Site icon Слушна

Духмяны і сытны. Як хутка прыгатаваць крэм-суп з шампіньёнаў?

Крэм-суп з шампіньёнаў

Крэм-суп — смачная страва з прыемнай кансістэнцыяй. Правільна прыгатаваны, ён адрозніваецца насычаным сметанковым смакам і мае шаўкавістую аднастайную структуру.

Стравы з грыбоў

Грыбны крэм-суп з шампіньёнаў з'яўляецца адным з самых папулярных сярод астатніх крэм-супаў. Ён зарадзіўся ў Францыі. Затым заваяваў папулярнасць у іншых краінах. Сёння яго падаюць як у маленькіх кавярнях, так і ў вытанчаных рэстаранах.

Крэм-суп з шампіньёнаў

Пастаяны аўтар Слушна Святлана Карніцкая прапануе нам свой пакрокавы рэцэпт крэм-супа з шампіньёнаў і бульбы. Атрымліваецца сытны, духмяны, карысны, лёгкі суп хуткага прыгатавання.

Інгрэдыенты

  • Бульба — 2-3 шт
  • Рэпчатая цыбуля — 1 шт
  • Шампіньёны — 120-150 г
  • Часнок — 1-2 зубчыка
  • Сліўкі 20% — 200 мл
  • Сметанковы алей — кавалачак
  • Раслінны алей — для падсмажвання
  • Соль, молаты чорны перац — па гусце

Спосаб прыгатавання

Дробна парэзаць 2 буйныя бульбіны, каб яна хутчэй зварылася. Пакласці бульбу ў ваду, паставіць варыцца. Трошкі пасаліць ваду.

Цыбулю дробна пэрэзаць.

Патэльню нагрэць і дадаць у яе сметанковы алей. Абсмажыць цыбулю на сметанковым алеі да празрыстага залацістага колеру.

У гэты час наразаем грыбы.

Дадаць грыбы да цыбулі, туды ж дадаем трохі расліннага алею, а пасля заправу: соль, сумесь перцаў, грануляваны часнок.

Наразаем часнок. Спачатку яго трэба раздавіць, пасля пасекчы на дробныя кавалачкі. Смажым з цыбуляй і грыбамі.

Смажыць да гатоўнасці грыбоў, увесь час памешваючы, каб не прыгарэла.

Калі бульба зварыцца, зліць ваду, але можна, на ўсялякі выпадак, пакінуць шклянку вады, у якой варылася бульба. Аўтару вада дадаткова не спатрэбілася, яна практычна зліла ўсю яе.

Дадаць грыбы з цыбуляй у бульбу, дадаць сліўкі, соль, перац і здрабніць блэндэрам. Калі вам здаецца, што суп густаваты, дадаць тую самую ваду, якую пакінулі пасля варкі.

Есці можна з грэнкамі. Падавайце упрыгожыўшы зелянінай, а таксама  можна пакласці пару лустачак грыбоў.

Смачна есці!

https://bel.24health.by/strava-dlya-dobraga-vosenskaga-nastroyu-idealny-garbuzovy-sup/?preview_id=130189&preview_nonce=bedc008fe2&_thumbnail_id=130190&preview=true

Exit mobile version