Тыдзень з 16 да 22 верасня аб'яўлены асацыяцыяй «The European Mobility Week Campaign» Еўрапейскім тыднем мабільнасці.
Тэма гэтага года - «экалагічная і інтэлектуальная мабільнасць! Сумеснае выкарыстанне вядзе да будучыні».
Завяршэннем Еўрапейскага тыдня мабільнасці стане Сусветны дзень без аўтамабіля, які пройдзе 22 верасня.
Мерапрыемства арганізаванае для павелічэння папулярнасці і прыцягнення ўвагі да грамадскіх відаў транспарту, а таксама адмовы, хай сабе і на адзін дзень, ад асабістага аўтамабіля.
Падтрымаем ініцыятыву і зробім нашу краіну чыстай!