Site icon Слушна

Вядомыя беларусы зняліся ў відэакліпе з зарадкай для вачэй

Вядомыя беларусы зняліся ў відэакліпе з зарадкай для вачэй

Вядомыя беларусы са сваімі дзецьмі паўдзельнічалі ў здымках відэазарадкі для вачэй.

Праект Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі velcom «Я бачу!» апублікаваў гэты ролік 12 кастрычніка да Сусветнага дня зроку, які традыцыйна адзначаецца ў другой чацвер месяца па рашэнні Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

«Я вижу!»: видеозарядка для глаз

У роліку паказаны комплекс з 8 практыкаванняў, а іх выкананне ператворана ў пацешны, а галоўнае, зусім не сумны працэс. Задача роліка – прадэманстраваць бацькам, што неабходна штодня клапаціцца пра зрок і што рабіць гэта можна ў гульнявой і жартоўнай форме.

«Зоркамі» роліка сталі тэле- і радыёвядучыя Яўген Перлін, Марына Грыцук, Наталля Радзіна, Таццяна Сулімава, блогеры Арына Лісецкая і Багдан Каравец з жонкай Аленай, акцёр Раман Падаляка, трэнер баскетбольнага клуба «Цмокі» Аляксандр Куль з сям'ёй, мастачка і ілюстратар Надзея Бука, камерцыйны дырэктар Telegraf.by Ілля Іваноў, кіраўнік сямейнага інклюзіў-тэатра «i» Ірына Кісялёва.

Большасць з іх – бацькі, а многія нават шматдзетныя мамы і таты. Астатнім жа неабыякава тэма здаровага дзяцінства і сям'і. Менавіта таму яны сталі героямі незвычайнага роліка, дзе паказалі гледачам комплекс практыкаванняў, які дапамагае зняць напружанне і стомленасць вачэй, аднавіць зрок. А іх дзеці разам з выхаванцамі дзіцячага дома сямейнага тыпу Рудніцкіх ім дапамаглі.

Далучыліся да здымак і тыя, хто непасрэдна ў тэме захавання добрага зроку ў дзяцей і дарослых: урач-афтальмолаг Гомельскай цэнтральнай гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Елізавета Рыбакова, а таксама прадстаўнікі арганізатараў праекта «Я бачу!» – начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў Смірноў і каардынатар праектаў Беларускага дзіцячага фонду Юлія Капцэвіч.

«Сёння большую частку інфармацыі мы атрымліваем праз органы зроку, і нагрузка на іх, у тым ліку ў дзяцей, пастаянна расце. Таму вельмі важна бацькам і самім дзецям вучыцца выконваць гігіену зроку. Зарадка для вачэй – адна з важных яе складнікаў. Пра тое, як цікава і весела можна яе рабіць, у роліку прадэманстравалі вядомыя беларускія сем'і », – адзначыла каардынатар праектаў Беларускага дзіцячага фонду Юлія Капцэвіч.

Здымка роліка з практыкаваннямі для вачэй – не першы вопыт незвычайнай сацыяльнай актыўнасці ў рамках праекта «Я бачу!». Мінулым летам у Мінску, Гомелі і Мазыры была запушчана кампанія, падчас якой на прыпынках грамадскага транспарту з'явіліся яркія плакаты з рознымі варыянтамі практыкаванняў для зрокавай гімнастыкі, а на рэкламных шчытах – стылізаваныя пад табліцы для праверкі зроку білборды з напамінам пра тое, чаму важна своечасова наведваць афтальмолага.

https://bel.24health.by/itogi-ya-vizhu-v-gomele-na-starte-brest/

Exit mobile version