаіла Савіцкага прэзентавала выстаўку Аляксея Яфрэмава