Site icon Слушна

Дзень народнага адзінства. Музей Янкі Купалы падрыхтаваў адмысловыя мерапрыемствы

Музей Янкі Купалы

17 верасня — Дзень народнага адзінства самае маладое свята, якое адзначаецца ў 2024 годзе ў Рэспубліцы Беларусь чацвёрты раз. Свята прымеркавана да гадавіны пачатку вызваленчага паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе, у выніку якога падзелены ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы беларускі народ зноў уз'яднаўся.

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы у верасні пачала работу выстаўка «Безназоўнае», прымеркаваная да Дня народнага адзінства.

Цэнтральны экспанат выстаўкі — паэма Янкі Купалы «Безназоўнае», якая стваралася 100 гадоў таму, у тыя дні 1924 года, калі адбылося першае ўзбуйненне БССР. У экспазіцыі — рукапіс паэмы, дзесяць раздзелаў якога аб'ядноўвае сімвалічны вобраз Беларусі, якая прайшла няпросты шлях.

Безназоўнае

На выстаўцы таксама прадстаўлены фатаграфіі Сяргея Прытыцкага, дзеяча партызанскага руху Заходняй Беларусі, і Уладзіславы Луцэвіч на малой радзіме Янкі Купалы, у Вязынцы, а таксама ў Радашковічах, падчас адкрыцця помніка. Гэтыя мясціны, значныя для жыцця і творчасці паэта, доўгія 18 гадоў былі для яго недаступнымі.

Таксама экспануюцца кнігі з уласнай бібліятэкі Уладзіславы Луцэвіч, прысвечаныя ўз'яднанню Беларусі: літаратурныя зборнікі «Вызваленым братам» і «Сямнаццатага верасня», гістарычныя работы Цімафея Гарбунова, стэнаграма «Народны (нацыянальны) збор Заходняй Беларусі 28-30 кастрычніка 1939 года», выдадзенная ў 1946 годзе.

У святочны дзень 17 верасня  у музеі адбудзецца культурна-патрыятычнае мерапрыемства «Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі…» у межах грамадска-культурнай акцыі «Чытаем Купалу разам», падчас якога прагучаць радкі з паэмы «Безназоўнае» і вершы з цыкла Янкі Купалы «На заходне-беларускія матывы».

Адказы на пытанні сучаснасці ў беларускай літаратуры. Топ-10 кніг на ўсе часы

Exit mobile version