Site icon Слушна

Духмяныя лісічкі са смятанай. Пакрокавы рэцэпт

Лісічкі

Убачыць падчас «ціхага палявання» сямейства лісічак — вялікі поспех! Гэтыя прыгожага колеру грыбы з прыемным водарам карысныя для здароўя.

Дзікія лісічкі вядомыя як выдатная крыніца харчовага вітаміна D. Як каштоўная крыніца пратэінаў іх карысна ўключаць у рацыён мужчын, якія займаюцца цяжкай фізічнай працай або рэгулярна трэніруюцца. Вараныя лісічкі кавалачкамі або ў выглядзе пюрэ можна даваць маленькім дзецям у складзе збалансаванага меню.

Лічічкі ў смятане

Грыбы дапамогуць разнастаіць рацыён і дзякуючы высокай канцэнтрацыі вітаміна A умацуюць здароўе вачэй і папярэдзяць парушэнні зроку. Па колькасці гэтага мінерала лісічкі практычна не саступаюць моркве, з іх можна прыгатаваць мноства смачных страў.

Блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна прапануе нам свой просты, але ж вельмі смачны рэцэпт лісічак у смятане.

Інгрэдыенты

  • Свежыя лісічкі
  • Цыбуля
  • Соль
  • Перац
  • Смятана
  • Бульба да гарніру

Спосаб прыгатавання

Цыбулю парэзаць і абсмажыць на алеі да мяккасці.

Лісічкі перабраць, памыць , буйныя парэзаць і дадаць да цыбулі. Смажыць хвілін 5.

Дадаць смятану, пасаліць, дадаць спецыі. Тушыць 15 хвілін на павольным агні.

Перад падачай пасыпаць кропам. Падаваць з адварной бульбай.

Смачна есці!

https://bel.24health.by/baklazhany-u-marynadze-pakrokavy-recept/

Exit mobile version