Site icon Слушна

Экспрэс-праверка на фактар рызыкі інфіцыравання COVID-19

Навукова-практычны цэнтр гігіены распрацаваў тэст «Рызыка інфіцыравання CОViD-19». Праверыць сябе можа любы жадаючы.

– Пры дапамозе тэсту можна ацаніць рызыкі заражэння вірусам, а заадно навучыцца элементарным гігіенічным правілам, як абараніцца ад інфекцыі, – распавяла загадчыца навукова-арганізацыйнага аддзела Кацярына Гуціч.

Тэст размяшчаецца на галоўнай старонцы сайта НПЦ гігіены. Складаецца з 23 пытанняў з варыянтамі адказаў. Да прыкладу, пра выкарыстанне масак, пальчатак, антысептыкаў.

Гэты тэст складзены на аснове вопыту спецыялістаў прафілактычнай медыцыны рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр гігіены» як інструмент самаацэнкі і ўдасканалення гігіенічных навыкаў прафілактыкі інфекцыйных захворванняў. Змест і інтэрпрэтацыя вынікаў адлюстроўвае прыватнае меркаванне.

Інструкцыя да тэсту

Ацаніце фактары рызыкі, якія ўплываюць на вас, а таксама асаблівасці вашых паводзінаў на працягу апошніх 2-х тыдняў і паспрабуйце сумленна адказаць на пытанні.

 

Exit mobile version