Site icon Слушна

Духмяная лазання з кабачкоў. Пакрокавы рэцэпт

Лазання з кабачкоў — гэтую страву можна назваць хітом лета.  Яна атрымліваецца смачнай і сакавітай. А галоўнае, пасля астывання таксама застаецца свежай і духмянай.

Блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна прапануе нам свой рэцэпт смачнай лазанні з кабачкоў.

Кабачкі

Інгрэдыенты

Колькасць інгрэдыентаў залежыць ад велічыні формы і колькасці порцый.

  • Кабачкі маладыя
  • Цыбуля
  • Часнок
  • Фарш любы
  • Соус таматавы
  • Соль, спецыі
  • Любы цвёрды сыр
  • Мука і алея для абсмажвання

Для падліўкі

  • Лыжка вяршковага масла
  • Дзве лыжкі мукі
  • Малако
  • Соль, спецыі
  • Мускатны арэх

Спосаб прыгатавання

Кабачкі парэзаць уздоўж на кавалачкі таўшчынёй 0,5 см. Пасаліць і нацерці часнаком.

Абваляць кабачкі ў муцэ і абсмажыць злёгку на алеі, пакласці на папяровы ручнік.

Цыбулю парэзаць на невялікія кубікі, абсмажыць да мяккасці.

Дадаць да цыбулі фарш, пасаліць, папярчыць, абсмажыць да гатоўнасці. Уліць таматавы соус і патушыць 2-3 хвіліны.

Для прыгатавання соуса растапіць на патэльні сметанковае масла, дадаць муку і малако, добра размяшаць, каб не было камякоў. Пасаліць, дадаць мускатны арэх.

Пачынаем зборку лазанні.

Першы слой кабачкоў.

Паліваем іх соусам.

На наступны слой кладзём фарш.

Апошнім слоем з'яўляецца сыр.

Паўтараем усе слаі некалькі разоў.

Зверху выліваем соус, калі ён у вас застаўся, і добра пасыпаем сырам.

Запякаем пры 180 градусах да румянай скарынкі хвілін 20.

Атрымліваецца вельмі смачна як у гарачым, так і ў халодным выглядзе.

Смачна есці!

https://bel.24health.by/lazannya-z-tonkaga-lavasha-pakrokavy-recept/

Exit mobile version