Слухаючы аповеды пра тое, як той ці іншы чалавек захварэў, нам здаецца, што ўжо з намі такога дакладна не здарыцца. Пройдзе міма. Падобны зман паспяхова «працуе» ў дачыненні да практычна ўсіх хвароб. Не выключэнне і інсульт. На жаль, самападман часам становіцца фатальным.
Слушна даведаліся пра самыя частыя памылковыя думкі, якія звязаны з інсультам. Абвергнуць іх парталу дапамагла наш эксперт – навуковы супрацоўнік неўралагічнага аддзела Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі Таццяна Паўлоўская.
да зместуПамылка № 1. Інсульт – доля старых
Вельмі часта можна пачуць, што інсульт можа здарыцца толькі ва ўзросце «далёка за...». Ну, ці пасля 50. Маўляў, узрост, хваробы, арганізм старэе і не можа паўнавартасна працаваць. Вось тады інсульт і дагоніць. Такі пункт гледжання памылковы. Вострае парушэнне мазгавога кровазвароту можа здарыцца практычна ў любым узросце.
Памылка № 2. У інсульце вінаватая спадчыннасць
У пэўным сэнсе такое сцвярджэнне дакладнае. Спадчыннасць адыгрывае не апошнюю ролю ў развіцці многіх захворванняў. Напрыклад, артэрыяльнай гіпертэнзіі, цукровага дыябету і інш., а гэтыя захворванні, у сваю чаргу, могуць справакаваць развіццё інсульту.
Памылка № 4. Медыцына нам дапаможа
Безумоўна, урачы робяць часам немагчымае, каб вярнуць чалавека да жыцця. Сучасныя метады лячэння дазваляюць вылечваць ад сур'ёзных хвароб. Ды і ў галіне лячэння інсульту медыцына прасунулася далёка наперад. Але ўдумайцеся!
Сусветная арганізацыя аховы здароўя даўно падлічыла, што здароўе толькі на 10% залежыць ад узроўню медыцыны, на 20% ад уплыву прыродных фактараў, яшчэ на 20% – ад спадчыннасці. Астатнія 50% – гэта нашы звычкі, лад жыцця, зацікаўленасць у тым, каб быць здаровымі.
Разам з тым, абапіраючыся выключна на дасягненні медыцыны і магчымасці фармацэўтыкі, цалкам перакладаючы на іх адказнасць за сваё здароўе, застаючыся пры гэтым прыхільнікам шкодных звычак, – зусім не тая дарога, якая прывядзе да даўгалецця і здароўя.
Так што калі вы хочаце як мага даўжэй заставацца фізічна актыўным чалавекам, перш за ўсё трэба пакінуць свае «дрэнныя» звычкі і прытрымлівацца здаровага ладу жыцця. І ў такім выпадку, хутчэй за ўсё, удзел урачоў не спатрэбіцца.