Site icon Слушна

Дзень прафілактыкі алкагалізму

Дзень прафілактыкі алкагалізму

Штогод 7 ліпеня ў Беларусі - Дзень прафілактыкі алкагалізму.

Праблема для нашай краіны актуальная, патрабуецца шматбаковы падыход да яе вырашэння. І хоць алкагалізм прагрэсуе павольна, пазбавіцца ад паталагічнай цягі да алкаголю бывае вельмі няпроста.

Ці варта нагадваць пра наступствы? Закранаецца не толькі аспект фізічнага здароўя (хоць псіхалагічную дэградацыю асобы яшчэ ніхто не адмяняў), але і сацыяльны. Бо чалавек, залежны ад алкаголю, наносіць істотны ўрон не толькі сабе, але і сваёй сям'і. Колькі сем'яў распалася з-за згубнай звычкі, колькі дзяцей з-за гэтага расце ў няпоўных сем'ях... А колькі дарожна-транспартных здарэнняў адбываецца штогод па віне нецвярозых кіроўцаў!

Толькі ўдумайцеся: чалавек, які рэгулярна ўжывае алкаголь, на 15 гадоў скарачае працягласць свайго жыцця. І гэта, заўважым, добраахвотна.

Асабліва гэта тычыцца маладых людзей. Трэба разумець, што адны і тыя ж дозы алкаголю аказваюць рознае па сіле ўздзеянне на дарослага і на падлетка з-за няспеласці падлеткавага арганізма.

Хочаш здавацца дарослым, быць як усе? Давай, тваё права, толькі ўлічы, што на абочыне жыцця апынуцца вельмі лёгка, а выбрацца адтуль – складана. Жыццё вартае таго, каб жыць! Цвярозым, незалежным, паўнавартасным!

Exit mobile version