Два кавалачкі хрумсткага хлеба і апетытнае начынне з мяса, рыбы, гародніны, салаты — перакус у выглядзе сэндвіча мае велізарную папулярнасць ва ўсім свеце. Вялікая колькасць рэцэптаў і фірмовых сакрэтаў дазваляюць эксперыментаваць, ствараючы кожны раз новыя арыгінальныя спалучэнні і густы. Перакус сэндвічам ніколі не бывае сумным і аднастайным!
Сэндвіч — не вынік развіцця вулічнай ежы: ён стаў папулярным яшчэ ў XVIII стагоддзі, калі лонданскі міністр Джон Мантэгю з роду Сэндвічаў упершыню паспрабаваў гэты бутэрброд. Граф Мантэгю быў заўзятым карцёжнікам і падчас адной з гульняў ніяк не мог адлучыцца на перакус. Тады ён загадаў слугам прыгатаваць хуткі абед: абсмажыць кавалак мяса, нарэзаць сыр і пакласці начынне паміж двума кавалачкамі хлеба. З тых часоў сэндвіч садабаўся многім, і да сённяшняга дня лічыцца ідэальна хуткім і лёгкім варыянтам сняданку ці абедзеннага перакусу, які зручна ўзяць з сабой на працу ці пакласці дзіцяці ў школу.
Блогер Святлана Карніцкая прапануе свае два рэцэпты сэндвічаў. Прыгатаванне іх зойме хвілін 20.
Варыянт 1. Сэндвіч з вяндлінай, сырам, соусам з гарчыцы і гароднінай
інгрэдыенты
Для двух сэндвічаў
- Тоставы хлеб — 4 лустачкі
- Вяндліна — 50-100 г.
- Сыр мацарэла – 3 шарыкі (150 г.)
- Сыр — 50г.
- Памідор — 2-3 шт.
- Чырвоная цыбуля — 1 шт.
- Маянэз — 2 ст.л.
- Гарчыца — 2 ст.л.
- Халапеньё — некалькі штук, калі любіце вастрынку
- Масла сметанковае — 10 гр.
Спосаб прыгатавання
Наразаць вяндліну, цыбулю, сыр, памідор тонка. Змешваем маянэз і гарчыцу, атрымаецца соус.
Намазваем соусам з маянэзу і гарчыцы кожны кавалак тоставага хлеба.
Выкладваем на адну частку вяндліну, потым сыр.
Затым выкладваем чырвоны лук, памідоры, можна крыху халапеньё, можна і без яго. Зверху яшчэ дадаём мацарэлу.
Накрываем другой палоўкай тоставага хлеба, і зверху кладзем сметанковае мала тонкім пластом.
Так сэндвіч будзе хрумсткім.
Варыянт 2. Сэндвіч з мацарэллай і памідорамі
інгрэдыенты
Для двух сэндвічаў
- Тоставы хлеб — 4 лустачкі
- Сыр мацарэла — 3-4 шарыкі (150 гр.)
- Памідор — 2-3 шт. па гусце
- Масла сметанковае — 10 гр.
Спосаб прыгатавання
Сыр і памідор нарэзаць тонкімі кружкамі.
Палову нарэзанага сыра кладзем на хлеб, затым выкладваем памідоры.
Тут можна да смаку дадаць спецыі базіліка.Зверху кладзем моцарэлу.
Затым накрываем тоставым хлебам, кладзем сметанковы алей і размяркоўваем па ўсёй паверхні тоставага хлеба.
На бляху выкладваем пергаментную паперу. Кладзём нашы сэндвічы на яе.
Ставім тэмпературу 180 градусаў для духоўккі і глядзім па гатоўнасці, дастаткова хвілін 7-9.
Дастаем нашы сэндвічы і атрымліваем асалоду!
Смачна есці!
https://bel.24health.by/samy-smachny-slivavy-pirog-pakrokavy-recept/