Site icon Слушна

Фінал нацыянальнай лігі па баскетболе 3×3 «PALOVA»

На «Palova-арэне» (крыты каток ля Палаца спорту) закрылі трэці сезон нацыянальнай лігі па баскетболе 3х3, дзе сапраўдныя майстры стрытбаскета з розных куткоў Беларусі, а таксама два калектывы з Расіі вызначылі лепшых адразу ў пяці катэгорыях.

У катэгорыі «U-16» поспех святкавала каманда «Gucci squad» (Аляксей Цынкевіч, Мікіта Мацаль, Мікіта Дашкевіч, Мікіта Лагун).

Сярод крыху старэйшых хлопчыкаў і дзяўчынак (катэгорыя «U-18») не было роўных калектыву «Meksikietiskos» (Уладзіслаў Блізнюк, Вадзім Траццяк, Ілля Паланевіч, Аляксей Кулікоў).

У катэгорыі «Дзяўчаты» залатыя ўзнагароды дасталіся камандзе «Mermaids» (Ірына Дурманава, Злата Бараш, Любоў Сцяпанава, Ксенія Малашка).

У катэгорыі «Агульная» упэўнена ўзышлі на першую прыступку п'едэстала баскетбалісты з каманды «Крепыши» (Яўген Цвіловіч, Дзмітрый Лапкоўскі, Максім Троцкі, Аляксей Гарчакоў).

Перамогу ў самай прэстыжнай катэгорыі «Эліта» і права называцца лепшымі з лепшых заваявала каманда «Праметэй» (Юрый Ігнацьеў, Кірыл Валодзькін, Генадзь Захар і Дзмітрый Чарнаўцаў).

Акрамя чэмпіёнства, хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі права прадстаўляць Беларусь на этапе Challenger FIBA 3x3, што пройдзе ў наступным годзе.

Запаветныя статуэткі і памятныя падарункі ад арганізатараў турніру каманды-чэмпіёнкі атрымалі з рук старшыні Беларускай федэрацыі баскетбола Максіма Рыжанкова.

Таксама ў рамках турніру адбыўся конкурс слэмданкаў, пераможцам якога стаў беларускі майстар па кідках зверху – Сяргей Mos Мосур.

Exit mobile version