Сёлета 30 студзеня спаўняецца 103 года з дня нараджэння Івана Шамякіна, народнага пісьменніка Беларусі, аўтара пенталогіі «Трывожнае шчасце», раманаў «Сэрца на далоні», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль», аповесці «Гандлярка і паэт», якія чыталі мільёны чытачоў.
Давайце ўспомнім цікавыя факты з жыцця знакамітага дзеяча беларускай літаратуры.
Факт першы. Ні паэт, ні матэматык
У школьныя гады Іван Шамякін не праяўляў схільнасць да літаратурнай працы. Затое сярод аднакласнікаў славіўся выдатным матэматыкам. Хлопцы літаральна біліся за магчымасць сесці побач з Іванам. Асабліва падчас кантрольных прац.
Схільнасць да дакладных навук дапамагла Івану Шамякіну пасля заканчэння сямігодкі паступіць у Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў. І вось тут адбыўся круты паварот у яго жыцці. У той час пры выданні абкама партыі ў газеце «Гомельская праўда» было арганізавана літаратурнае аб'яднанне. Іван Пятровіч уступіў у яго і прапанаваў да друку свае вершы. Аднак яны былі адкрыта слабымі. Разумеючы, што крытыка можа назаўжды адбіць у юнака зацікаўленасць літаратурнай дзейнасцю, кіраўнік аб'яднання, будучы пісьменнік Дзмітрый Кавалёў, прапанаваў Шамякіну паспрабаваць свае сілы ў прозе. Атрымалася нядрэнна.
Факт другі. Боты за пяць рублёў
Пасля школы Іван Шамякін паступіў у тэхнікум будаўнічых матэрыялаў. Стыпендыі не хапала, на першых курсах, пакуль не пачаў падзарабляць, хлопец нярэдка галадаў. А дома і ў маці не знаходзілася нават шматка сала, галкі масла, каб даць яму з сабой, так бедна жылі. Шамякін успамінаў, што яшчэ ў 1939 годзе на спатканне да Машы хадзіў у брызентавых чаравіках. Таму, вядома, падзеяй было, калі юнаку купілі першыя боты. Бацька лаяў шаўца, які заламіў цану: ажно пяць рублёў! Але боты былі набытыя, і гэта стала падзеяй.
Факт трэці. Умеў насіць кнігі на галаве
У дзяцінстве Іван Шамякін лоўка навучыўся насіць на галаве стос кніг. Чамусьці гэта вельмі не падабалася яго бацьку. І той часта дакараў, што сын расце шутам гарохавым.
Факт чацвёрты. Іван Шамякін быў добрым сем’янінам
Шамякін цяжка перажываў смерць сваёй жонкі ў 1998 годзе. Ён стаў вельмі мала есці, зусім мала рухаўся. А лекары толькі разводзілі рукамі — не маглі паставіць яму дыягназ, казалі: «Ён проста стаміўся жыць». Памёр пісьменнік праз 6 гадоў пасля жонкі, у 2004 годзе.
Ні вайна, ні іншыя нягоды не змаглі разлучыць закаханых. Але, па іроніі лёсу, іх разлучыла смерць. Жонка пісьменніка, Марыя Філатаўна, пахавана на Паўночных могілках Мінска. А самога Івана Шамякіна не маглі пахаваць там жа. Яго, як вядомага чалавека, пахавалі сярод іншых вядомых беларускіх дзеячаў на Усходніх могілках.
Факт пяты. Быў простым чалавекам дзяржаўнага маштаба
Нягледзячы на высокія пасады — з 1971 па 1985 гады Іван Шамякін узначальваў Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР, пісьменнік усё жыццё заставаўся простым і даступным чалавекам. Па вонкавым выглядзе яго цяжка было адрозніць ад тысяч мінчан і гасцей сталіцы на гарадскіх вуліцах. З людзьмі пісьменнік таксама заўсёды абыходзіўся з кропкі гледжання справядлівасці.
Факт шосты. Іван Шамякін ніколі не паяўляўся на публіцы без гальштука
Калі Іван Шамякін апранаў пінжак, то заўсёды павязваў гальштук. Гэта было абавязковым правілам. У яго асабістай калекцыі было больш за 40 гальштукаў.
Факт сёмы. Іван Пятровіч адным з першых падтрымаў пісьменнікаў, якіх выслалі ў Сібір
Шамякін быў адным з першых беларускіх пісьменнікаў, які падтрымаў высланага ў Сібір пээта Янку Скрыгана. Пасля рэабілітацыі, упершыню ўбачыўшы Івана Шамякіна, Янка Скрыган сказаў: «Ты мой брат!».
Факт восьмы. Дапамог Васілю Быкаву выдаць адну з яго кніг.
Іван Шамякін дапамог Васілю Быкаву выдаць кнігу «Сотнікаў» і пераехаць з Гродна ў Мінск.