Site icon Слушна

Калядны тварожны штолен. Пакрокавы рэцэпт

Калядны штолен

Штолен — гэта калядны кекс, які любяць дарослыя і дзеці па ўсім свеце. Яго духмяны смак і просты спосаб прыгатавання прыйдуцца па душы аматарам дэсертаў. Прапануем вам пакрокавы рэцэпт ад блогера і гаспадыні харчэўні ў Тураве Алены Браніславаўны.

Інгрэдыенты  

  • Масла сметанковае — 250 гр.
  • Тварог ( пажадана вышэйшай тлустасці) — 250 гр.
  • Цукар — 200 гр.
  • Яйкі — 2 шт. (вялікія ) 3 шт. (маленькія)
  • Разрыхляльнік — 10 гр.
  • Мука — 600 гр.
  • Цэдра апельсіна
  • Сок апельсіна
  • Ванільны цукар — 10 гр.
  • Цукаты, разынкі, сухафрукты — 300 гр.
  • Любы духмяны алкаголь: ром, каньяк, віскі, брэндзі — 100 гр.
  • Для змазвання — сметанковае масла
  • Цукровая пудра

Спосаб прыгатавання

За некалькі дзён да прыгатавання штолена замачыце цукаты ў алкаголі.

Вельмі мяккае масла трэба ўзбіць з цукрам да паветранай кансістэнцыі.

Дадаць яйкі, зноў узбіць. Маса павінна павялічыцца ў два разы.

Дадаць тварог, цэдру апельсіна, ванільны цукар, сок апельсіна. Усё добра перамяшаць да ўтварэння аднастайнай масы.

Муку змяшайце з разрыхляльнікам, дадайце ў тварожна-масляную масу, замясіце цеста. Яно павінна быць мяккім і не ліпнуць да рук.

Перакладзіце цеста на дошку і акуратна ўмясіце ў яго цукаты

Раздзяліце цеста на две часткі, кожную частку прыплюсніце і складзіце цеста так, каб адзін бок быў трошкі карацейшы.

Выпякайце штолены пры 180 гіадусах прыкладна гадзіну, да румянай скарынкі.

Гарачы штолен добра змажце растопленым сметанковым маслам з усіх бакоў і знізу.

Добра пасыпце штолен цукровай пудрай, таксама з усіх бакоў.

Пасыпце пудрай пергамент, перакладзіце на яго штолен і шчыльна закруціце. Калі вы плануеце захоўваць штолен доўга, можна дадаткова закруціць яго ў фольгу.

Захоўвайце выпечку ў сухім халаднаватым месцы.

Смачна есці!

Мядовы пернік з начыннем. Пакрокавы рэцэпт

Exit mobile version