Самая бадай што папулярная парада сярод людзей, сур'ёзна заклапочаных сваёй фігурай, – перастаць есці пасля 6 вечара. На думку большасці, крыніца лішніх кілаграмаў – пазнейшыя вячэры і перакусы перад сном.
На сам рэч прычына павелічэння вагі (альбо безвыніковыя спробы скінуць «з’етае») мае больш агульнага з тым, што і колькі з’ядае чалавек, чым з тым, калі ён гэта робіць. Начная трапеза, калі толькі «стравы» абраныя з розумам, можа прынесці нават некаторыя нечаканыя перавагі. Бялковая ежа, напрыклад, дапаможа нарошчваць цягліцы падчас сну. А ўжыванне вугляводных прадуктаў з нізкім глікемічным індэксам спрыяльна адаб'ецца на ўзроўні цукру ў крыві на наступны дзень і нават дапаможа нармальнаму рэгуляванню апетыту.
Прапануем вашай увазе 9 прадуктаў, што без шкоды для постаці можна з'есці не толькі пасля наступлення часу «Ч», але і познім вечарам, што плаўна пераходзіць у ноч.
да зместуКрэм з манга і какосавага малака
Хіба можна не любіць асвяжаючыя дэсерты з лёгкім сметанковым смакам? На жаль, большасць пакупных ласункаў такога
кшталту маюць шмат калорый і высокае ўтрыманне цукру. Але выйсце ёсць: прыгатаваць самастойна дэсерт з манга і какосавага малака (як варыянт можна выкарыстоўваць малако нізкай тлустасці ці соевае малако). Мякаць манга трэба здрабніць у блендары, развесці малаком да кансістэнцыі вадкай кашы. 100 грам такога дэсерту змяшчае ўсяго каля 170 калорый, затое мае шмат вітамінаў групы В, Е і С, жалеза і калія. Высокае ўтрыманне глюкозы ў манга ўраўнаважваецца спалучэннем з малаком: фрукт дае вугляводы і вітаміны, малако – бялок.
да зместуЦёмны шакалад
Тыя, хто скідвае вагу, часта разглядаюць шакалад як прадукт нон-грата ў сваім меню. Але існуе каласальная розніца паміж шакаладнай цукеркай і долькай горкага шакаладу з высокім утрыманнем какавы. У цёмным шакаладзе значна менш цукру, чым у малочным. Да таго ж ён з'яўляецца крыніцай рэчываў, што маюць антыаксідантныя ўласцівасці, зніжаюць крывяны ціск, павышаюць адчувальнасць да інсуліну, змагаюцца з запаленнем і паляпшаюць настрой. Адзін момант: гэта тычыцца шакаладу, дзе змест какавы не менш за 70%. Так што наступным разам, калі голад заспее вас ноччу, супакойце арганізм і заадно папесціце сябе 1-2 долькамі горкага шакаладу.
да зместуСлаш, смузі
З нядаўніх часоў лексікон рускай мовы ўзбагаціўся на два словы, што больш нагадваюць лагапедычны трэнажор, чым назвы ласункаў. І сапраўды, слаш і смузі ў перакладзе на простую мову – замарожаны дэсерт з садавіны і лёду. Прыгатаваць яго прасцей простага: замарожаную ягаду (любую) і кубікі лёду неабходна здрабніць у блендары да стану крошкі. Дэсерт гатовы! Колькасць калорый у ім мінімальная – усяго 36 ккал на 250 грам. Калі вы актыўна займаецеся спортам, выкарыстоўвайце для прыгатавання слаша лёд з нятлустага малака. Такім чынам вы атрымаеце ад прысмаку падвойную карысць: здаволіце голад і забяспечыце свой арганізм пратэінамі і незаменнымі амінакіслотамі з разгалінаваным ланцугом, што спрыяюць памяншэнню цяглічнага болю пасля інтэнсіўных трэніровак, стымулююць рост цягліц. Існуе таксама спартыўная дабаўка (ВСАА), якая змяшчае тры незаменныя амінакіслаты – лейцын, ізалейцын, валін.
да зместуДамашняе марожанае з клубніц і бананаў
Марожанае – выдатны спосаб здаволіць голад, калі смактанне пад лыжачкай не дае заснуць. Але з улікам пажыўнай - каштоўнасці «снатворнага» – каля 200 калорый, браць за правіла частавацца ім перад сном усё ж не варта. Калі толькі гэта не альтэрнатыўнае марожанае, якое не саступае па смакавых якасцях традыцыйнаму і не ўтрымлівае цукар, тлушч, і не палохае колькасцю калорый. Вось просты рэцэпт: дробна парэжце два саспелыя бананы, дадайце 200 грам здробненых клубніц, змяшайце, пакладзіце ў формы і адпраўце ў маразільнік. Бананавае пюрэ пры замарозцы забяспечыць садавінна-ягаднаму міксу кансістэнцыю марожанага. Порцыя такога прысмаку, з'едзенага нават познім вечарам, ніяк фігуры не нашкодзіць.
да зместу Фісташкі
Здзівіліся? Але фісташкі сапраўды выдатны варыянт перакусу для паўночнікаў. Па-першае, іх трэба чысціць, што запавольвае працэс паглынання. Чым больш павольна ежа перажоўваецца, тым хутчэй прыходзіць насычэнне. Па-другое, удзельная вага чыстага прадукту ў 100 грамах фісташак больш, чым у такой жа порцыі любых іншых арэхаў. Акрамя таго, у фісташак унікальная пажыўная абалонка, багатая клятчаткай, біятынам, вітамінам B6, тыямінам, фоліевай кіслатой, ненасычаным тлушчам і расліннымі стэрынамі, што робіць іх пажыўнымі і карыснымі адначасова. Аднак, звярніце ўвагу: салёныя фісташкі сюды не падыходзяць. Выбірайце натурпрадукт без солі. Хочаце разнастаіць смак арэха – з’ядайце яго разам з казіным сырам альбо ягадамі.
да зместуСемачкі гарбуза
Адметная рыса правільнага позняга перакусу – ён ліквідуе адчуванне голаду і ў той жа час не пакідае цяжар у страўніку, дапамагае разняволіцца і падрыхтавацца да сну. Смажаныя семачкі гарбуза падыходзяць як мага лепш. Жменя гарбузовых семачак утрымлівае амаль палову рэкамендаванай сярэднестатыстычнаму чалавеку сутачнай колькасці магнію. Магній з'яўляецца важным мінералам, які ўдзельнічае ў больш чым 300 рэакцыях у нашым арганізме. Адна з ключавых абласцей, дзе магнію адведзена вядучая роля – гэта разняволенне. Магній – рэлаксант, і закускі з яго высокім утрыманнем ідэальна падыходзяць для таго, каб дапамагчы эфектыўнаму начному адпачынку.
да зместуМалако з мёдам
Цёплае малако ў якасці «снатворнага» выкарыстоўвалі яшчэ нашы бабулі. Цікава, што эфектыўнасць шклянкі цёплага малака, якая сапраўды дапамагае расслабіцца, абумоўлена хутчэй псіхалагічным фактарам, чым фізіялагічным уздзеяннем напою. Каліва мёду ў цёплае малако крыху павышае ўтрыманне цукру ў напоі. Але ён лёгка засвойваецца і стымулюе выпрацоўку сератаніну – гармону, што адказвае за добры настрой, пачуццё задавальнення і спакою.
да зместу Капусныя чыпсы
Так! І такія бываюць! Яны маюць усе карысныя ўласцівасці капусты разам з арыгінальным хрумстам класічных бульбяных чыпсаў, але пры гэтым пазбаўленыя тлушчу і лішняй солі. Вітаміны К, А, С, а таксама каратыноіды (антыаксіданы) – карысць, якую вы атрымаеце ад капусных чыпсаў і ніколі ад бульбяных. Час падрыхтоўкі настолькі мінімальны, што вы лёгка можаце прыгатаваць партыю карысных прысмакаў на позні вечар, пакуль рыхтуеце раннюю вячэру. Падыходзіць любая ліставая капуста, галоўнае, старанна вымыць лісты, а потым таксама старанна высушыць. Парваць на кавалачкі, ледзь апырскаць алеем і ў адзін слой пакласці на бляху. Выпякаць 5 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў, затым змяшаць лісце, каб яно прапяклося раўнамерна, і вытрымаць у духоўцы яшчэ хвіліны 3. Такія чыпсы можна есці, колькі душа просіць. У 100 г капусных чыпсаў усяго 63 калорыі.
да зместуМіндаль
Менавіта за гэтымі арэхамі трывала замацавалася слава самых згубных для фігуры. І ўсё з-за іх высокай тлустасці. Але даследаванне, праведзенае ў 2012 годзе і апублікаванае ў American Journal of Clinical Nutrition, паказала, што людзі, якія рэгулярна елі міндаль, за 18 месяцаў скінулі ў сярэднім столькі ж кілаграмаў, колькі людзі, якія ўстрымаліся на гэты час ад ужывання арэхаў. Акрамя таго, «ужывальнікі» міндалю значна палепшылі свой агульны ўзровень халестэрыну і трыгліцерыдаў – адзін з ключавых фактараў рызыкі сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Так што калі душа пасля 18-00 просіць міндалю, то чаму б і не. Галоўнае, не забудзьцеся своечасова спыніцца.