Імунапрафілактыка без усялякіх сумневаў – адзін з найбольш эфектыўных спосабаў папярэджання і ліквідацыі інфекцыйных хваробаў. У сваю чаргу, самым распаўсюджаным і дзейсным метадам правядзення імунапрафілактыкі з'яўляецца вакцынацыя. У той жа час «ідэйныя» праціўнікі прышчэпак знаходзяцца ў нястомным пошуку аргументаў, каб аспрэчыць дадзенае сцвярджэнне. Напрыклад, перыядычна крытыцы падвяргаецца склад вакцынаў. Маўляў, кампаненты, якія ў іх уваходзяць, правакуюць пабочныя эфекты, што могуць прывесці да непажаданых наступстваў.
Пра тое, з чаго складаюцца сучасныя вакцыны і наколькі нежыццяздольны міф пра негатыўны ўплыў на здароўе чалавека «інгрэдыентаў», якія ўваходзяць у іх склад, на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам «Чалавек. Здароўе. Навакольнае асяроддзе» распавяла загадчыца кафедры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі БелМАПА, доктар медыцынскіх навук, прафесар Наталля Каламіец.
«Сакрэтны» інгрэдыент
Жывыя вакцыны – іх аснову складаюць жывыя, але аслабленыя мікраарганізмы-ўзбуджальнікі, сіл якіх недастаткова, каб справакаваць развіццё захворвання, але цалкам хапае для фарміравання адпаведнага імунітэту. Да ліку такіх вакцынаў адносяцца прышчэпкі ад туберкулёзу, поліяміеліту, адзёру і інш.
Інактываваныя вакцыны – у якасці дзейснага пачатку ў іх уключаныя забітыя бактэрыі або іх фрагменты. Да такіх вакцынаў адносяцца, напрыклад, вакцыны супраць коклюшу, шаленства, гепатыту А і інш.
Аднак, у склад вакцынаў, акрамя дзеючага пачатку, сапраўды ўваходзяць і іншыя кампаненты, наяўнасць якіх часам неабгрунтавана падвяргае крытыцы саму ідэю вакцынацыі.
Такім чынам, што гэта за кампаненты?!
- Кансерванты. Уключэнне іх у склад мае вельмі важнае значэнне пры правядзенні масавай вакцынацыі з выкарыстаннем шматдозавых флаконаў. У якасці кансервантаў часцяком выкарыстоўваецца ртуць.
- Антыбіётыкі. Сапраўды, пакуль няма такіх тэхналогій, прызнаецца Наталля Каламіец, якія дазваляюць інактываваць шэраг узбуджальнікаў без прымянення антыбактэрыяльных прэпаратаў. Але высокая ступень ачысткі вакцынаў зніжае іх дозу да нязначных лічбаў. Аднакратна прынятая, яна ніяк не шкодзіць здароваму чалавеку. Разам з тым, прысутнічае кантроль пры выкарыстанні вакцынаў для тых, хто мае алергічныя рэакцыі на антыбактэрыяльныя прэпараты.
3. Ад'юванты. Гэта рэчывы, якія ўзмацняюць імунны адказ. У цэлым шэрагу вакцынаў яны выступаюць вельмі важным і незаменным кампанентам.
- Стабілізатары. Забяспечваюць устойлівасць прэпарата і правільную яго работу ў арганізме.
Вакцыны будучага
Ці спынілася сёння на гэтым навука? Канешне ж, не. Пачалі развівацца новыя напрамкі.
Яшчэ адзін варыянт, падгледжаны ў прыроды: так званыя вакцыны-ледзяшы. Так, некаторыя пустэльныя расліны ўтрымліваюць цукар трэгалозы, які пры адсутнасці вады кансервуе жывыя клеткі, захоўваючы іх ад абязводжвання. Выкарыстанне такой тэхналогіі, асабліва ў гарачых краінах, дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць вакцынацыі. І такіх падыходаў досыць шмат.
Сусветная супольнасць і Беларусь у тым ліку былі блізкія да элімінацыі і адносна многіх іншых захворванняў. Але практыка паказала, што пакуль чалавек ваюе з інфекцыйнымі патагенамі, прырода разам з імі змагаецца супраць чалавека. У свеце распрацавана ўсяго 100 розных вакцынаў супраць 46 захворванняў. А вось эфектыўны сродак барацьбы супраць 400 патагенаў чалавецтву яшчэ толькі трэба будзе вынайсці.